Каласы пад сярпом тваім, ч. 5

– Валіся дрэва на дрэва, – кінуў дзед вечную шкалярскую прыказку.Кірдун сеў: спрачацца са старым панам не выпадала.– Запісваю на тваё імя чатыры валокі зямлі з усім, што да таго належыць. Адмаўляцца – не смей. Не твая справа. Прадаваць яе – забараняю: зямля – незалежнасць, карэнні. Атрымаеш з жонкай вольную. З такімі думкамі – у прыгоне не ходзяць. Халімон паспрабаваў паваліцца ў ногі.– Вось яно. Думкі – думкамі, а з халопства не вырас. – Наліў чарку. – Паніча не кідаць... І як памру – не кідаць... Ён цябе шанаваць будзе.– Нашто ж крыўдзіць, пане. Я ж ля яго амаль дзесяць год. Я яго во гэтанькага памятаю.– Ну, кінь, кінь!...Алесь нібы наноў знаёміўся з наваколлем, але асаблівых змен не адчуваў.Гелена жыла ў новым доме, у Ведрычах, чакала, пакуль малыя Юрась і Тонька падрастуць, і лічыла за неабходнае ўдзельнічаць у кожнай п’есе, што ставіў тэатр у Вежы. Акруга хваліла яе і Вежу. Лічыла, што ён правільна зрабіў, аддаўшы ёй зямлю. Трэба было любой цаною ўтрымаць актрысу, якая рабілася гонарам Прыдняпроўя, калі ўжо яна была вольна. Чуткі аб ён пайшлі далёка. Зімой у Вежу прыйшоў ліст ад славутага Шчэпкіна: прасіў прыехаць на агледзіны, загадзя дамовіўшыся аб суме кантракту. Прыязджала таксама m-me Lagrange ад імя французскай трупы, што выступала ў Міхайлаўскім тэатры, тая самая Lagrange, што пазней здабыла лаўры аднолькава трагічнай і камічнай актрысы ў “Дурнях” і драме “Le fils de Giboyer”1. Слухала і глядзела “Антыгону” і, па-французску, ролю ў “Федры”. Маўчала, нібы нават прыгнечаная, не знайшла хібаў у мове, акрамя лёгкага паўднёвага акцэнту (дзіцячае вымаўленне роднай вёскі лягло тонкай афарбоўкай на чужую мову), і скончыла тым, што запрасіла з сабою. Калі Гелена адмовілася, сказала, што разумее яе становішча, але як толькі, гм... прычыны стануць больш-менш самастойныя, яна можа смела ехаць: выпадак небывалы, але яе чакацьмуць.Наваколле ўхваляла: малайчына, Вежа, нацягнуў нос французам!Дзецям споўнілася па году, і дзеці былі чароўныя: усё аблічча матчына, а вочы – ягоныя, Алесевы вочы.Найлепшым доказам таго, што яны ўсе адно – ад яго і да апошняга мужыка, было тое, што на гэтай зямлі не існавала іншых калыханак, акрамя мужычых. Хоць адны гулялі ў серсо, другія – у цыркі, а калыханкі былі аднолькавыя, і ён не ведаў іншых, хоць у дачыненні да панскіх дзяцей тое, што спявалі над іхняй зыбуляй, было, можа, і смешнае.Калыханкі былі адны. Тыя, што мармытаў зараз ён:Люлі, люлі, люлі,Пойдзем да бабулі, Дасць бабулька млечкаІ ў руку яечка.А як будзе мала,Дасць кусочак сала.Дзеці вырастуць, і тыя самыя песні прагучаць над калыскамі іхніх дзяцей.У параўнанні з гэтым усё астатняе здавалася лухтой. А Гелена глядзела на Алеся з усмешкаю і гаварыла, што вось, вядома, з Раўбічамі ранейшая варожасць, але гэта нічога, прымірацца. Таму што Міхаліна пазбягае Іллю, і бацька Яраш нездаволены гэтым, і Хаданскія ледзь не кіпяць. А Франсу няма да гэтага аніякай справы, бо ён па-ранейшаму прыхавана кахае Ядвіньку Клейну, а тая ўсё нібы пераконвае сябе, што малодшы Раўбіч харошы, і трымаецца ад яго на адлегласці.Гэта было не тое. І ён, помнячы яе “ніколі”, сказаў ёй пра гэта.– Мы, здаецца, дамовіліся аб гэтым, Алесь? – ціха спытала яна. – І не трэба далей. Бо шчасце павінна быць і ў мяне, і ў вас....З Раўбічамі, сапраўды, было па-ранейшаму. Не віталіся нават у зборні. Калі на баль прыязджала адна сям’я, другой амаль ніколі не было. Пан Яраш рашуча забараніў дачцэ сустрэчы. Алесь бачыў Міхаліну вельмі рэдка, дый то з дапамогай Мсціслава.