1 2 3 4 5 6 7

Блакіт і золата дня

І нячутна, баючыся разбудзіць, дакранулася вуснамі да яго рукі. Яны вельмі моцна спалі, калі вада, прыбываючы ўсё вышэй, зняла каўчэг і зноў панесла яго па цячэнню. Мужчына спаў мёртвым сном. Жанчына прачнулася толькі на хвіліну і яшчэ шчыльней прынікла да соннага. На верхавіне нейкага дрэва крычалі вароны. – Хіба з такім можна загінуць? – шапнула яна. І апошнім сонным урыўкам думкі падумала: “Дурныя вароны... Тут не канец. Тут пачатак”. Яны спалі, а лодку несла і несла над затопленай зямлёй.

1 2 3 4 5 6 7