Каласы пад сярпом тваім, ч. 6

У Юрася нешта клекатала ў горле.– Братка... – захлынаючыся, сказаў ён. – Брат¬ка, ты не думай. Мы пачнем не так. Калі мы пачнем – зямля пад імі ўсімі закурэе. Пачакай да таго часу, братка.– Калі пачнецца сапраўднае – першы пайду з табою, – сказаў Андрэй.– Мы з-пад іх зямлю рванем, – усё паўтараў Юрась. – Гэта ўжо скора. Вер мне, я людзей ведаю. Кандрат зноў ірвануўся з-пад іх.Ён глядзеў, як сычэлі і сычэлі ў снезе згасаючыя паходні, як меншала і меншала – на вачах, агнёў. Сутарга раптам прабегла па Кандратавым целе, і ён, ірвучыся, закрычаў нема і страшна.– Панеслі, – сказаў Юрась.Андрэй ускінуў на плячо братава цела, і Кагуты рушылі зарасцямі вішняку, а потым узлобкам далей ад Гарыпяцічаў. Кандрат пагойдваўся на плячах, нерухома-цяжкі, як мёртвы.На ўзгорку, перад тым як спусціцца ў яр, Юрась і Андрэй спыніліся. Агні ўсё яшчэ згасалі ў лагчыне, але сычэння не было чуваць: далёка.– Нічога, мы ім гэта ўспомнім, – сказаў Андрэй.Брат не сказаў нічога, але Андрэю стала страшна, калі ён убачыў сціснутыя Юрасёвы кулакі.“Давялі, – падумаў ён. – Ваўкоў з людзей парабілі. I дзіва што...”Натоўп радзеў. Засталіся толькі Корчакавы людзі і ўзброеныя мужыкі з вёсак Хаданскага, ды яшчэ гарыпяціцкія, якім не было куды ўцякаць.Але Мусатаў усё адно адчуваў дзіўную слабасць....Натоўп тым часам усё яшчэ стаяў у нерашучасці. I салдаты стаялі перад ім таксама нерухома. I на тварах салдат, якія трымалі Брону, Марту і Паківача, была нерашучасць.Часам у натоўпе выбухаў крык:– Пусціце іх!– Сыраядцы! Супраць царовай волі! Вось ён вам...– Апускаліся багнеты, і нібы разам з імі на натоўп апускалася цішыня.Брона глядзеў-глядзеў на гэта, ды і плюнуў:– Мужыкі-і...Корчак спрабаваў узняць сваіх – дарэмна....Яшчэ не пачынала днець, але на ўсходзе загарэлася ўжо янтарна-жоўтая, халодная стужка заранкі. Людзі пераступалі з нагі на нагу, рыпеў пад поршнямі снег.Мужыкі ведалі: пакуль на іхнім баку ноч і паходні, іхні табар робіць уражанне больш страшнага і вя-лікага, чым на самай справе. Дзень, які вось-вось павінен быў разгарэцца над вёскай, нібы распране іх, пакажа салдатам звычайных змерзлых людзей, вельмі стомленых і галодных....I раптам над натоўпам, над салдатамі прагучаў шалёны, дрыготкі ад захаплення крык Марты. Яна білася ў руках у салдат, выгіналася, паказвала рукою некуды на крутаяр. Вочы жанчыны гарэлі раз’юшанасцю і ўтрапеннем.– Глядзіце! Гля-дзі-і-це!На крутаяры, на верхнім ягоным зрэзе, на жоўтым фоне заранкі рухаўся сілуэт.– Коннік! Коннік! Коннік!Конь нібы рассцілаўся ў паветры, з усходу набліжаючыся да вёскі. Салдаты не бачылі яго за сцяною ліп. Але ўсім, хто ў нерашучасці стаяў на вясковай вуліцы, ён быў відзён добра.I кожны, нават той, хто не верыў у казкі, з радасцю падумаў: вось яно. Вось яна, тая адзіная прычына, якая можа прагнаць здранцвенне. I трэба скарыстаць яе, іначай дзень – і яшчэ дзве роты, якія ідуць недзе дарогаю, і расправа, і катарга. Толькі адагнаць іх, хоць бы на хвіліну, каб потым здабыць сапраўдную волю, і ведаць, ці праўда гэта, і разысціся, каб расказаць усім і каб потым паўсталі ўсе, а не толькі дзве вёскі.Крык Марты нібы разбіў маўчанне. Жанчына вырвалася з салдацкіх рук, зрабіла некалькі крокаў і павалілася на калені ў снег, цягнучы рукі да светлай праявы.Бязладны шалёны крык нібы ўскінуў кожнага. Гэта было ўратаванне, магчыма, сапраўдная воля.I, наліваючыся крывёй, Корчак крыкнуў: