Каласы пад сярпом тваім, ч. 5

Падумаў.– Яшчэ раней, гады за чатыры- пяць, захварэлі Аляхновіч-Спіса і Янук Корста, стрыечны брат прапрадзеда гэтага шчанюка Юлляна.Вітахмовіч помніў спрэчку аб тым, ці прымаць Раткевіча, але начыста забыў, – а можа, зрабіў выгляд? – што “гэты шчанюк” сяздіць зараз між іх.Юллян усміхнуўся сам сабе.– Спіса памёр, – сказаў Вітахмовіч. – А Корста выжыў. Хоць, па прозвішчу мяркуючы, памерці б Корсце... Але тут ужо як хто, так што ты, Данііл, не думай занадта.Забубнеў:– Хвароба... хвароба... хвароба... Такая ўжо хвароба. Нешта не чуў я, каб гэтай хваробай нехта, акрамя нас, хварэў.Лук’ян Сіпайла сказаў:– Рада, памятаеце, меркавала, што і ў Акіма, вашага бацькі, былі зачаткі.– Рада адмовілася ад гэтай думкі, – сказаў Барысевіч-Кальчуга.Вежа сплёў пальцы.– Чорт, – сказаў ён. – Уражлівасць дурная. Ідыёцкая дурная ўражлівасць. І такія страшныя для маладога падзеі.– Сілы саслабелі, – сказаў Камар. – Абыякавасць.– Несвядома спрабуе адысці ад нясцерпнага свету, – сказаў Раткевіч Юллян.– Што ж рабіць? – спытаў дзед. – Я ведаю: калісьці пры першых адзнаках у манастыр ішлі. Спакой. Праца. Але тады манастыр быў крэпасцю... Манахі межы баранілі, подступы да гарадоў. А цяпер?.. Загорскі ды ў манастыр! Да божых пацукоў!.. Што ж рабіць, сівая рада?– Царкву кінь, – сказаў Юллян. – Хіба яна справілася хоць з адной справаю, што ёй даручылі: з дабром, любоўю, мараллю?..– Ды, можа, абыдзецца, – сказаў Вінцук Рамінскі.– Не, – сказаў Сіпайла. – Стома – смерць. Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга. Трэба, каб ён ніколі больш не стамляўся. Супакоіць яго трэба... Спакой.Усе маўчалі. Потым Вежа нясмела сказаў:– То што? Неба?– Відаць, – сказаў Барысевіч-Кальчуга. – Больш нічога не зробіш.– Дзе? – спытаў Сіпайла.Вежа кашлянуў:– Храм сонца!Юллян падумаў.– Бадай, праўда. Самае высокае, самае блізкае да неба месца. Даўжэй за ўсё наваколле бачыць сонца. Музыка, трубы гэтыя, не пашкодзяць?– А што яны пашкодзяць, – сказаў Вежа. – На ўсходзе сонца радасны спеў, на захадзе – сумны. Урэшце, як Камар скажа.Усе глядзелі на змрочнага Янку Камара, галоўнага чалавека ў той справе, што яны збіраліся рабіць.– Узгорак стромы, – сказаў Камар. – Макуша – голая . Неба будзе колькі хочаш. Мала чалавек яго бачыць, як, не раўнуючы, свіння, а тут за лічаныя дні – на ўсё жыццё. Хай будзе так. Толькі ў парк не пускайце нікога, нават самых блізкіх. Яму цяпер нельга бачыць людзей.Ён ляжаў перад імі голы і не саромеўся гэтага. Яму было ўсё адно. Толькі крыху непрыемна, што ўсе вокны адчынены, заслоны зняты і свежы ветрык вее на голае цела. Халаднавата было, і гэта перашкаджала прачнуцца ад сну, у якім былі дзед, Міхаліна і іншыя, зноў пачаць жыць, бачыць пажары, патокі крыві ў вежных рыштоках, чуць гукі сечы, стогны сталі і выгукі.Толькі што яго з гадзіну парылі ў самай гарачай пары, хасталі венікамі і аблівалі мятнай вадою. ПотымЯшчэ з гадзіну мылі ў прахалодным басейне. Ён страшэнна замёрз. І вось цяпер, не адчуваючы нічога, акрамя холаду, ён ляжаў на мяккай посцілцы.Янка Камар сядзеў ля яго і дзіўна, нейкімі дробнымі рухамі трох пальцаў гладзіў ягоную галаву. Ад гэтых дотыкаў хіліла ў дзівосную свежую дрымоту, злёгку паколвала ў каранях валасоў.Славуты майстра Камар распачынаў сваю справу. Рэдкую, невытлумачальную справу. Тую, якой не ведаў ніхто ў загорскім наваколлі. Толькі ён ды два ягоныя вучні. Вучні і слугі стаялі побач, а Камар гладзіў і гладзіў галаву, глядзеў у Алесевы вочы. І ад гэтага рабілася трохі лягчэй.