1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15

Вока тайфуна

– Дазвольце ў ваду?– Адзін?– Дый я, бадай, з ім таксама, - хрыпата ад хвалявання сказаў боцман. – Трохі-трохі скупнёмся.…Калі Дубаўца і Каню абвязалі прыплаўленым з карабля пяньковым канцом, Сцівен толькі з нечалавечым намаганнем адарваў ад троса іхнія зведзеныя, заледзянелыя пальцы. Лёд пакрываў іхнія галовы, лёд, які зліпся з мокрага снегу. Потым боцман стаў адцягваць міну далей, а Сцівен паплыў з двума нерухомымі да карабля. Падтрымліваючы над вадою іхнія галовы, хаця сам ужо нінавошта не спадзяваўся. Потым яны павіснулі на канцы за кармой. Потым дзесяткі рук падхапілі іх і выцягнулі на палубу.І ўсе былі неймаверна здзіўлены, калі мічман на нейкае імгненне апрытомнеў і, спяшаючыся сказаць, пакуль зноў не накаціла бяспамяцтва, - магчыма, апошняе, - прахрыпеў:– Каню… Каню ратуйце Ка-ню.…Каня наглытаўся вады, і фельчару ў лазарэце давялося тры гадзіны вазіцца з ім, а мічман, калі яму ўлілі шклянку спірытусу, ачнуўся, але адразу ж зноў заснуў.Ён не чуў, як за карму спусціліся на плоціку Красоўскі з мінёрам, не чуў, як іх усцягнулі на палубу, як карабель даў ход. Ён не чуў нават таго, як праз некалькі хвілін за кармой разрэзаў штармавую ноч тытанічна-магутны выбух. Выбух, які раздзёр нават гэты непраглядны снег. Ускінулася над базальтавымі валамі і да самага неба выцягнутае, калматае, падобнае на даурскую папаху воблака.Ён не чуў гэтага. Ён спаў, і перад вачамі ягонымі плылі праявы, светлыя і незваротна страчаныя. Ён спаў і плакаў, плакаў, плакаў у сне.Ачнуўся ён толькі наступным вечарам і некаторы час не мог прыпомніць, што адбылося. Дробна вібрыраваў корпус карабля – і ён зразумеў, што карабель. Слаба тхнула спірытусам – і ён зразумеў, што лазарэт.Ва ўсёй істоце быў шчасны, вызвалены, адлучаны спакой. Як тады, калі яны ўрэшце вырваліся са страшнага вока тайфуна. Цішыня. Не трэба ні за чым ганяцца. І нічога не вернеш. І сам ты стаў іншы пасля вока тайфуна. Дый ці трэба нешта вяртаць?“Дурнічка ты. Дурачка, - падумаў ён. – Ну, вось і нa табе. Атрымай. Ці будзе ён трымаць так моцна, як… А, усё адно… Я ўсё ж адпомсціў табе. Н-на”.Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў на суседняй койцы Каню. Той шырока, ласкава ўсміхаўся, паглядаючы на яго. І раптам адвёў вочы на ілюмінатар, які лізала зялёная хваля, і сцепануўся.– Ты аб чым? – спытаў мічман.– Во каб гэта зноў. Ды зноў такое купанне. Бр-р.– Не каркай, - сказаў Дубавец, каб схаваць збянтэжанасць. – А то ведаеш, як было? Плыве чалавек у шлюпцы – крушэнне было. Два дні без вады, пяць без ежы. І ўзмаліўся богу: “Пашлі ты мне хаця які карабель, любы, на які твая божая воля”. І праўда – карабель. Той махаць. У апошні момант яго з лайнера заўважылі, паднялі. Той матросам: “Як назва лайнера, каб было мне за каго бога маліць?..” А яму адказваюць: “Тытанік”. – Памаўчаў. – А наконт купання што? Загадаюць – і купацца палезеш.– Не загадаюць.– У тым і справа, што не загадаюць. Тады б яшчэ брыкацца можна было. Сказаць, што запаленне “всегдалишнего” нерва… Сам палезеш.Зноў трэба было саромецца словаў і хавацца. Але ён, іншы цяпер, не мог забыць начной цеплыні на шчаках, з ім ніколі не было такога, і таму ён з залішняй разухабістасцю сказаў:– Ты за мяне ні зараз, ні… ну, ніколі не перажывай, хлопец. Добра? Нічога такога не здарылася.Каня не зразумеў, аб чым гэта ён. Аб начной купелі? Аб міне?– І тое праўда, - з засаромленай усмешкай сказаў мінёр. – Калісьці і я… Калісьці і ты мне. Дый чаго там асабліва перажываць. Апошняя, ці што? Іх тут яшчэ навалам.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15