1 2 3 4 5 6 7 8 9

Белае полымя

– Ды, уласна кажучы, нiчога асаблiвага. Вы яшчэ спаць не хочаце?– Ды не, я тры днi пад снегам адпачываў.– Пад снегам якi адпачынак. Спiце. Вось ваш полаг. Заутра пабачыце, як я тут працую.Загадчык залез у полаг, дзе было цёпла, нават горача, лёг, але доўгi час не мог заснуць. Звiнелi аб шкуры юрты сняжынкi, узнятыя лёгкай замеццю, хадзiў, хрумстаючы снегам, алень, i Андрэю было чуваць ля самай галавы яго гучнае – па марозу – дыханне.– Дзяўчыну гэтую – а праўдзiвей дзяўчынку, бо ёй тады было не больш як шаснаццаць год, – ён пабачыў у аблана тры гады таму. Маленькая, падобная на сiмпатычную шэранькую курачку, яна толькi скончыла педвучылiшча недзе на Беларусi, i занесла яе дарога у гэты жорсткi для слабага край. Ён i помнiў яе толькi таму, што была зямлячка, аднекуль з-пад Мiнска, ды яшчэ таму, што яна ў лёгкiх боцiках, у пальтэчку, падбiтым ветрам, так вось проста падумала ля карты дый махнула сюды. I не за грашыма, бо нават не ведала, колькi тут плоцяць. Ён тады яшчэ – грэшным чынам – пашкадаваў яе, спытаў, чаго яна залезла сюды, за тысячы вёрст ад мамы.– Мацi у мяне няма, палякi застрэлiлi. Я ў дзiцячым доме была.– А бацька дзе?– Бацька загiнуў над Бугам... Вы, дзядзька, накiруйце мяне туды, дзе цяжка... Мне з цяжкай працы трэба пачынаць, каб стаць добрай настаўнiцай.Андрэй тады пашкадаваў яе. Куды такому пiсклёнку ехаць у тундру. Таму дамовiўся з заведуючым факторыі на Чукотцы i накiраваў Антосю да суседзяў. Усе ж там нейкая культура ёсць. А Нiкiфараў – д’яблы б яго насiлi – паспеў пераманiць да сябе i накiраваў у качавую школу.“Ат, чорт! Калi мне, мужыку, тут плакаць хочацца, дык што пра яе казаць. Уцякла-такi дзяўчына ад культуры. Ну, тут ёй тундра паказала, што такое рамантычныя ўчынкi”.Падкова заварушыўся i спытаў дзяўчыну, якая ўсё яшчэ сядзела ля агню:– Цяжка вам тут, Антося?Яна павярнула да яго абветраны, з глыбокiмi вачыма твар:– Зараз добра. А раней часта плакала. I ўсё ж не ўцякала.– Што ж, дрэнна вас тут сустрэлi?– Жартуеце? Не, я тут зараз як у сваей сям’i. Член рода, сваячка ўсiм, хоць i не па крывi. Баяцца, каб не кiнула iх. Улетку – смешна нават – кветкi першыя прыносяць.– Не хапала чаго, можа?– Усяго не хапала i не хапае. Паперы няма, чарнiл, алоўкаў, кнiг няма. Вы бачылi сёння нас там, за стойбiшчам? Гэта мы на снезе палачкамi пiшам.– Што ж тэта за дурасць? А начальства што думала? Загадчык ваш?Яна пасуравела, рашуча адкiнула з галавы капюшон, i зазалацiліся ў святле дагараючага вогнiшча яе валасы.– Не ведаю, што i чым ён думае. Калi прыехалi мы на параходзе, на пяты дзень, у райана нас добра сустрэлi. Там i “гаспадары” нас чакалi: старшынi вясковых i тубыльных саветаў, старшынi таварыстваў i арцелей. Мой старшыня ўжо тыдзень парахода чакаў... А кнiгi i сшыткi везлi другiм параходам, наступным. Ён павiнен быў прыйсцi з Уладзiвастока праз тры днi. На гэтыя тры днi я аформiла ўсе справы, выдала даручэнне раённай ашчаднай касе, каб яна тут штомесячна за мяне грошы атрымлiвала i клала на кнiжку.Уздыхнула:– Вось ужо трэцi год мне начысляюць. Мне тут нiчога не патрэбна. Кормяць мяне тут, нашу тое, што i чукчы. Дый што б я тут купiла? Факторыі за тысячу кiламетраў. Цукерак бы, можа, купiла, я iх тры гады не ела ўжо.Падкова прыгаломшаны прыўзняўся на локаць.– Ну а хлеб? Цукар!– Скуль iх прывязеш? Дый наогул трэба есцi так, як людзi вакол, як гэтыя чукчы. Хлеба мы нiколi не ямо, часам толькi пячэм праснакi. Цукру яны наогул не ўжываюць. Як бы rэта я ела штосьцi iншае, лепшае? Прызвычаiлася. Здаровая, бачыце, моцная – ем многа мяса.

1 2 3 4 5 6 7 8 9