1 2 3 4 5 6 7 8 9

Белае полымя

I сапраўды, ён адолеў iх, калi зусiм блiзка закачалiся перад вачыма галiнастыя рогi аленяў.Два цёмныя ценi беглi ад табуна: пастухi. Падкова, спынiўшы сабак, стаў перад нартамi, прылашчыў сабак, i яны ляглi, супакоеныя.Выявілася, што зусiм недалёка стойбiшча ў восем юртаў. Адзiн з пастухоў падсеў да Андрэя, i праз трыццаць хвiлiн яны пад’ехалi да цёмных конусаў.“Чукоцкае таварыства па супольнаму выпасванню аленяў, – прывычна адзначыў Падкова, – сем’яў каля сарака (у кожнай юрце некалькi “полагаў”), насельнiцтва, пэўна, сотнi паўтары. Значыць, i дзяцей шмат”. Але дзяцей не было вiдаць. Толькi дарослыя, смуглявыя, вузкавокiя твары. Яны балбаталi нешта, усмiхалiся. Андрэй, дрэнна яшчэ ведаючы чукоцкую мову (астатнiя ведаў добра), разабраў толькi:– Прыяцель! Чай пiць...Высокі чукча, якi сяк-так ведаў па-руску, даведаўся ў Падковы, хто ён i куды едзе, i аддаў загад жанчынам. Лiтаральна праз дзве хвiлiны яны паставiлi нарту каля юрты, распрэглi сабак i прывязалi iх да нартаў i да аццяжак юрты.Гаспадары прыязна ўсмiхалiся, запрашалi ў юрту. I Андрэй усмiхаўся iм. З некаторага часу ён схiльны быў думаць, што гэтыя жыхары бязлiтасна-халоднай краiны – лепшыя людзi на зямлi. Гасцiнныя, як беларусы i рускiя, але, акрамя таrо, шчырыя, як дзецi. ЁН ведаў, што ў iхнiх мовах няма слоў для такiх паняццяў, як “крадзёж” або “хлусня”. I сапраўды, яны нiколi не хлусiлi i не кралi, здзiўляючыся да глыбiнi душы, калi бачылi такое ў iншых.Ён, заядлы вораг рэлiгii, здзiўляўся яшчэ i таму, што ў многiх з гэтых народаў, асаблiва ў iтэльменаў, зусiм няма 6агоў. Гэта быў першабытны, прыродны атэiзм. I таму яны былi Андрэю як браты.Трохi наводдаль ад правiльнага круга юрт Андрэй пабачыў групу людзей, якiя сядзелi проста на снягу. Поруч з iмi стаяла высокая фiгура у малiцы i кухлянцы з аленячых шкур.– Гэта што такое, сябры?Твар таго чукчы, якi разумеў па-руску, расплыўся, вачэй стала не вiдаць.– Скола, Андруса... Цаеваць трэба.Андрэй не зразумеў. I толькi потым, у юрце, калi пытаннi пасыпалiся на яго градам, зразумеў, што “скола” азначае “школа”. Але якая школа, адкуль яна тут? А чукча толькi галавой хiтаў:– Настаўнiца шыбка малады... харошы. З закуранага катла падалi пахнучы дымам, як вэнджаны, вельмi гарачы чай.– Тоўсты чай, аднак, прыяцель... Добры.“Тоўсты” чай быў зусiм чорны, на чукоцкi смак: у нязвыклага чалавека сэрца спынiцца. Падкова з асалодаю пiў яго, глядзеў у вогнiшча, якое трапятала, асвятляючы полагi – завесы, за якiмi жывуць асобныя сем’i.I раптам шкура, якая замяняла дзверы, адхiнулася, адкрыўшы вачам зорнае неба. Постаць, захутаная ў мяхi, наблiзiлася да вогнiшча.Андрэй пабачыў глыбокiя шэрыя вочы, круглы тварык, ахутаны, як нiмбам, капюшонам з футра лiсiцы. I быў гэты тварык пасiвералы, суровы, але вельмi-вельмi знаёмы.– Добры дзень, – пачуў ён мяккi, багаты адценнямi голас.Праз хвiлiну яна сядзела поруч з iм, i за ёю булькацела ў катлах вада, даносячы смачны пах аленяга мяса.Калi катлы спустошылi i яна стамiлася перакладаць Андрэю пытаннi чукчаў, Падкова раптам спытаў:– Дзесьцi я вас бачыў.– Дый я вас добра ведаю, Андрэй Пятровiч. I толькi тут прыпомнiў Падкова адзiную iхнюю сустрэчу, якая адбылася тры гады таму. I з нечаканай радасцю ён крыкнуў:– Антанiна Сяргееўна, Антося, зямлячка. Бацюхны мае, як жа ж так? Хiба вы не паехалi тады ва Уэлен?– Як бачыце, не. А хiба вам не перадаў Нiкiфараў, што я ў качавой школе?– Нiчога не парадаваў. Вось расцяпа! А яшчэ загадчык райана... Ну як жа ж вы тут? Раскажьще.

1 2 3 4 5 6 7 8 9