Каласы пад сярпом тваім, ч. 4

– Ну, што вы. Ён жа малады. У таленавітых ды маладых – гэта ўжо заўсёды! – язык. Супраць гэтага і вальтэр’янцы нічога не гавораць.– Вальтэр’янцы, можа, і не гавораць, а вось з... абавязкова скажуць. Сразнеўскі здзівіўся грубаму слову. Мікалая Міхайлавіча за далікатнасць і вытанчаныя манеры ўсе называлі маркізам дэ Благавешчанскім.Мабыць, дапякло і яму. Сразнеўскі адмахнуўся ад гэтых думак. Чалавек ліберальны і, ад дабрыні, памяркоўна набожны, схільны верыць у маральны кодэкс усіх “добрых рэлігій”, чалавек, улюбёны ў сваю святую справу, ён не дапускаў, што такі бязмерна таленавіты, цікавы і ўчэпісты даследчык так вось возьме і схопіцца за тую палітыку.І ён па-ранейшаму вылучаў Алеся. А калі той даў яму наступную, ужо даволі вялікую работу: “Прыдняпроўскія песні, паданні і легенды аб вайне, мяцяжу, рэлігійнай і грамадскай справядлівасці. Вопыт даследавання мэты1, сродкаў і мовы”, гэты саракашасцігадовы чалавек запрасіў Алеся да сябе і доўга глядзеў на яго разумнымі стомленымі вачыма. Вочы былі трохі вільготныя.– Вы, спаядзяюся, дазволіце мне пазбегнуць у адносінах да вас звароту “милостивый государь”, – са старамоднай галантнасцю сказаў прафесар.– Я спадзяваўся на гэта даўно.Сразнеўскі гартаў лісты работы.– Хлопчык мой, – сказаў ён. – Я не люблю празмерных пахвал. Але вы зрабілі незвычайнае. Вы адкрылі “вялікае Чыпанга”, як Марка Пола. Адкрылі новы, нязнаны свет. Адкрылі, магчыма, цэлы народ. Няўжо яны былі такія?– Якія, пан прафесар?– Усе ж кажуць аб крайняй забітасці, затурканасці, выраджэнні нашага краю.– Гэта ёсць. Але ў гэтых выказваннях больш палітыкі, чым праўды.– Як?– Трэба было давесці, што народ вынішчалі, што толькі под эгідай Мікалая Раманава, Уварава і Аракчэева ён атрымаў магчамысць дыхаць.Прафесар трохі спалохаўся. Благавешчанскі ў чымсьці меў рацыю.– Лінгвістыка не ведае палітыкі, мой друг.– Лінгвістыка – гэта значна больш палітыка, чым усё натуразаўства. Не, народ не забілі. Ён жыве і чакае шчасця. І будзе жыць, як бы цяжка яму ні было... А наконт забітасці мяркуйце самі. Ладымер2 едзе ламаць хрыбты крымчакам, восковая дзека розумам пабівае князя Ганю, мужык Ваўкалака піша на лубе лісты да каханай, таксама мужычкі, Любка з Копанога Рова, што пад Крычавам, звычайная дзяўчына з месца, грае ў шахматы з “царом чорных і рагатых” Рабедзяй і выйграе ў яго палонных. Або легенда аб лебядзінай келлі, ці аб явары і белай бярозе. Памятаеце, на магілах юнака і дзўчыны, раздзеленых царковой:Дзесьці мае дзеці ў любові жылі.Раслі, раслі, пахіліліся, Цераз цэркву сушчапіліся.Чаму “Трыстан і Ізольда” – адзнака вялікіх сіл, а гэта – прыкмета забітасці?Памаўчаў:– Так, быў і прыгнёт. Але прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых – магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў.– Сразнеўскі задумаўся. Відаць, хацеў быў паўшчуваць за небяспечныя думкі, але раздумаў. Схаваў твар у далонях. Потым апусціў далоні.– Якія гордыя, моцныя і страшныя людзі! Якая страсная прага справядлівасці! Як гэта там, у вас?А вайна была, вайна была,А ніўка зялезнай карой парасла,Зялезнаю, крываваю,Сталёваю, іржаваю.А гэта – як дуды раўлі! І як тройчы стрэліў і на трэцім стрэле “сэрца стрэльбы разарвалася”! Што ж гэта, хлопчык?! Ці во гэта... Не, гэта:А ўжо ж бяроза завіваецца,Кароль на вайну збіраецца.А ў каго сыны ёсць, дык высылайця,А ў каго няма, дык хоць наймайця.