Каласы пад сярпом тваім, ч. 3

Разумею, – сказаў Ваневіч.Ваш левы фланг, Ваневіч, змыкаецца з правым флангам суседа ля самага Гомля. Там якраз край шасцідзесяцісажнёвага плато падыходзіць да самай ракі. Там скрыжаванне дарог, якое трэба трымаць нават коштам жыцця... Пан Яноўскі з-пад Радугі.Яноўскі, які нервова і горача абводзіў усіх густа-сінімі вачыма, ледзь не ўскочыў з месца, пачуўшы сваё прозвішча. Ён быў самы малады з усіх. Яму было дваццаць год.Ведаю, – заспяшаўся ён. – Гэта лягчэй. Высокі край плато. І цяжэй. Скрыжаванне шляхоў на сцюдзёную Гуту – Ярылавічы – Чарнігаў, на Улукаўе – Карму над Харапуццю, на Вузу – Караблішча і на Баршчоўку - Рэчыцу – Перасвятае.На апошнім шляху вам памо жа Вірскі. На Сцюдзёнагуцкім – Ваневіч, на Караблішчанскім шляху – толькі мінімум перасцярогі. Ён будзе ляжаць цалкам у нашай зоне... Але вам і без таго будзе цяжка.Ведаю, – сказаў Яноўскі. – Памром, а не адступім.І густа заліўся чырванню. Пашкадаваў, што кінуў апошнія словы.Пан Вітахмовіч, вы трымаеце ўчастак Чачэрск – Карма – Гайшын – Прапойск. Ён зручны вышынямі, але нязручны лясамі.Спалім, – спакойна сказаў Вітахмовіч. – Папярэднім летам, у засуш, пусцім пал.Паны глядзелі на мапу і пачыналі разумець Раўбічавы меркаванні.Раўбіч называў і называў участкі і прозвішчы, і ўрэшце пятля замкнулася. Акрэслены чырвоным алоўкам, шырэйшы зверху і вузейшы знізу, ляжаў на мапе кавалак зямлі: няроўны крамянёвы нож, накіраваны вастрыём на поўдзень.Усе моўчкі глядзелі на з’езджаны, па сто раз бачаны, але цяпер такі незвычайны кавалак зямлі. У сініх стужках рэк, у зялёных плямах пушчаў, у кропках вёсак і гарадоў. Родны край.Цяжкая, ахопленая жалезным бранзалетам, Раўбічава рука лягла на Сухадол і наваколле.Тут – цэнтр. Тут пачатак. Пан Мнішак – гэта сувязь і ўзаемаадносіны між атрадамі, – Раўбіч усміхнуўся. – Галава кур’ераў, дымавой сувязі і агнявых віцаў... Па Дняпры ўжо створаны ядры будучых атрадаў, групы Турскага, Севярына Юдэніча, Вітахмовіча-Драгавінскага і Ракутовіча.Людзі маўчалі, засцяроджана пускаючы дым.– Мы прыдбаем стрэльбы самі. Скажам, малёўскія склады зброі нам не па зубах. Астаюцца два арсеналы, узяўшы якія мы ўзброім сябе і абяззброім ворага. На самай поўначы і на поўдні. Горкі і Сухадол. На Сухадол нападу я і загоны Турскага і Вітахмовіча-Драгавінскага. Івіцкі-Лаўр разам з Севярынам Юдэнічам наваляцца на Горкі.– А магілёўскія палкі? – спытаў разважлівы Эсьмон.– Не думаю, каб яны рызыкнулі кінуць горад. Пажар успыхне ў розных месцах. Адначасова з нападам на арсеналы нашы людзі зробяць падманны выпад у бок Магілёва...– Каго вы хочаце высунуць на гэта? – прабасіў Сіпайла.– Хто павінен дзейнічаць з захаду ад вас, Раткевіч? – спытаў Яраш.– Браты стрыечныя, Грынкевічы. Усяслаў і Тумаш.– Як мысліце іх?– Ці не занадта якабінцы. Спяць і бачаць разню. – Нічога. Рэзаццца на Дняпры давядзецца найбольш... Вось яны і будуць рабіць той выпад. Колькі ў іх зараз людзей?– Згадзілася падтрымаць нешта каля пяцісот чалавек.– Будзе больш. Раён прыдатны. Доўгі Мох, балоты ля Трылесіны. На поўдні іхняй зоны Свержанскія лясы. Ім і палохаць дзядзьку губернатара. На Горкі ён, маючы іх у тыле, не пойдзе. А рушыць на поўдзень – яны сустрэнуць яго першыя і не дадуць падаць дапамогу Сухадолу. А потым – усе на Магілёў.Раўбіч уздыхнуў.– Ну вось. У дэталях потым. Памятайце толькі: на той тэрыторыі, што мы збіраемся падняць, жыве нешта каля дзевяцісот тысяч чававек. Ніводзін з гэтых людзей не павінен зазнаць крыўды. Калі мешчанін пачне зводзіць рахункі з ваенным, раскольнік – з католікам, а паляк – з пратэстантам, – скончыцца ўсё гэта загібеллю. Таму я прапаную радзё сёння ж дамовіцца аб тым, каб ні ў якім разе не дапусціць несправядлівасці. Усе людзі, колькі іх ні ёсць, дзеці Адама. Я патрабую ў рады аднаго: строгага пакарання за ўсобіцы. Мы не павінны наследаваць імперыі. Мне здаецца, гэта зямля павінна стаць зямлёй справядлівасці для ўсіх. Вось што я хацеў сказаць.