1 2 3 4 5 6 7 8 9

Белае полымя

Алень падышоў з другога боку, i цёмныя, добрыя, бы ў каровы, вочы пачалi глядзець на дзяцей, дзьмухаць на малюнкi сiвой парай з ружовых вуснаў.Падкова бачыў, што веды ў дзяцей выдатныя: добрае веданне правiл арыфметыкi, хуткая кемлiвасць у развязваннi задач. Ён завёў дзяцей у юрту i раздаў iм са свайго запасу пяцьдзесят сшыткаў i каляровыя алоўкi.Пiсьмо на паперы давалася iм цяжэй, i за гэта трэба было дзякаваць галавацяпам з райана.Затое, калi яны гэтымi алоўкамi пачалi маляваць, Падкова зноў здзiвiўся, як здзiўляўся кожны раз, калi бачыў малюнкi дзяцей Поўначы. Гэта было багацейшае адчуванне перспектывы, разумныя, проста з жыцця выхапленыя, назiраннi над жывёламi i людзьмi.I яшчэ тонкi каларызм, якому ў гэтай краiне бледных снягоў i размытых адценняў магло навучыць хiба толькi паўночнае ззянне з яго пералiвамi чысцейшых фарбаў.Падкова непрыкметна сцiснуў кулакi. Злачынствам было прымусiць так пакутаваць гэтую дзяўчынку. Значынствам быў кожны дзень, у якiм маленькiя вузкавокiя вучнi не мелi пер’яў i паперы. I таму ён раптоўна сказаў Антанiне Сяргееўне, што яму трэба ехаць, ехаць хутчэй.Ён вырашыў з самымi кароткiмi адпачынкамi гнаць сабак у раён i ўчынiць там буру i скандал. Ён ведаў, што ў пасёлку, якi ляжаў недзе за тысячу вёрст, ёсць два самалёты грамадзянскай авiяцыi.Настаўнiца не здзiвiлася. Яна адпусцiла дзяцей, ускiнула на плячо стары вiнчэстэр i, пакiнуўшы юрту, начала прывязваць да ног шырокiя лыжы.Потым падышла да яго i, нi аб чым не пытаючыся, сказала:– Я праводжу вас трошкi... каб лягчэйшым быў шлях.Сабакi бадзёра ўзялi з месца. Ад’ехаўшы трошкi, Падкова азiрнуўся. Насельнiцтва стойбiшча махала наўздагон яму рукамi, i сярод вялiкiх фiгур можна было заўважыць маленькiя дзiцячыя фiгуры.Жанчына бегла на лыжах хутка i спрытна. Мехавы нiмб вакол яе галавы хутка ўкрыўся густым белым шэранем. Пасiвелi вейкi, сiвы касмылёк валасоў звесiўся на лоб.Абое маўчалi. Вочы настаўнiцы пiльна разглядалi сляды на снегавым кiлiме.I раптам яна сказала – яны ад’ехалi ўжо кiламетры тры, i стойбiшча знiкла ў дымнай iмгле:– Пастаўце нарты на прыкол. Здаецца, я пакажу вам цiкавае.Андрэй паслухаўся. Яны пакiнулi нарты ў левым баку i паглыбiлiся ў тундру. Сярод блытанiны маленькiх слядоў быў бачны адзiн вялiкi, памерам са сподак для варэння, след. I жанчына сказала:– Воўк. Той самы, што год таму трапiў у маю пастку. Кульгавы. Пакiнуў два кiпцюры.– Можа, ён далека? – спытаў Андрэй.– Блiзка. Вельмi блiзка. Бачыце, след нават не закуржавеў. А лёгкая дуйка ёсць.I адкiнула з галавы капюшон, каб лепей чуць. – Ён паклаў у нас тры днi таму дзве важанкi.Яны прайшлi яшчэ з кiламетр, калi яна пабачыла каля невялiчкай гурбы разрыты снег i рэзка сказала:– А зараз хутчэй. Ён тут ляжаў.I яны паiмчалi так, што вецер свiсцеў у вушах. Узбегшы на ўзгорак, яны пабачылi дзiўнага, рудага на белым фоне звера, якi чуйдух уцякаў у белы абшар.– Нагонiм, – сказала яна.Ваўку, сытаму да таго, што пуза ягонае цягнулася па заносах, цяжка было бегчы ў свежым глыбокiм снезе. ЁН бег хвiлiн дваццаць, а потым, адчуваючы, што дзве смерцi немiнуча наздаганяюць яго, сеў i прыгатаваўся абараняцца.ЁН няспрытна прымiнаў задам снег, ялозячы па яму i раскачваючыся ўсiм целам: рыхтаваў скачок.Ляск сабачкi, гучны стрэл вiнчэстэра i гырканне рудага ценю, што адарваўся ад зямлi, злiлiся ў адно. У наступную хвiлiну прагучаў яшчэ адзiн стрэл. Стрэлiў Падкова. Але жанчына, якая паспела адскочыць, у той самы момант стрэлiла яшчэ раз.

1 2 3 4 5 6 7 8 9