1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

Аліва і меч

– Гэй, людзііПроста перад ім зарыпелі дзверы, і ў цемры заззяў жоўтым святлом цьмяны прамавугольнік, а ў ім чалавек, што, распасцёршы рукі, абапёрся імі на вушакі, як распяты. 3-за яго спіны пазірала на Арсеня нешта нама-ляванае – пачварнае, у імхах.Воўкаў рушыў было да чалавека і адхіснуўся. Злева, з цемры, глядзелі на яго нечыя тужлівыя, – па яблыку, – вочы.Чалавек засмяяўся і ўзяў свячу, углядаючыся ў тых, што ішлі да яго з цемры. Твар абліўся мядзяным сяйвам, у вачніцах заляглі глыбокія цені. Ён зірнуў на вочы, якія напужалі Арсеня, і сказаў:– Ріeta!Памаўчаў і растлумачыў:– Плач. Маці Божая плача над сынам.Тут і Арсень пабачыў цьмяна асветленую, вялікую, у рост чалавека, статую. Са скрухай, журботна глядзелі на яго жаночыя вочы, як быццам пытаючы: “ Сыны, што ж вы зрабілі з сынам маім?”Арсень скалануў галавою і падаў чалавеку ордэр. Шлык узяў з рук чалавека свечку, каб той мог разгарнуць паперу і прачытаць.

– Я Маеўскі, – сказаў чалавек, – заходзьце. Толькі ў мяне абодва пакоі загрувашчаны рэчамі. Я і сам сплю на стале, так што раскошы не будзе.

– Нічога, мы як-небудзь, – сказаў Воўкаў.Шлык тым часам вадзіў свечкай у розных напрамках, асвятляючы “Ріeta”, і раптам спытаў жорсткім голасам:– Ты што ж гэта, грамадзянін, паставіў тут гэтую дрэнь?! Рэлігійную прапаганду разводзіш? Опівум для народа?– Гэта не дрэнь, малады чалавек, – халодна сказаў Маеўскі, – гэта работа семнаццатага стагоддзя. Продкі яе для вас рабілі, калі нават дзеда вашага на свеце не было.I працягнуў у пакой руку.– Прашу.– Просіш не просіш, а мы зойдзем, – сказаў Юстын, прыкметна раззлаваны абыякавым тонам Маеўскага.Зайшлі. Вялікі пакой здаваўся вельмі цесным. Толькі пасярэдзіне заставалася вольнае месца, усё астатняе было застаўлена скульптурай, нейкімі вазамі, карцінамі ў рамах і без рам. Проста перад новымі кватарантамі ляжалі на падлозе павержаныя сталёвыя даспехі, за імі, у вітрыне, бачныя былі пішчалі, шаблі, мячы, бязладна нагрувашчаныя ў кучу.Замшэлая пачвара глядзела са сцяны на гасцей глыбока пасаджанымі маленькімі вачыма.– Гэта хто? – з пагардаю спытаў Шлык.I зноў адказаў гаспадар роўным халодным голасам:– Дамашэўская карціна. Называецца “Лясун”.– Ты што, і ў лесуноў верыш?– Калі гляджу на гэта – на хвіліну веру.– Э-эх, шэрасць, – сказаў Шлык. – Заціхні ты, Юстын, – абарваў яго Воўкаў, – не твая справа.– А чыя справа? Ён тут будзе дурман распушчаць, цемрашальства, а я “маўчы”.Гаспадар на хвіліну знік у суседні пакой, потым вынес адтуль янотавую шубу і кажух і кінуў іх якраз ля даспехаў.– Цягніце жэрабя, каму на чым. Ложкаў, на жаль, няма – выкінуў, бо месца не хапала.Шуба дасталася Шлыку, кажух – Арсеню. Пакуль раскладалі посцілку, гаспадар стаяў над кватарантамі са свечкай.

– Я вас толькі папрашу курыць вельмі асцярожна і яшчэ... не страляць у пакоі... Быў у мяне тут адзін такі, Балабан па прозвішчу. Напіўся, п’яны, і самай лепшай маёй статуі руку адстрэліў.

– Гэта парушэнне рэвалюцыйнай законнасці, – сурова сказаў Воўкаў.– Балабана гэтага тры дні таму кітайцы забілі, за здраду, – сказаў Шлык. – Варта было б дашукацца, чаго гэта адзін вораг рэвалюцыі ў другога кватараваў.– Так мне ўжо шанцуе, – сумна і спакойна сказаў Маеўскі, – заўсёды ў мяне на кватэры ворагі рэвалюцыі.Воўкаў толькі тут разглядзеў яго твар і постаць. Быў гэта волат з грубаватым, мужыцкім абліччам, вельмі сінімі невялікімі вачыма пад чорнымі густымі бровамі. Але скроні ў волата былі сівыя, але ў вачах залягла сто-ма, не тая стома, якую прагоніш добрым сном, а зацяжная, непасільная, гадамі сабраная.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14