Каласы пад сярпом тваім, ч. 5

І гэта было апошняе, што ён бачыў і чуў…Юры Загорскі сканаў, так і не прыйшоўшы да прытомнасці, па дарозе ў Загоршчыну, ля яра, дзе выйсце крыніц.Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. А за імі цягнуліся другія сані, з тушай мядзведзя-пярэваратня.Сябры бачылі ярасць сутычкі і тое, як дакладна і мужна змагаўся князь. Каб не снег, каб не другое мярло, каб не загледзеўся, каб лежня бадзягі была трохі далей, каб не паслізнулася нага – ехаў бы жывы-здаровы.Але сябры не ведалі князевай думкі аб “двухногім Мішку”, не адчувалі, як павольна – ад грудзей да ног – асыпаліся ў целе ледзяныя іголкі, які пачварна-вялікі быў мядзіведзь і як у сэрцы чалавека не было боязі.І яны не бачылі ў вачах звера смяротнага жаху і гневу і жадання жыць, яны не ведалі, як пан Юры раптам адчуў повязь усяго жывога з усім жывым, повязь болю, адзінага для ўсіх істот на зямлі.Яны не ведалі, што пан Юры праз позірк гэтых дрымучых вачэй зразумеў страшнае пачуццё непапраўнасці, якое валодала зверам.Ніхто ўжо ніколі не мог даведацца аб гэтым.Павольна поўз да Загоршчыны санны паязд. Уладар сямі тысяч сем’яў, што так і не стаў уладаром кожнай трэцяй душы губерні, ехаў у апошнюю дарогу. Вочы, пакуль іх не прыкрыў Юллян Раткевіч, глядзелі ў неба, якога пан Юры сёння не ўсцярог. Скакалі па мокрым снезе ганцы. Раптоўная адліга, першая вясенняя адліга, насоўвалася на зямлю, таму што аднекуль нацягнула нізкімі цёплымі хмарамі.– Морд! Морд! Морд! – надтрэснута крычалі ў вёсках званы.Калі паязд пад’ехаў да ганка загоршчынскага палаца, на сходах ужо стаялі Алесь, пані Антаніда і яшчэ некалькі чалавек.Маці спусцілася да санак і стаяла моўчкі. Алесь баяўся глядзець у яе вочы, бо калі яна ўпершыню зірнула на труп, у гэтых вачах не было гора, а было нейкае прасветлена-здзіўленае неўразуменне.Кірдун за спіною паніча ледзь чутна сказаў:– Каб мяне ўзялі – не даў бы.І Алесь падумаў, што Кірдун гэта сказаў замест яго.Мядзведзь ляжаў на ўсе вялікія сані і даўжэй за іх, страшэнна пляскаты, ляжаў, раскінуўшы лапы.– Як здарылася? – шэптам спытаў Алесь у Раткевіча.Нервовае аблічча Юлляна перакрывілася.– Што казаць. Няма ўжо нашага пана Юрыя. Паслізнуўся.Аблічча пана Юрыя было чыстае. Вусны, як ні дзіўна, усміхаліся, нібы хацеў сказаць нешта вясёлае.Камяк стаяў у глотцы ў Алеся.Маці стаяла на прыступках, над санямі, і непаразумела глядзела на іх.– Пакрыўдзіўся, любы, – сказала яна. – Я не буду больш. Ездзі сабе...Потым нешта нібы плесканулася па яе абліччы. Яна пашукала вачыма і ўрэшце ўбачыла Юлляна Раткевіча, што стаяў ля санак з мядзведзем.Павольна пайшла да яго.– Гэты?Юллян моўчкі схіліў галаву.Пляскаты, як калматая чарапаха, мядзведзь знізу глядзеў на жанчыну, нібы падпаўзаў.– У крыўдзе на мяне адышоў, – сказала пані Антаніда.Вусны маці задрыжалі былі і раптам, упершыню для ўсіх людзей, сталі жорсткія.

ІХПасля пахавання пана Юрыя Алесь хадзіў, як у тумане. Дні і ночы, вечары і раніцы нібы слізгаліся па прытомнасці, не пакідаюсы на ёй аніякіх слядоў.Ён не ведаў чаму, але не плакаў. Проста часам успамінаў, як бацька сядзеў ля каменя з сярпом і каласамі, як казаў разам з Алесем клятву, як у той сіні дзень, калі запалявалі ваўка, срабрыста трубіў бацькаў рог.Досыць неба і досыць травы,Сёння – цябе.Заўтра – мяне.І тады раптам сціскала сэрца, і Алесь хутчэй сядаў, каб не ўпасці на поўны рост. Так гэта моцна было.