Каласы пад сярпом тваім, ч. 6

– До, – сказаў ён. – Ты што, не бачыш? Пастка. Строгія сінія вочы Андрэя сустрэліся з ягонымі вачыма.– Хадзем адсюль, – сказаў Андрэй шэптам. – Падвесці хочаш загорскае наваколле? Кінь, браце. Не час. Зразумей, галава ты дурная. Чакай. Выспімся мы яшчэ на іхняй шкуры. Дарэмна загінуць хочаш.Падкова пачырванела на Кандратавым ілбе. Але сваякі моцна прыціснулі яго да глухой сценкі нейкай пуні.Мусатаў стаяў трохі вышэй за мора агню. Рукі ягоныя, учэпістыя рукі ў рабацінні, нервова абмацвалі паяс.Мусатаў не адчуваў ранейшай упэўненасці. I менавіта дзеля таго, каб яна вярнулася, спытаў:– Яшчэ хто?– Я, – рушыў з натоўпу Брона. Ён аддаў штуцэр суседу і пайшоў, топчучы порш¬нямі снег.– Хто такі? Адкуль?– А ты не ведаеш? Дарэмна. Давялося-такі табе памучыцца з намі пад Глінішчамі.У Мусатава перасмыкнулася шчака. I гэты лясны.– Т-так, – працягнуў ён і, паколькі ўпэўненасць не прыходзіла, загадаў: – Салдаты, бярыце іх. Траіх людзей схапілі за рукі.– Гэта што ж? – спытаў Паківач. – А абяцанне?– Лясным бандзюкам не абяцаюць.– Людзі! – крыкнуў Брона. – Бачыце?!– Ты што ж гэта робіш?! – закрычаў нехта з натоўпу.Мусатаў узняў руку:– Народ! Гэтыя людзі ўпэўняцца, што ніякага маніфеста ў царкве няма, і там жа будуць чакаць, пакуль прыйдзе расплата.Кандрат Кагут адбіваўся ля сценкі. Яго трымалі.– Пусціце! Бачыце, як яны! Пусцціе! Бацька раптам абхапіў скураной папругай яго заламаныя назад рукі. Сцягнуў іх так, што ў Кандрата пачалі крывёй налівацца кісці.– Цягніце яго, хлопцы, цягніце адсюль. За Кандратавымі нагамі цягнуліся два снегавыя разоры. Ён напінаўся і роў.– Раю вам разысціся, – шчэцістыя бакенбарды капітана дрыжалі. – Сюды ідзе яшчэ дзве роты. Па-шкадуйце сваё жыццё.Натоўп завагаўся. Корчак з адчаем бачыў, як трох чалавек цягнуць да брамы. Веска маўчала, глядзела цёмнымі вокнамі. Напэўна, за некаторымі з іх былі вочы, але нават не каля саміх каламутных шкельцаў, а ў глыбіні хаты.– Хлопцы! – крыкнуў Корчак. – Ды што ж гэта яны, ірады? Выганяйце іх з хат. Паходню ў страху, калі не выйдуць.Мужыкі пачалі біць у вокны і дзверы, выганяючы гарыпяціцкіх на вуліцу. Іх цягнулі з хат. Натоўп быў у ярасці: хаваліся за цёмнымі вокнамі, і ў кожнага, хто стаяў з паходняй, было таму страшна і сіратліва на сэрцы. А хіба тыя, што з паходнямі, зладзеі? Яны хацелі толькі ўпэўніцца ў хлусні.– Корчак! – крыкнуў Мусатаў. – Не здзекуйся з людзей!– Адпусці ўзятых, доўбня! – крычаў Корчак. – Бач, літасцівы воўк! Успомні Півошчы!Валтузня вакол Броны, Марты і Паківача на хвіліну прыпынілася.– Людзі! – крыкнуў Мусатаў.– Мы табе не людзі, а быдла, – адказаў Кор¬чак. – А і вы нам не людзі, а ваўкі. Навісла маўчанне....На загуменні бацька, Андрэй і Юрась трымалі, сапучы, Кандрата.– Здрадніка з мяне робіце, – сіпеў той. Вуліцай, прыгуменнямі, садкамі павольна, па адным, па тры адлучаліся ад натоўпу людзі.– Бачыш? – сказаў Юрась, і раптам голас ягоны перасекся. – Бачыш? Вось табе гэты бунт. То ты што, у гульні хацеў галаву скласці?Кандрат круціў галавою, як загнаны конь.– Сорам, перад братамі сорам, – ён зноў пачаў вырывацца.Андрэй схапіў яго за валасы і моцна, так, што Кандрат крыкнуў, павярнуў ягоную галаву да садкоў.– Глянь! Ану, глянь! Унь яны, браты! Ад вогненнага возера адрываліся і плылі садкамі агеньчыкі. То адзін, то другі з іх рабіў у цемры зыркае паўкола – зверху уніз, – і потым адтуль далятала сычэнне згасаючай паходні, якую совалі ў сакавіцкі, нямоцны нават уначы, снег.