1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Вялікі Шан Ян

Ён адхінуў крысо грубага крапіўнага халата, і ў водсвіце агню дзягцярна бліснула лужына, у якой ён сядзеў.Кроў.– У сне ў мяне, у які ўжо раз, адбылося выліццё крыві ў кішкі. Мяне страшэнна калоціць, і, значыць, крыві амаль не засталося, – ён казаў гэта спакойна і пагардліва. – Я спыніўся тут, бо прадчуў апошні сон. Завязі мяне ў сталіцу, рыцар.І тут дзінлін нечакана зарагатаў, шырока разявіўшы белазубую пашчу. Ён рагатаў, трасучы плячыма і раз-пораз адрываючы ад сядла ледзь не шырэйшы за плечы, цяжкі, расплясканы вечнай скачкаю зад. Ён гагатаў, як дзінлін, і хіхікаў, як мясцовыя, і слёзы цяклі ў яго па шрамах.– Ха-ха-ха, – душачыся, праз смех выціскаў ён. – Шолуд і той, хто вывяргае кроў. Што ж, везці цябе і запэцкаць шытую гуньку пад сядлом? Важдацца з табой няма карысці. Усё адно, як пытацца пра здароўе ў павешанага. Ха-ха-ха. І як ты кінеш свайго напарніка? Не ўжо, хай ён цябе нясе. Ты зальеш яго крывёю, але затое цябе будзе ўдушаць смурод. Ха-ха-ха.Цяпер ужо гагаталі ўсе воіны.– Акрамя таго, – адсмяяўся сотнік, – мы гонімся за гэтым Шан Янам і спадзяемся наздагнаць яго яшчэ да мура, што змыкаецца з Хуанхэ. Досыць, што нябожчык Сяо-гун поўз да яго з цыноўкі. Цяпер час Шана паўзці. Цяпер час Шана паўзці да ката. І ўжо ён выплаціць маладому цару. Спаўна.Ён завараціў каня, узняўшы яго дуба, і крыкныў:– Здыхайце тут. Дзяржаве ўсё адно няма ўжо карысці ад вас. Ха-ха-ха.Загрукаталі чатыры калясніцы. Пярунападобны пошчак капытоў разваліў цішу. Пошчак і песня:Цешаць душу паміраючых крыкі, –Свой ці чужы вісіць на нажы.Рынемся лавай за Мур Вялікі, Стопчам усё, што пад Небам ляжыць.Пасля яны зніклі, і цішыня зноў, усё болей і болей, пачала запаланяць свет. Але доўга яшчэ, аддаляючыся, звінелі камарамі галасы:Як стрэлы, ў сэрцы ворагаў ляціце, Куды нясе крывавай бітвы бог.Ляціце, баявыя калясніцы! –І ляжа свет каля сталёвых ног.Калі зноў пала першазданная ціша, яны хвіліну пасядзелі моўчкі. – Чаму гэты наступнік, гэты Хуэй-ван так ненавідзіць гэтага Шан Яна? – непаразумела спытаў Гунсунь. – Пацукі, – неяк дзіўна сказаў вучоны.– Скажам, мая гандлёвая справа – гэта іншае. Кожны стараецца болей...– І там кожны стараецца.– Дзякуй, – пасля паўзы сказаў Гунсунь.– Няварта. Я зрабіў гэта не з дабрыні. І яшчэ таму, што гэты смярдзючы сотнік занадта прыкуты да Кола Існага, да кола ўсеагульнай мярзоты... Хуэй-ван... Шан Ян... Вы падзяліліся не ўнутры сябе... Вы падзяліліся вонкава... Згасае праўда, згасае Цінь, згасае зямля.Недзе далёка раптам забіў першы ў гэтым годзе перапел, і Гунсунь убачыў раптам вільгаць на вачах старога філосафа. – Давяло неба яшчэ раз пачуць, – дрыжачым голасам шаптаў той. – Давяло-о.– Ну, ты і спрытняга, – успомніўшы, засмяяўся купец. – Што, кроў таксама падробная? Як ты гэта?– Кроў сапраўдная, – суха сказаў вучоны. – Людзі Шан Яна прымушалі есці шкло за тое, што не маглі зразумець маю прыналежнасць. Ці я належу да вучэння Кун Фу-цзы1, ці я з Мэн-цзы. А я сам па сабе. І за ўсіх.– Як можна прымусіць есці шкло?– А так. Прыносяць чарапок ад танюткага кубачка: “Еж. Калі да раніцы не з’ясі – жонка і дзеці будуць забітыя. Уздумаеш схаваць – таксама”. А дзе схаваеш, калі ледзь ёсць месца сядзець голаму. І ўсё вакол гладкае.– І еў?– Еў. Зубамі трушчыў шкло – на пясок. Да крыві ў дзяснах. Доўга-доўга. І глытаў. Пясок не так рэжа, нават шкляны. Думаў, можа, і ачуняю, мо абыдзецца. І вось, год назад... не абышлося. А тых усё адно пабілі. Асабліва немаўля было шкада.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18