Каласы пад сярпом тваім, ч. 5

“Залаты” загінуў.Пахвіст дзёр на сабе валасы.– За што?– За тое, што кадлуб длугі, а ногі крутке, – змрочна казаў дзед. – Уцячы не паспеў... Ну до, до, мецьмеш за крыўду.– Сволачы, – сцяўшы зубы, сказаў Алесь.Дзед сумна ўсміхнуўся:– А што такое мера добрага ці дрэннага? Шмат у каго – кішэнь. Дзеля яе іншы не тое што бурак – чалавека стопча.– Скардзіцца будзем? – спытаў Пахвіст.– Не, – сказаў Алесь. – Скінь з вітахмоўскіх мужыкоў палову нядоімкі. Прыбаў на цукроўнях вольнанаёмным шэсць грошаў на гадзіну. Вартаўнікам – стрэльбы, і, калі ўбачаць такога, завешанага, – вусны Алеся жорстка скрывіліся, – хай страляюць яго ў маю галаву. І мужыкі, калі заўважаць, хай страляюць.– Правільна, – сказаў дзед. – То, кажаш, шляхта?– Канечне, шляхта, – сказаў Пахвіст. – Гаворка выдае. Дый нашто мужыкам на добрыя для іх навіны скадзіцца.– Ясна, – сказаў дзед. – Вось мы ім міну і падвядзем. Паглядзяць мужыкі, як Загорскім шанцуе, дык, глядзіш, кагосьці са сваіх і цокнуць абухом у лоб. А праз тыдзень здарылася яшчэ горшае.Стафан Кагут, старэйшы і пакуль адзіны жанаты з братоў, Юллян Лапата ехалі на адным возе з Сухадола. Вазілі сёе-тое прадаць. Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялі з яе па чарцы, пад хатняе сала, ды па другой, астатняе закаркавалі і паклалі пад посцілку: у Кагутовых пачыналі капаць студню два майстры, то хоць пры пачатку і не належыць, а напаіць трэба, няхай не кажуць, што Кагут скупірака.Стафан купіў яшчэ поршнікі для малой. Надта ўжо добрыя былі поршні, як крамныя: ніз суцэльны, вяршок, як андарак, клятчасты, з жоўтых і сіненькіх скураных лычак, а раменьчык, якім зашморгваюць, чырвоны, як мак-відук.Стафан увесь час даставаў і разглядаў іх, усміхаючыся ў маладыя, густаватыя ўжо вусы, прыемна-залацістыя, як у бацькі. Самы бяскрыўдны з усіх Кагутоў, вады не замуціць, ёнбыў добры муж і добры бацька.Усе прыезджыя ва ўсіх кнігах хвалілі тутэйшых людзей за тое, што добрыя бацькі і мужы. Але тыя кніг не чыталі, дый здзівіліся б, прачытаўшы: “А як іначай? Малады – дурэй колькі хочаш, хоць у лазу з чаканам ідзі, а ажаніўся – тут ужо не-е!”Ехалі дадому трохі вясёлыя. У Стафана таксама быў голас, хоць і горшы, чым Андрэеў. Ён спяваў, а Юллян падцягваў яму густым басам:Былі ў маці тры сыны на раду,Загадалі ўсім тром на вайну.Ой, старэйшаму не хочацца,Малодшаму не прыходзіцца,А сярэдні меч бярэ, збіраецца,З бацькам, з матухнай прашчаецца.“Не кусай вусы, мой татка, пры мне,Не плач, мая родная матка, пры мне,Не плач, не плач, мая матухна, пры мне.Наплачашся, мая мамка, без мяне.Нагалосішся, наплачашся,З сіротамі накугачашся”.– Чакай, сказаў Юллян Лапата. – Гэта што?З ляснога вострава, злева ад дарогі, вылецелі на апошніх конскіх жылах два чалавекі. Па белых світках ясна было: мужыкі. Не асцерагаючыся нават таго, што конь можа трапіць нагою ў хамячыну, гналі каней, як ад смерці.Юллян пазнаў у адным з коннікаў Корчака. Другі быў невядомы.– Як на скрут галавы, – сказаў Стафан. – Хто б гэта?Юллян прамаўчаў.Коннікі перасеклі біты шлях сажняў за пяцьдзесят перад возам. Стафан глядзеў на іх з цікавасцю. Людзі замарузділі, відаць раздумваючы, куды кінуцца. Лявей ад іх было канаплянае поле, а за ім схіл, зарослы меднымі соснамі. Правей – хмызы, за якімі ляжаў нізкі, на вільготным месцы, лес. Там, на ўзлессі, як волат, стаяла магутная сухая сасна.Коннікі, відаць, наважыліся: паскакалі левым шляхам, сцежкаю праз каноплі. Калі воз пад’язджаў да месца, дзе яны перабеглі дарогу, Стафан убачыў, што коні, асядаючы і часам знясілена ссоўваючыся ўніз, ужо нясуць людзей па стромым схіле, што зарос хвоямі... Зніклі...