Каласы пад сярпом тваім, ч. 6

Яны спыніліся ля Алесевага бар’ера.– Ідзі, – сказаў Ілля Франсу.Франс пайшоў на свой бар’ер. Гусар і Хаданскі дамаўляліся яшчэ аб нечым з Выбіцкім. Мсціслаў стаў ля Алеся.– Даруй, братка, – сказаў ён. – О, чорт, даруй!– Нічога, – усміхнуўся Алесь.Алесь не глядзеў у бок Франса. Ён глядзеў вакол.Перад ім ляжаў дымна-шэры поплаў, а за ім вясёлкавыя радасныя дрэвы. Нізкае сонца стаяла з боку за Алесевай спіной. Ад секундантаў і ад яго, Алеся, ляжалі доўгія цені на роснай траве.– Падрыхтавацца, – сказаў Мішка. – Смялей, князь.Загорскі стаў глядзець на Франса. Раўбіч у дзіўным павароце стаяў супраць яго.Вясёлкавыя дрэвы ззялі за ім. Загорскі ўзняў галаву і стаў глядзець угору, але не вытрымаў і зноў апусціў вочы: “Ну, хутчэй страляй!”У руцэ ў Якубовіча плесканулася белае... Ударыў пярун.Алесь пахіснуўся. Потым убачыў, што на левым плячы злёгку дымее сарочка: маленькі карычневы след, бы прыпалілі.I тады, разумеючы, што Франс прамахнуўся, Алесь уздыхнуў.Ён убачыў, што твар Хаданскага скрывіўся, нібы Ілля кляў Франса. У выніку яны цяпер не сумняваліся.Нехта сунуў Алесю ў руку пісталет. Той непаразумела зірнуў на яго, потым на Раўбіча, які стаяў вельмі проста, усімі грудзьмі да яго, і вельмі бледны.– Глядзі цяпер, – сказаў Выбіцкі.Мсціслаў глядзеў на Алеся з трывогай, нібы разумеў.– Нічога, брат, – сказаў Франсу Якубовіч. – Ты... смялей. Гэта нястрашна.Яны адышлі. Франс скасіў быў вочы, не разумеючы, чаму гэта яны пакідаюць яго на самоце. Потым уздыхнуў і стаў глядзець на Алеся.Нясцерпна было доўжыць яго страшнае чаканне. I Алесь, не чакаючы ўзмаху хусткі, узняў угору цяжкі пісталет, дачакаўся, пакуль хлапячок дыму паплыве над яго галавой, і адкінуў зброю ўбок. I ўбачыў аблічча Франса. Божа мой, гэтаму абліччу, здавалася, падарылі сонца!Гусар і Хаданскі, якія не чакалі стрэлу і глядзелі на Мсціслава, кінулі вачыма на Франса і падумалі, што Загорскі ў сваю чаргу прамахнуўся.– Наш! – закрычаў Ілля. – Наш стрэл!Кінуўся да Раўбіча з другім пісталетам.Франс, яшчэ не разумеючы, стаў уздымаць руку.Мсціслаў крэкнуў з прыкрасці. Выбіцкі з жахам глянуў на Алеся. Усё гэта Загорскі заўважыў у долю секунды... Франс цэліў яму проста ў лоб.“Ну, вось і ўсё, – падумаў Алесь. – Ён не здаволіўся”.I раптам нешта здарылася. Твар Франса здрыгануўся і ўвесь нібы закалаціўся.Франс... кінуў пісталет вобзем.“Пэўна, курок зломіць”, – яшчэ нічога не разумеючы, падумаў Алесь.Раўбіч зрабіў некалькі крокаў ад месца сутычкі – цень ягоны загайдаўся на роснай шэрай траве, – а потым кінуўся да Алеся, яшчэ на бягу працягваючы рукі.–Алесь... Даруй мне... Даруй... Якубовіч паглядзеў на дзве постаці, што зліліся ля аднаго з плашчоў, і суха сказаў Іллі:– Мяркую, наша прысутнасць тут больш непатрэбна. Дзіцячыя гульні.Яны пайшлі да коней. Ніхто не звярнуў увагі, як яны рушылі краем дубовага гаю....Калі праз некалькі хвілін з боку сцежкі на Раўбічы даляцеў шалёны пошчак капытоў, Франс адарваўся ад Алеся. Вусны ягоныя трэсліся. Шчокі былі заліты слязымі.– Братка, – сказаў ён, – адпусці яе са мною. Я клянуся табе, я ўгавару бацьку... Да канца, да самага канца можаш разлічваць на мяне.

ХІІІПецярбург прачынаўся. У лютаўскім гнілым тумане куранты хрыпата, нібы з прастуды, нібы праз піўны кашаль, зайгралі “Коль славен наш господь в Сионе”.Абрыдліва, увесь у слаце і мокрым снезе, уставаў над зямлёй світанак. Аблупленыя будынкі, шэрыя ад вільгаці палацы, цьмяныя агні ў вокнах, мокры, але моцны яшчэ лёд на Няве.