Каласы пад сярпом тваім, ч. 6

– Гэтых я забяру.– Не раю, – сказаў Алесь. – Гэта гарыпяціцкія.– То што? – паводзячы даўгаватым носам, спы¬таў сышчык.– А тое, пан лазутчык. Нават пан Мусатаў чуў, што іх сілком, пад пагрозай падпалу, выгналі з хат. Салдаты ж стралялі ў каго хочаш, абы не ў лясных братоў.Ён амаль весела ўсміхаўся, і Мусатаў ненавідзеў яго ў гэты момант. Ненавідзеў за жэсты, словы, вопратку, за гэтыя вочы, за спрыт у размове. Ён не мог не адчуваць, што побач з ім ён, Мусатаў, заўсёды будзе выглядаць, як п’яны капрал.– “Лясныя” пайшлі яшчэ раніцай. На світанні, – сказаў Алесь. – А гэта нявінныя людзі: салдаты пацвердзяць. Як і тое, што я не ваяваў.– Бачылі бандытаў? – спытаў Буланцоў.– Як вас.– I гаварылі з імі?– Як з вамі.– Што яны казалі? – спытаў Мусатаў.– Што ідуць у пушчу і што шчасце маё – лекарскае. Іначай забілі б.– Колькі ў іх ахвяр?– Трое забітых, з дзесятак параненых. – Алесь знарок прылічыў да лясных людзей мужыкоў з вёсак Хаданскага.– Колькі іх было? – спытаў Буланцоў.– Гэта што, допыт?– А вы што ж думалі, шаноўны Аляксандр Георгіевіч, – амаль ласкава сказаў Мусатаў.– У такім выпадку я не буду адказваць.– Будзеце, будзеце, – ветліва сказаў жандар. I ён паціснуў плячыма:– Яны, відаць, сапраўды пайшлі ў пушчу яшчэ на світанні. Нічога. Ідзіце вазьміце з хат мужыкоў – хто пападзе ў рукі.– Не хадзіце, Буланцоў, – сказаў Алесь.– Не аддавайце такіх загадаў, капітан.– Гэта чаму ж? – спытаў Мусатаў.– Тут ёсць сведка.– А гэты сведка скампраметаваны, – сказаў капітан.– Дарэмна. Ёсць мой аконам, які прывёз мне вестку пра бунт. Ён засведчыць: да таго я нічога не ведаў. Ёсць мужыкі, што скажуць: мяне не было ў час бунту. Ёсць салдаты, якіх я лячыў, бо гэта абавязак кожнага, хто ведае, як зрабіць перавязку.– Не было яго ў бунце, паночак, – застагнаў бялявы салдацік ля печкі.– Маўчы! – сказаў Мусатаў і, звярнуўшыся да Алеся, пільна гледзячы яму ў вочы і чаканячы словы, пачаў гаварыць: – З’явіліся вы – і ў мяцежнага натоўпу змяніўся настрой. Чорт ведае за каго яны вас палічылі...– 3 тым самым поспехам яны маглі б палічыць варону за архангела Гаўрыіла, што злятае з нябёс, – іранічна ўсміхнууся Алесь.– Чаго вас панесла сюды?– Я ж казаў: лекаваць. Я не хацеў крыві. I вы не зачэпіце нявінных, Мусатаў, толькі таму, што гэтага вымагае ваша кар’ера. Я, урэшце, прыскакаў таму, што павінен быць бесстаронні сведка, якому павераць больш, чым хлопу, і больш, чым вам. Я – сведка.Мусатаў азірнуўся і перайшоў на французскую мову:– А вы... падумалі... што гэты сведка мог быць забіты... падчас бунту... Выпадковым залпам...– Ваша вымаўленне прымушае жадаць лепшага,– сказаў Алесь.– А салдаты, капітан?Мусатаў дрыжаў. Настаў, здавалася, час. Цяпер і гэтага можна было пужануць арыштам ці смерцю. Ён адчуваў, што ўсё ў ім звініць.– Ніхто не ведае матываў вашага прыезду сю¬ды, – на той самай дрэннай французскай сказаў ён. – Вы ўмяшаліся ў бунт, вы сваім з’яўленнем на¬строілі гэтых людзей на атаку. I я зараз жа пашлю данясенне аб гэтым віцэ-губернатару, бо Беклемішаў хворы... Пашлю таму самаму вашаму Іс-леньеву, які крычаў на мяне за справу ў Півошчах.Рысіныя вочы звузіліся, вусны трапяталі.– Дарэмна будзеце старацца, – сказаў Алесь. – Данясенне ўжо адаслана. Я адправіў яго перад ад’ездам сюды і растлумачыў, чаму еду. Мяркую, хутка будзе адказ.Мусатаў міжвольна хапануў ротам паветра.– Вось так, – нявінна глядзеў на яго Алесь. – Кожны чалавек, кожны дваранін павінен усімі сіламі старацца спыніць мяцеж. I я растлумачыў гэта віцэ-губернатару на выпадак... гм... на ўсякі выпадак.