Зимние спортивные костюмы женские украина.

Каласы пад сярпом тваім, ч. 4

Андрэй сядзеў і толькі маліўся сам сабе, каб ніхто не здагадаўся аб прычыне, аб ганьбе Загорскіх. Але ніхто, відаць, нічога не ведаў.– У Раўбіча можна разжыцца на зброю, – сказаў Кандрат. – Можна і ў іншых багатых радоў, але тыя сцерагуцца.– Несумленна, – сказаў Пятрок.– То і памры на сваім сумленні, як страляць пачнуць, – сказаў Кандрат.– А праўда, – сказаў Аўтух Лапата. – Я не чуў, каб Раўбіч... нешта такое... Але, пэўна, пад добрай скурай – дрэнь. – Гэта чаму? – спытаў Пятрок.– Куды дачку... аддае? – сказаў сонны Аўтух. – З кім... парадніцца хоча?Андрэй пакутліва пачырванеў. Размова ўвесь час скакала вакол небяспечнага: Хаданскі – Раўбічы – прапановы дзядзькаванага брата... Вось-вось...– Ваўка да ваўка цягне, – змрочна сказаў Корчак. – Згода, пускаем агонь. Аблічча Кандрата ззяла гнеўнай радасцю.– Раўбіча, – нібы не мог адарвацца ад гэтага прозвішча, паўтарыў ён. – Вужак ганяць сабраліся, а пра гадзюку ніхто не ўспомніў. Хаданскіх паліць трэба. – Хіба толькі паліць? – гэта сказаў усмешлівы Лявон з верхавіны дуба.– Вынішчыць, – сказаў стары Лапата.– Значыць так, – сказаў Корчак. – Як толькі тут супакояцца – хай нават праз год, – збіраемся і ідзём. Спачатку дзелімся на дзве гурмы. Адна – на Кроера. Другая – на Хаданскіх, адтуль...– На Раўбіча, – сказаў Кандрат.– ...на Раўбіча, а потым, Браніборскага попелам пусціўшы, на дапамогу тым, што ў Кроераўшчыне.– Чаму так няроўна? – спытаў Янук.– Вельмі проста, хлопча, – сказаў Корчак. – Ты там не быў, а я меў шчасце. У яго гэтых сабутэльнікаў, загонавых прапойцаў, сотня, дый чаркесаў ён наўрад ці адпусціць. Ведае. Малой крывёю не абыдзецца. Так што адны абложаць, каб сарока не праляцела, падмогу не паклікала. А другія справы свае зробяць дый прыйдуць.Сіняе мора повені ляжала вакол. Скакала па ім залатое рабацінне. З верхавіны дуба пачуўся раптам голас Лявона:– Човен з гэтымі двума.Людзі пачалі збірацца, адвязваць чаўны. Лявон спрытна, як куніца, спускаўся з дрэва.– Пагаварылі, – сказаў Корчак. – А шкада, нельга... Мужык побач. Падплысці б ды адправіць гэтага гарлачыкі расціць.І тут Андрэй са здіўленнем убачыў, як страшна – ніколі ў жыцці такога не бачыў – змяніўся з аблічча брат. Кандрат Кагут спрытна, як кошка, не абапіраючыся рукамі, устаў на ногі: душагубка амаль не загайдалася.– Ты пашкадуеш, калі зачэпіш яго ці кагосьці з Загорскіх.Корчак пачырванеў. І адразу на гэтым загарэлым абліччы выступілі два, крыж-накрыж, шнары: сляды Кроеравага карбача. Яны былі ледзь прыкметны, але здагадацца – хто ведаў – можна было.– Ого, – сказаў Корчак. – Ану.Пад світкай, ля ног Паківача, варухнулася руля стрэльбы. Андрэй узяў у рукі свае восці. Корчак абвёў натапыраных праціўнікаў вачыма і стрымаўся:– Тлумач.– Ён мой брат. І гэтага досыць.– Яно і відаць, што панскія лізунчыкі, – сказаў Янук. – Панскую зямлю панскімі коньмі араце. На панскія грошы Паўлюк з Юрасём школку скончылі...Ён змоўк. Шырокі, белы ад вастрыні трызубец восцяў вісеў на ўзроўні яго вачэй.– Лізунчыкі... – сказаў Кандрат. – Мы, Янучок, не лізунчыкі, а дурні, калі з такой навалаччу, як ты, разам галовы складаць збіраемся. Не варта было б. А ты ж, пэўна, чуў, чыёй воляй тая дзеўка Хаданскіх зямлю ды свабоду атрымала? Не тваёй. І чыёй воляй паншчыны на гэтым лапіку амаль няма, таксама чуў. І што сам ты ні гвалту, ні згону не ведаеш... І на каго па гэтай прычыне суседзі зубы гостраць.