Каласы пад сярпом тваім, ч. 6

– Брата няма дома. Толькі панскі брат.– Ён мне і патрэбен.І прайшоў паўз яе.Тодар Таркайла ўбачыў Вежу і разгубіўся.Па сполаху ў вачах Вежа ўпэўніўся: ён.– То як панавы справы?– Якія? – спытаў Таркайла.– Пан ведае якія. Не мне іх яму нагадваць.– Я, прабачце, не разумею...– Дарма. А манастыр пан Тодар помніць?– Дальбог жа, не...– До, – кінуў Вежа. – Не будзем траціць часу. І ты ведаеш усё, і я. Не мне гэта ўсё ўдакладняць. І не мне, вядома, на цябе даносіць. Але папярэджваю, Тодар, каб ведаў, на што ўздымаеш руку. Хлопчык мой Алесь... Крыўдзіць яго і цару не дам, а табе і пагатоў.– Вы забываецеся...– Я – не. А вось ты забыўся. Ты ніколі не думаў, чаму твае вэксалі Платон Рылаў з Веткі на спагнанне не падае?.. А дарма. Падумай. Вэксалі тыя ў мяне. Не хацеў я ганьбы чалавеку адной зямлі, двараніну. Трэба табе прыйсці – да каго ўжо сам ведаеш – і прасіць дазволу tirer mon epingle du jeu .– Я не разумею... – Кінь. Кінь, кажу. Усё разумееш. З тваім розумам не ў палітыку лезці. Толькі ў гароху сядзець. І іншым скажы, Вежа іх таксама ведае. І не злітуецца. А таму, калі яшчэ нехта ў загорскім наваколлі хоць раз кугакне – я цябе жабраваць пушчу.Памаўчаў.– І гэта яшчэ не ўсё. На месцы манастыра – попел. Будзе ён і на месцы вашых дамоў – колькі іх ні ёсць. Цярпеў я. Дарма трываў. Больш не буду. На тым – бывай....Коні беглі мерна. Стары маўчаў. І толькі ля павароткі на Вежу раптам пачаў гаварыць, нібы сам сабе:– Лесінг казаў, што трэба заўсёды выбіраць левую руку або імкненні, а не правую або даброты... Вось ты і кіраваўся б гэтым... Ды хіба вас пераканаеш хоць якой мудрасцю.І нелагічна раззлаваўся.– А ты – лабідуда. Хіба ў нас такія былі? Я б зараз на разведку паехаў – pour preparer et sonder le terrain, et pour que cette visite ne present pas le pas le caractere peu satisfaisant de la premiere .Сціснуў кій.– Я б Раўбічаву дачку жывою звёз. Павянчаўся. Царква мая. У Мілым. Гэтага смярдзючага племя, папоў, бліжэй чым на сем вёрст не цярплю, але на такі выпадак – нічога...

ХIСіні мяккі дзень ляжаў над паплавамі. Сонца ўжо хілілася на захад. Невялічкі лясны астравок над спакойнай і па-асенняму густа-сіняй Равекай здалёк здаваўся бязлюдным і ціхім. Пажоўклыя бярозы стаялі над плынню, гарэлі добрым і негарачым агнём, асыпалі часам на траву рэдкія жарынкі лісцяў.Праз Равеку, ірвучы конскімі грудзьмі гарлачыкі, ехаў унаброд коннік. Праставаў да ляснога астраўка. На ўзлессі азірнуўся і знік між дрэў....Астравок быў поўны людзьмі. Прывязаўшы да хмызоў коней, яны чакалі.– Што чуваць, Кандарт?Кагут наблізіўся да Алеся, скочыў з каня.– Пан Яраш гамоніць са старым Хаданскім. Зачыніліся з гадзіну таму, і не відаць, каб хутка скончылі. Тэкля, карыстаючыся выпадкам, збірае сякія-такія рэчы паненкі.– Што загадала перадаць?– Каб на захадзе сонца чакалі ля пралому ў агарожы.Кандрат раптам усміхнуўся.– Бачыш, дзе мы?– Нягож, – сказаў Алесь. – Апошні наш начлег. Калі Война на нас наехаў. Вунь яно.Андрэй Кагут усміхнуўся.– А там далей мы чулі, як Раўбіч з гармат страляў, калі малодшая нарадзілася.Маўчалі. Алесь успамінаў словы з апошняй Майчынай запіскі: “Дзед меў рацыю калісь. Цяжкасці зрабілі сваё. Вазьмі, забяры мяне адсюль, родны, любы”.Ён паклаў руку на кішэнь, ля сэрца, намацаў там запіску, і яму стала цёпла.– Што ж, хлопцы, трэба, відаць, выбірацца. Мсціслаў, ты тут?– Але?– Значыць, колькі нас... Ты, я, блізнюкі... Мацей Біскуповіч, Янка Клейна, Кірдун, Паўлюк... Восем чалавек. І яшчэ Кандраці з шасцю палясоўшчыкамі. Т-так. Ну, гэтых адразу кіруй у Мілае. Хай трымаюць царкву. Каб ніякага выпадку не магло быць.