1 2 3 4 5 6 7 8 9

Белае полымя

I Андрэй, накiнуўшы малiцу, выйшаў з юрты.Бясконцыя пад месячным сяйвам ляжалi снягi. Нехта вялiзны бавiўся, пускаючы ў неба рознакаляровыя дзiды. Яны варушылiся, перакрыжоўвалiся, успыхвалi амецiставым, пранiзлiва-блакiтным i чырвоным, ператваралiся ў сляпую завеску з фестонамі, якая калыхалася памiж небам i зямлёй, i зноў распадалiся на асобныя стрэлы.Сполахi разгаралiся, беглi чаргаваннем ценi i святла па юртах, па табуне аленяў, па нартах, ля якiх спалi сабакi.Паўночнае ззянне залiвала бясконцы халодны абшар.Увесь кароткi наступны дзень прайшоў за працай. Падкова ўстаў яшчэ “ноччу”, у дзевяць гадзiн ранiцы, i здзiвiўся, калi пабачыў вучняў з Антанiнай Сярrееўнай. У яе не было “ўрокаў”, проста вучнi цэлы дзень былi з настаўнiцай. Пакуль было цёмна – вучнi сядзелi ў адным з полагаў юрты, у якiм настаўнiца зрабiла небывалае святло: гарэла пяць каганцоў.Вучняў было дваццаць чалавек, i ўсе яны з захапленнем слухалi пявучы голас, якi распавядаў iм пра далёкiя краiны, пра параходы, што перасякаюць акiяны, пра хуткiя цягнiкi. Седзячы поруч, Падкова слухаў (дзецi ўжо добра разумелi па-руску) i адкрываў нейкiя новыя ўласцiвасцi даўно знаёмых рэчаў.– Цягнiк – гэта вялiзная, уся з жалеза, як лязо гарпуна, нарта. Яна крытая. Рухаецца яна без сабак i аленяў. Замест iх працуе пара, тая пара, што падкiдвае крышку на катле.Падкова ўсмiхаўся. I сапраўды, як было iначай растлумачыць гэтым дзецям Поўначы зусiм невядомае, нiколi не бачанае. Ён уявiў, як запытае ў Наркамасвеце, цi можна так вучыцда: без сшыткаў, без мэблi, без пер’яў. I ён ведаў, што адказ будзе адзiн: вучыцда нельга. I вучыць таксама немагчыма.I ўсё ж гэтая маленькая жанчына змагла вучыцца i вучыць, нават па раскладу ўрокаў, зробленаму тры гады таму.Стала святлець, i дзецi, падобныя на ведзьмедзянят у сваiх пушыстых кухлянках, высыпалі з юрты на снег, селi на падасланыя шкуркi. Белы незайманы снег ляжаў перад iмi, i хутка на яго паверхнi з’явiлiся словы пад дыктоўку, сказы. Палачкi так i бегалi ў руках.Другая група – дзецi былi падзелены на класы – развязвала заданы, умовы якiх прыдумалi самi. Дзiўна, але нават дурыкаў, звычайных для нашай школы, тут не было: маленькiя грамадзяне рабiлi вельмi важлiвую i сур’ёзную справу.– У аднаго пастуха З7 аленяў, у другога на 15 больш. Колькi аленяў у пастухоў?Трохi старэйшыя складвалi заданы на рост табуна на працягу трох год, на перакачоўку. I трэба было бачыць, з якой сур’ёзнасцю i кемлiвасцю гэта рабiлася. Мозг, якi спаў сотнi год, зараз прачнуўся i, свежы, ясны, толькi няздатны яшчэ пакуль на абстракцыi, пачаў даrаняць мозг другога, адукаванага чалавека.Хутка з’явiўся дашкольны грамадзянiн год чатырох з вузкiмi, нiбы асакой прарэзанымi, вочкамi i круглай мордачкай. Падкацiўся, як шарык, сеў на кукiшкi, i вачам здзiўленага Падковы адкрылiся два маленькiх ружова-смаглявых паўшар’i.– Ты што ж гэта робiш, круцель малы? – спытаў Андрэй.Антося ўзяла грамадзянiна на рукi, i паўшар’i адразу схавалiся.– Вы не здзiўляйцеся, – сказала яна сарамлiва, – гэта ў нас тут звычай такi, рабiць дзецям разрэз у штонiках на гэтым самым месцы. Каб мог абыходзiцца без дарослых. Як прысядзе – так i ўсё вонкi. Iначай нельга, мароз.Грамадзянiн шчаслiва ўсмiхаўся i вазiў лапкай па шчоках настаўнiцы.А дзецi тым часам малявалi на снезе цягнiк, падобны на вялiзныя нарты, увянчаныя юртамi. Гэта было наiўна i бездапаможна, але была ў гэтых накiдах цвёрдая рука будучых вялiкiх разьбяроў па косцi.

1 2 3 4 5 6 7 8 9