1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Вока тайфуна

“Жыцця б ты не ведаў, шчанюк паршывы……плакаць будзе……рамантыка ўс……а яна там як?.. што будзе рабіць?”Ён, які ніколі не лаяўся ўголас, мацюкаўся зараз сам сабе наўдруз, але ногі ўжо самі неслі яго да кармы.На хвіліну стала нават радасна. Усё вырашалася без яго, але ён павінен быў бачыць гэта сам, яшчэ й таму… Не, не таму, а таму, што адказваў за мінёра перад позіркам усіх людзей… І яшчэ перад адным, таму, што ён раптам успомніў словы Кані: “…у мяне адразу сутаргі”, і словы іншых: “…на колькі яго хопіць”, і ўсё, што ён заўсёды чуў пра сябе.“Чаго ж яго панесла вадзяніку ў с… Забыў? Напэўна. Ну і прападай, галава дурная”.Мічман зараз ненавідзеў мінёра яшчэ й за гэты скачок і за тое, што павінны будуць з-за таго скачка рабіць іншыя. Зусім без ахвоты.- Дубавец! Выратвальныя кругі! – Сцівен казаў гэта праз зубы, абы не закрычаць. – Дубавец, куды?!Але Дубавец ужо не чуў. Ледзь прыкмеціўшы на грані імглы чорны “паплавок” галавы мінёра, ён, сам сабою, зусім не жадаючы гэтага, скокнуў з другога борта, скокнуў нехлямяжай, з-за цяжкай вопраткі, “ластаўкай”.Каля міны мільгалі ўжо цяпер два “паплаўкі”, выратавальны круг і сталёвы канец, што цягнуўся з карабля.А пасля ўсё гэта растанула, скрылася ў круткім белым хаосе. Загрукаталі машыны, і вада ад вінтоў адкінула міну і людзей, што кешкаліся ля яе.“А раптам падрэжа міну, - у Сцівена сціснула глотку. – Дзе іх тады шукаць?” Ён ледзь выціснуў тэлефаністу, што трымаў сувязь з мосцікам:– Застопарыць ход… Травіць адцяжку… Даць слабіну! – яму пакутна хацелася застрачыць мацерна, даць сабе волю. – Маць тваю… дабром успомню, даруйце, хлопчыкі… Чорт Дубавец, доўбня чортавая… Стоп травіць!Бурун за кармой карабля, які рухаўся цяпер па інерцыі, знік. У мёртвай цішыні асабліва гучнымі здаваліся ўдары валоў і злавесны, звонкі спеў стальной адцяжкі, што адбягала за карму, адзінай ніці, што звязвала цяпер людзей за бартом з жыццём, а карабель – са смерцю.– Сігнал падаюць, - шэптам сказаў кубічны старшыня Красоўскі, быццам занадта громкі голас мог перарваць нітку жыцця. – Адцяжка торгаецца.– Выбіраць, - таксама шэптам сказаў старлей. – Выбіраць, хлопчыкі. Выбіраць, чорцікі. Яны там замерзнуць могуць.– Спыніцца сэрца – і ўсё, - пацвердізў старшына.Хапаючыся адной рукою за лееры, накідваючы другой адцяжку на плечы, спатыкаючыся, аслізваючыся, падаючы на палубу, якую ўвесь час абкатвала хваля, матросы беглі на шкафут… Нібы проста выбіралі буй.Праходзілі гадзіны, суткі, гады…Калі мінёр пагрузіўся ў ваду, яму здалося, што ва ўсю поласць ягонага жывата нехта плюхнуў расплаўленым свінцом. Абпякло рукі, шыю, твар. Галаву сціскалі нейкія гіганцкія ціскі.Пасля ён убачыў міну, што ляцела на яго на грабяні хвалі. Велізарны рагаты шар валіўся зверху, навальваўся, як пачварнае чорнае сонца. Анатоль нырнуў пад хвалю і, ліхаманкава працуючы нагамі і рукамі, ірвануўся ўбок.Хваля прамчалася над ім з гарматным рыкам. Скакалі ў вадзе зеленаватыя хлапякі снегу. Злева ён убачыў карму, што навісала над ім, справа – міну, а побач з ёй – галаву мічмана. Учапіўшыся ў рым, мічман цягнуў стальны шар убок. Ён прырос да міны, як мідзія, і хвалі кідалі яго разам з ёй. Мічман быў без кіцеля, у адной сарочцы.З таго часу як Каня скокнуў у ваду, прайшло хіба дзве хвіліны.…Анатоля адносіла. Ён зрабіў некалькі шалёных рыўцоў і вынырнуў ля мічмана, але ў гэты момант запрацавалі машыны. Вада ад вінтоў перакуліла Каню і адкінула яго ад чорнага шара. Яна пенілася вакол, круціла, несла… На імгненне ён убачыў, як мічман стараўся завесці канец на міну… І тут мінёра зноў з грукатам накрыла хваля. Ён ледзь паспеў учапіцца за адцяжку, што бліскавічна бегла перад вачамі. У глотку рванулася ледзяная, да нудоты рэзка-салоная вада, і ён пачаў ірваць на сябе адцяжку, каб хутчэй глынуць паветра.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15