1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Аліва і меч

Кандратовіч зноў “умыўся”. Сказаў з сумнай іроніяй:– Бачыш, партрэтаў нават няма.Як быццам гэта было адно, чаго не ставала.– I зброі няма. Апошнюю толькі што забралі. Падумаў.– Ёсць гэтыя дрындушкі, кулямёты нямецкія. Ствол як палена і дзірка, каб ваду наліваць... Тры штукі... Болей нічога... Ты паранены?– Гэта ваяваць не перашкаджае, – суха сказаў Арсень. – На кані ваюю...

I раптам Кандратовіч ажыў.

– Слухай, гэта не цябе чэхі пад Пензаю расстралялі?– Мяне.– Дык я ж пра цябе шмат чуў, д’ябал ты чортаў. Ану, выкладай, чым займаўся за апошнія два гады.Арсень пачырванеў.– Кажы. Для справы патрэбна.– Ну... з гайдамакамі біўся, з чэхамі, – у складзе брыгады, – быў у коннай разведцы.– Палкоўніка Смажака з штаба не ты ўкраў?– Мая справа там была цялячая.– А залатую зброю за гэта табе далі. Ты глядзі, Воўкаў, бывае ціхмянасць пачэ гонару. Далей.– Далей у чэрвені – ліпені хадзіў з разведкаю па тылах, за Бярозай, перайшоў да сваіх трэцяга ліпеня, напярэдадні наступлення. Сувязь у мяне з нашымі была... Ну а потым справа ясная.– Т-так, – сказаў Кандратовіч, – справа ясная. А мы толькі што шукалі чалавека талковага, каб з фронту быў, каб становішча ў вызваленых мясцінах ведаў. Аж пра ваўка мова, а воўк у хатку... На фронт не паедзеш, справу табе дамо. Усё адно ты паранены.– Мяне на пяць дзён адпусцілі. Мне ваяваць трэба.– Ты што, дысцыпліны не ведаеш? Бач ты, партызаншчына якая! I крыкнуў да кагосьці:– Юстына сюды давайце, хлопцы.Арсень, засмучаны да глыбіні душы, махнуў рукою. Кандратовіч уважліва разглядаў дваццацігадовага хлопца, які стаяў перад ім. Пабачыў сухі загарэлы твар, цыганскія вочы з выгінастымі веямі, бліскучыя чорныя валасы, цвёрдыя мускулы каля вялікага прыгожага рота.– Ты сядай, сынок. Чаго ўскочыў? Знаёмся лепей. Юстын Шлык.Перад Арсенем стаяў чалавек у бушлаце, і першае, што Воўкаў заўважыў, былі вялікія рукі, якія на дзве пядзі высоўваліся з кароткіх рукавоў. Пасля ён пабачыў надпіс вышэй левай кісці (“Бацька, ты спіш, а я пакутваю”), пасля драўляны кабур маўзера. Вясёлыя сінія вочы, ясныя, як майская вадзічка, глядзелі на Арсеня. У Шлыка былі белыя, як у сабакі, зубы, ружовыя, відаць, толькі ад здароўя, шчокі. Бялявыя хвалістыя валасы кудламі падалі на лоб. Яму магло быць гады дваццаць тры.– А гэта Арсень Воўкаў... Той самы, што з магілы вылез. Юстын трахануў руку новага знаёмага.– Шлык, брат, таксама цаца. Матрос былы. Партызаніў. Мост высадзіў у паветра на лініі Мінск – Вільня. Ён будзе твой целахраніцель. Да таго ж, толькі што вярнуўся з ліквідацыі банды Андрэя Апостала. Быў і на хлебанарыхтоўках. Таму можа быць карысны.– Траханулі белую сволач, – прыемным барытонам сказаў Шлык. Селі. Кандратовіч скруціў вялікую “сабачую ножку”, пусціў хмару едкага дыму.– Ты, Воўкаў, гімназіст былы?– Так.– Ну, значыцца, здолееш усё растлумачыць як трэба. Надсадна забухаў. Пасля яшчэ раз дапытліва згледзеў Арсеня і рашуча сказаў:– Справа, хлопцы, вось у чым. Разведка даносіць з доляй пэўнасці, што рыхтуецца контрнаступленне. Ведаем, што падышла да іх сіла-сіленная: дадатковыя аэрапланы, танкі, англійская зброя. Мабілізацыя ідзе поўным ходам. Усё падмялі. Паэтаў і тых мабілізавалі, гімназістаў, студэнтаў. Пад Варшавай умацаванні будуюць. А абараняць іх будуць, акрамя рэгулярнага войска, жаночы полк (Юстын хмыкнуў), полк імя Сабескага й полк “¬¬Дзеці Варшавы”. Бачыце, да чаго дайшло.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14