Каласы пад сярпом тваім, ч. 5

Дзядзька ішоў спаць. А Алесь ляжаў без святла і глядзеў, як у калідоры кідаецца ў печцы агонь. Домік у садзе. Простыя людзі. Простыя словы і ўспаміны. Простыя спевы жанчын у людской.Часаў ён сошкіЗ маіх белых плеч, Віў ён вяроўкіЗ маіх русых кос,Пускаў ручаінкіЗ маіх дробных слёз.І ён яшчэ больш разумеў пасля гэтых дзён: усё ў прастаце, усё ў блізкасці да гэтых. Ім цяжка, трэба быць з імі.Печка. Водсветы агню.І ўвогуле, каму было добра жыць на гэтай зямлі? Усё, здавалася, ёсць, а баліць душа.Твары плылі перад ім... Пан Юры... Маці... Раўбіч...Чаму такія няшчасныя людзі?!...Дзядзька... Лермантаў... Чаркесы... Шаўчэнка... Кастусь... Малахоўскі... Віктар... Чорны Война...Чаму такая няшчасная зямля?! І вакол няшчаная, і асабліва тут няшчасная.Скакаў у цемры агонь.І, гледзячы на яго, Алесь думаў:“Бунт ідзе... Ідзе паўстанне... Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмольны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі... Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў...”Агонь палаў у цемры.Яна ідзе. Толькі сляпыя не бачаць, толькі глухія не чуюць. “Крывадушныя! Аблічча неба распазнаць умееце, а знаменняў часу не можаце?” Яна немінуча будзе ў тым паганым, паскудным свеце, які вы пабудавалі. Свеце найпадлейшай хлусні, бізуна, турмаў, уціску малых народаў, забароны мовы, заціскання рота... Але галоўнае – у свеце хлусні.Бо вы не проста забіваеце людзей і народы – вы хлусіце, што вы іхнія дабрадзеі, і прымушаеце таго, каго забіваеце, каб ён крычаў: “Дзякуй!”Набліжаецца час. Капае вада з рукамыйніка. Кожная кропля – гэта на кроплю бліжэй да вашай пагібелі, як бы вы ні вішчалі і як бы вы ні трымаліся за жыццё.Як бы вы ні хлусілі, якіх бы катаў і хлусаў ні куплялі і ні ставілі на сваю абарону.Кроплі падаюць у цемры, і точаць, і набліжаюць... Кап...Кап...Кап-п...

XТаямніца Паўлюка Кагута ўсё ж выплыла наверх. Ды яшчэ зусім па-дурному. Даверылася Галінка Кахнова малому брату, Іларыю, паслала да Паўлюка, каб паклікаў. Малы прыбег дахаты да Кагутоў, даведаўся, што Паўлюк у гумне мяняе з братамі ніжні вянец бярвенняў, ускочыў туды ды ляпнуў: – Паўлюцо-ок... Сястла пласіла, каб не затлымаўся, як учола.Кандрат з Андрэем так і селі на бервяно.Яшчэ праз імгненне Ілары ўжо ўцякаў, разумеючы, што зрабіў нешта не так, а Кандрат гнаўся за ім, каб распытаць падрабязна. Хлапчук быў, аднак, разумнейшы, чым можна было меркаваць, шмыгнуў ад дарослага боўдзілы ў лёх, у нару пад магазінам, ды там і астаўся.

Кандрат прапаноўваў яму здацца. Абяцаў розныя даброты салодкім, аж самому брыдка было – такі ўжо Цукар Мядовіч! – голасам. Малы толькі соп. Кагут са злосці нарваў крапівы і туга запхнуў лаз, а сам, паціраючы далоні, пайшоў у гумно, думаючы, што б гэта ўсё азначала.А калі прыйшоў – браты біліся.– Братам... на дарозе... стаў? – выдыхаў Андрэй.– Не чакаць жа... пакуль вы яе... удвох... сівую... у манастыр паведзяцё, – соп Паўлюк.Кандрат кінуўся разбараняць і атрымаў ад Паўлюка ў вуха, а ад Андрэя ў сківіцу. Раззлаваўся, насунуў Андрэю, бо той даў першы. І яшчэ ад яго атрымаў. Натхнёны гэтым, Паўлюк нападдаў і пачаў націскаць на Андрэя, пакуль той, адступаючы, не ўпаў за бервяно і не накрыўся нагамі.І толькі тады Кандрат зразумеў, што пакрыўдзілі і яго. І зусім не Андрэй. Схапіў брата загрудкі, кінуў цераз нагу на салому.– Ты? З ёю?Прыціснуў у кут.– З ёю, – адважна адказаў Паўлюк.