1 2 3 4 5 6 7 8 9

Белае полымя

– А цынга?– Летам сланiк iснуе, ягады. Узiмку сырая страганiна. Мне спачатку сорамна было, што я слабейшая за iх. Няўжо, думаю, мы такiя ужо спешчаныя? I выявiлася, што мы не слабейшыя.Падкове стала сорамна ледзь не да смерцi, што ён там, у снегавой ямiне, так расстагнаўся. Таму ён спытаў:– Ну а далей?– А далей выявiлася, што на другiм параходзе ёсць другая партыя настаўнiкаў, ёсць урачы i нават заатэхнiк, але дапаможнiкаў зноў няма. Галавацяпы паршывыя! Забiць iх мала!– Што ж вы рабiлi, любая вы мая?– А што было рабiць? Выдрала у райана адзiн камплект падручнiкаў, сотню сшыткаў, алоўкаў. Пер’яў не было. Нельга ж было чакаць наступнага парахода ўсю зiму. Ну i паехалi. На чацвёрты дзень даiмчалi мяне у стойбiшча, яно тады блiзка качавала. Дзеткi цудоуныя, кругленькiя такiя, вузкавокiя. I нiхто анi слова па-руску не разумее. Дарослыя таксама. Толькi адзiн старшыня, Келькут, прыстойна гаворыць. Што рабiць? Хоць ты макам садзiся. Вось вам i методыка з педагогiкай.Андрэй зарагатаў так, што алень за сценкай юрты кiнуўся прэч.– Ну вось старшыня мне i кажа, што я, маўляў, буду гаварыць, ён будзе перакладаць. А дзецi хай слухаюць.– Гэта ж не лезе нi у якую методыку, – паддражнiў яе Падкова.– А няхай методыка больш пра такiя выпадкi думае. А то пералiвае з пустога ў парожняе, пераконвае нас у неабходнасцi правiльнай пабудовы ўрока, быццам мы самi гэтага не ведаем... Перарабiла я ўвесь навучальны план: тры гадзiны у дзень працавала з перакладчыкам, а астатнi час вывучала чукоцкую мову i праз паўгода яе вывучыла.– Хутка вы.– А што было яшчэ рабiць? Кiно няма, гулянак у скверы таксама. Дый мова даволi лёгкая. Слоўнiк невялiкi, граматыка простая. На ўрокi збiралiся акрамя дзяцей усе дарослыя. А калi я начала размаўляць не горш за чукчаў, – начала я вучыць iх чытаць i пiсаць. Сшыткi вельмi хутка скончылiся, а мы тым часам адкачавалi ў самае сэрца тундры. Чакала, што падвязуць, i вось чаканне цягнецца два гады. Нi дапаможнiкаў, нi iнспектара. За тры гады вы першы. Як гэта вы мяне адшукалi?– Сабакi дапамаглi, – неахвотна сказаў Падкова, – iначай, можа, i я вас не адшукаў бы.Сэрца ў яго сцiснулася ад жалю да гэтай шэранькай курачкi i ад захаплення перад ёю. Такое перанесцi, такое вытрываць! I таму, каб яна не заўважыла яго вачэй, Падкова лёг тварам у шкуры i спытаў:– Ну, вы зараз дабiлiся свайго, вы сталi добрай настаўнiцай, напэўна. Калi ж вы рушыце на мацярык?Яна ўзняла вочы ад вуголляў i са здзiўленнем глянула на яго:– Куды?– З Чукоткi – у цэнтр.Яна, вiдаць, не зразумела яго, надумала, што ён лаецца за парушэнне методыкi. Таму сказала горача:– Ды вы паглядзiце заутра – дзецi ў мяне не горш за другiх ведаюць усё. I не хачу я адсюль, не паеду.Загадчык кашлянуў у руку:– Вы што ж, назаўсёды хочаце тут застацца?– А чаму не.Андрэй усмiхнуўся ў цемру, у якой ледзь чырванелi вуголлi ачага.– I замуж вырашылi не выходзiць?– Як гэта не выходзiць, – шчыра здзiвiлася яна.– А за каго? Тут жа ж адны чукчы. Ён смяяўся ў цемры, але яна гэтага не заўважала i таму накiнулася на яго:– А яны што, не людзi? Яны лепшыя за многiх нашых. I хлопцы тут цудоўныя. На белага мядзведзя сам-насам выходзяць. Смелыя, рашучыя. Мне такiя падабаюцца, я сама такая.Яна не заўважыла нязручнасцi сказанага, але Падкову гэта мiлая дзявочая самаўпэўненасць i гордасць здалiся такiмi прывабна-смешнымi, што ён веселазарагатаў. Тады i яна зразумела, што гэта жарт.– Кладзiцеся спаць, харошая вы мая. Заутра паглядзiм, што вы тут зрабiлi.

1 2 3 4 5 6 7 8 9