1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Вялікі Шан Ян

– Але ж ён за Паднябесную, – горача ўставіў купец. – Хіба нельга дзеля такога ахвяраваць чымсьці?– О, ублюдкі і сыны чарапахі, – раптам застагнаў вучоны. – Косці людскія на дарогах, а ім падавай Паднябесную.– Слухай, высокавучоны, – з раптоўнай зацікаўленасцю спытаў купец. – Ты часам не з кола Мэн-цзы?2 Ты ж супраць Шана.– Я ведаю Мэн-цзы, але я не з яго кола. І не з кола яго ворагаў.– Хто ж ты, такі рэдкі?- Я за народ. Усе, хто карае яго за розум і праўду, – шум на супе.– Як імя тваё?– Жун Лун... Але Цзы казаў: “Хто служыць цераз пасрэдніцтва дао, не скарае другія народы сілаю войскаў, бо гэта можа звярнуцца супраць яго, бо там, дзе пабывалі войскі, – там церні і калючка”... бо “вышэйшага пакарання заслугоўваюць тыя, што любяць вайну, а затым тыя, хто арэ пусткі, бо яшчэ і старая зямля не дае таго, што можа, і запушчана нядбальствам, бо ворыва новай зямлі па загаду Шан Яна – ёсць толькі пагроза суровых пакаранняў, а па нашай думцы – абкраданне капілкі сыноў і ўнукаў”. – Адкуль ты так ведаеш гэты трактат?– Трэба ведаць ворага ўсёй сваёй памяццю, – адказаў той. – Ты памятаеш, калі трактат распаўсюдзілі, Шан забараніў абмяркоўваць яго і, на знак таго, што не жартуе, саслаў на вёску тых, што насмеліліся яго хваліць. Значыць, выключалася будзь якая крытыка цара.– Ты з тых?– Не. Я проста ўцёк тады. Таму і ўцёк, што мне хацелася не хваліць, а крычаць ад жаху і гневу. Ад таго, куды вядзе гэты нягоднік мой народ, вялікую зямлю маю. Ад таго, што ён забараніў на ёй думаць, што ён выбіў лепшых, мозг і сумленне краіны.Купец маўчаў. Мабыць, чакаў, пакуль субяседнік выкажа сябе да канца. Таму пакуль атрымоўвалася не размова і не спрэчка, а маналог з рэплікамі.– Памятаеш, што ён сказаў? “Калі веды заахвочваюцца... немагчыма кіраваць краінай”. А хто сказаў, што краінай павінен кіраваць адзін, а не ўсе? І вось падтрымліваюць хлуслівыя веды. “Калі людзі дурныя, іх лёгка прывучыць дя цяжкай працы, а калі разумныя, то нялёгка”3. І вось знішчаюць цвет народны. “Як атрутную траву”4. “З гэтых людзей – моцных трэба зламіць, красамоўных – прымусіць прыкусіць языкі”. Разбэсціць іх кармушкай, бо, “імкнучыся да выгады, людзі забываюць пра “лі”, імкнучыся да славы, губляюць у сабе чалавека... Таму яны пойдуць на ўсё, што скажа правіцель, калі гэта абяцае ім выгаду?”5 Які цынізм! Як гэта сумна!.. Ніякіх лі, музыкі, абавязку, ніякіх нацыянальных традыцый. Бо ад іх паўсюль пракрадзецца нараканне... Застаецца толькі адно рабскае земляробства, і тупыя тысячнікі, і крывавыя сымы6, і кіраўнікі армій, і вайна. Зямля і вайна.– Аднак не будзеш жа ты, о высоканавучаны, адмаўляць неабходнасць войска.– Я адкажу табе словамі кнігі “Даодэцзін”: “Войска – зброя няшчасця, яно не з’яўляецца зброяй высакароднага. Ён ужывае яго толькі тады, калі яго да гэтага вымушаюць. Праслаўляць сябе перамогамі – значыць радавацца забойству людзей. Якое ж такому спачуванне ў краіне? Калі забіваюць многіх, дык аб гэтым трэба горка плакаць. Перамогу трэба адзначаць жалобнай цырымоніяй”.У купца непрыкметна нарастаў цень раздражнення. Злёгку паторгваліся краёчкі вуснаў. Проста ён ніколі не чуў іншага за “Шан-цзюнь шу”. Асабліва ў такой стройнай сістэме, якая ламіла ўсё.– Але ж ён змагаўся супраць вярхушкі за аднаго моцнага цара.– Адзін ці другія – усе яны вартыя адзін аднаго.– І ты ж не будзеш адмаўляць, што ён быў супраць прыватнага рабаўласніцтва.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18