Каласы пад сярпом тваім, ч. 3

– Правільна, – буркнуў Вежа. – “Бо ён нам усім цану збівае, – скажа імператар. – Мне унь за канцэсію на пабудову чыгункі колькі плацяць, ды і то мала. А тут... пі-рог з вязігай. У дурня і песня дурная”1.

Лілося праз вокны ў пакой святло месяца i змешвалася з ружовым святлом свечак. – Ты што, Кастусь, – спытаў Вежа, – ты, значыцца, паляк? – Не, я тутэйшы, – асцярожна сказаў Каліноўскі. – Ён беларус, дзеду, – сказаў Алесь. – А гэта што такое? – непаразумела спытаў дзед. І тoлькі тут упершыню заўважыў, як малады чалавек напружыўся, нібы яго ўдарылі, зірнуў на Вежу змрочнымі вачыма. – Ён жа вам казаў, пан Вежа, – сказаў Каліноўскі.– Я казаў табе, – сказаў Алесь.– А, – нібыта ўспомніў Вежа, – прыпамінаю. I вы верыце ў гэтыя жарты?Тут успыхнуў i Алесь. I Вежа зразумеў, што зайшоў далекавата. Але бес усё яшчэ сядзеў у iм.– Як жа не паляк, – сказаў ён. – Хрысцілі цябе ў касцёле. Веравызнання ты – рымскага.– Ну i што, – цяжка рухаючы сківіцамі, сказаў Кастусь. – Прашу прабачэння, заўтра я ахрышчу вас у касцёле – i вы не станеце з гэтай прычыны палякам. А я перайду ў магаметанства i не стану туркам. Будзе беларус магаметанскага веравызнання і беларус веравызнання каталіцкага.– Нядрэнна для пачатку, – сказаў дзед.– I для канца нядрэнна. Тым больш што ваш малодшы ўнук – каталік. Па вашаму загаду.Вежа ажно вохнуў. Чарцяня біла проста пад дыхала.– Але ж мясцовасць, адкуль ты родам, гэта Польшча?– Магчыма, – сказаў Кастусь. – Але цяпер гэта Гродзенская губерня.А заўтра наш... гм... Аўгуст... далучыць да Гродзенскай губерні Варшаву.– А жыхары, якія называюць сябе ліцвінамі, а свой край Літвою?Размова i падабалася i не падабалася Вежы. Падабалася, бо чарцяня ведала, чаго хоча. Не падабася, бо гэтыя веды пагражалі і ўнуку i самому чарцяняці небяспекай.– А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? – з усмешкай спытаў ён. – Гэта ж, здаецца, не славянска мова?– Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, – упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. – Я маю на ўвазе Літву-Беларусь... I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка.– Я-то ведаю, а вось адкуль ведаеш ты?– У мяне брат гісторык. I потым – я не глухі. Семнаццаць год я чую слова “Літва”. А да мяне яго ўжывалі яшчэ трыста год.I тут Вежа зрабіў апошнюю спробу павярнуць варацідла, на якім ткалля-парка ткала лёс гэтых юнакоў. Нанёс апошні i па-сапраўднаму страшны ўдар.Вонкава гэта выглядала як мілы жарт. Дзед наліў сабе яшчэ кубак кавы.– I ўсё ж ніякі ты, хлопча, не беларус. Ты – паляк. Праўдзівей кажучы, мазур.Каліноўскі ўстрывожыўся.– Бо твой Амброзі Самойлаў сын Каліноўскі быў з Візенскай зямлі... “Мечнік Візскай зямлі. Сын мечніка Візскай зямлі. Унук мечніка Візскай зямлі...” А Візская зямля – гэта Мазовія.– То вы ўсё ведалі caмi, – разгублена сказаў Кастусь. – Нашто ж тады...– Ты паляк, хлопча, – сказаў Вежа. – Я ведаю, табе цяжка развітацца з рашэннем, якое зрабіў ты сам. Але гэта вялікі народ, які значна больш ведае аб сабе, чым мы ўсе. Гэтым трэба ганарыцца, а іншых “тутэйшых” кінуць іхняму лёсу, калі ўжо яны нічога не хочуць... Галоўнае – быць чалавекам, сынок.I раптам цішыню парушыў дзіўны прыглушаны гук.Кастусь смяяўся. Смяяўся горка, трохі з’едліва i глуха:– Так, Амброзі быў мечнік Візскай зямлі. Але там жывуць і жмудзіны, і немцы, і палякі, і беларусы. Вы ўзялі няпэўны довад, князь... Але няхай, няхай нават i так... Пасля яго мае продкі сто семдзесят год жылі на гэтай зямлі, елі яе хлеб, гаварылі яе гаворкай, умываліся яе вадою, спявалі яе песні... Ды i хіба не ўсё адно, калі я сам лічу сябе “ліцвінам”, беларусам, тутэйшым – назавіце гэта, як хочаце. Xiба не ўсё адно калі дома ў мяне гавораць мужыцкай гаворкай, калі толькі адзін бацька – “для дзяцей” – ведае тое, што ў нас называюць “польскай” i якой не разумеюць палякі, бо гэта перакручаныя нашы словы.