1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

Барвяны шчыт

– Нічога, – сказала яна, – затое водарам наносіць. З паплавоў.І ён згадзіўся. Ён адчуваў сябе бессаромна, бязмежна шчаслівым. І толькі гэтае шчасце перашкодзіла яму заўважыць, што ўвесь наступны вечар яна была адчужанай.На другую ноч ён прачнуўся ад дзіўных прыдушаных гукаў. Не зразумеў і, абняўшы яе, адчуў плячом нешта мокрае на яе шчацэ.– Вялікі верабей, што з табою? – спытаў ён.– Памятаеш сокала т а д ы? – спытала яна.– Я не памятаю ніякага… – ён асекся. – Ну, вядома… Ну што ты, што?– Ён пастаяў над галавою і кінуўся ўніз, у кветкі. Вядома, схапіў некага.І дадала нечакана глухім голасам:– Н е т а к гэта… было.Ён маўчаў. І яна, уздыхнуўшы, пачала казаць далей.– Ты ведаеш, ты першы, Івар. Прабач, калі ласка, але пакуль не позна… Я прачнулася ад думкі: нічога гэтага не было. Былі паплавы, кветкі, коннікі, смолкі, павой.– Я кахаў цябе ўсе гэтыя гады.– А на мяне звалілася, як насланнё. І цяпер мне страшна. Няўжо ўсё? Пачалося і скончылася. А побач – ты.Ён абняў яе асцярожна, як хворую. Бо гэта ён быў вінаваты ва ўсім.– Таму, што са мной – няма канца, – сказаў ён.– Як размяняліся, – сказала яна.Абураны, ён адсунуўся. Яе шчырасць выклікала і міжвольную вялікую павагу, і адначасова глыбокую крыўду. Яна гаварыла тое, на што могуць адважыцца далёка не ўсе жанчыны, але ёй не трэба было казаць гэтага.– Кветкі. Сонца. Раптоўна такая хваля ўдзячнасці да ўсяго, замілавання да таго, хто дзеліць гэта з табою… І вось гляджу ў ноч.Ноч была светлая. Касыя праменні месяца білі паўзверх фіранкі.– Што навяло? – спытаў ён. – Я?– Ты, – нячутна сказала яна. – Ты потым шумеў у кабінеце старшыні райсавета аб тых спушчаных азёрах. Ён казаў, што зрабілі тое да яго, што выправяць. І ён быў добры, а ты непрымірымы, рэзкі – нібы і не ты… І табе было ўсё адно, побач я ці не. Нібы галоўнае, што ты заўважыў, – азёры, а не тое… Як той… сокал… Чужы.– Мне і азёры і ты, – сказаў ён. – Разумееш, у тое возера глядзеўся нейкі далёкі ад мяне чалавек… Маглі б глядзецца закаханыя, як мы, праз тысячу год. У ім гняздзіліся качкі і брохала рыба. І маглі б гняздзіцца і брохаць яшчэ тысячу год. А тут абкралі прыгажосць, аднялі частку нечага і ад цябе, ад майго захаплення табой.Яна вышэй лягла на падушках:– Нібы падзяліўся мною і з тым, што быў, і з тымі, што будуць. А для мяне адзін той дзень і існаваў. Івар абняў яе, але яна адсунулася:– І ведаеш, мне дзіўна і страшна, што ты са мною. Не трэба гэтага было. Толькі той падманшчык-дзень. А потым, пасля кветак, гэты пакой.– Зменім, – нязграбна сказаў ён.– Не. Я пайду адсюль… раніцай, як прыйшла ўчора…І, нібы дакараючы сябе, сказала:– Вось так жа… нечакана. У адзін дзень.Ён сказаў спакойна, але гэта было, як адчайдушнае маленне:– У мяне быў дзень і яшчэ тысяча да яго.Яна маўчала, і тады ён адчуў, што сэрцу не хапае паветра. Хвіліну ён ляжаў у такім глыбокім адчаі, што цьмянела ў вачах, а потым зразумеў – не розумам, ўсёй істотаю сваёй, – што гэта канец, што да яго ў рукі сапраўды ўпаў толькі адзін дзень, а за ім не будзе нічога. Што здарылася – ён не разумеў, але адчуваў, што гэта непапраўна. І таму, што ён не разумеў нічога і лічыў, што яна з-за капрызу адбірае ў яго жыццё, абраза і гнеў на гэтую недарэчнасць выціснулі прэч адчай.– Як хочаш, – сціснуўшы зубы, сказаў ён. – А я лічыў, што гэты дзень – першы. Што ўва мне і ў табе раптам дзіўна сышлося ўсё, што было, што будзе.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10