1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Вялікі Шан Ян

“Звер! Ох, які светлавокі звярына! Сапраўды, легендарны Хао Ін з целам дракона і галавой чалавека. А мо і наадварот, з целам чалавека і з галавой дракона”.Жун Лун прыняў позу малітвы, але купцу быў чуваць ягоны шэпт, і гэта выглядала як здзек, бо Жун цытаваў Шан Яна:“Калі людзі глядзяць на вайну, як галодныя ваўкі на мяса, значыць, воіны выкарыстоўваюцца… Звычайна народ ненавідзіць вайну, і той, хто сумее прышчапіць яму любоў да яе, той даб’ецца ўлады над Паднябеснай”.Пасля ён ускінуў галаву:– Я гатовы адказваць.– Чаму той не адкрывае аблічча?Стаялі і чакалі вакол коннікі ў латах са скуры акулы. Гэта адчувала нават спіна.- Ён не хоча абражаць цябе, высакародны рыцар, вялікі начальнік і смелы воін.– Хай скіне.У той самы момант сотнік міжволі адступіў назад.Знізу глядзела на яго страшнае аблічча.Бугрыстае, укрытае астраўкамі белых плямаў, якая шалушыліся і між якіх вадка блішчэла чырвоная або каламутна-ружовая сукравіца, абцягнутае. І ўся барада ў брыдкіх чашуйках. Нечалавечая, абрыдлівая да смяротнага жаху маска.– Праказа, – прашаптаў сотнік.– Неба пакарала яго двойчы, – уздыхнуў вучоны. – Ён яшчэ і нямы.Сотнік сяк-так аправіўся. Занадта нахабна, каб загладзіць ганебны жах, сказаў:– Ну, то я пагавару з табою, такім гаваркім. – Я звычайны вандроўны вучоны. Іду ў Сяньян, вялікую сталіцу вялікага княства Цінь, павучыцца мудрасці ў саратнікаў вялікага Сяо-гуна.– Сяо-гун адышоў На неба два дні таму, – сказаў сотнік.“Ага, вось чаму спявалі, – падумаў Жун Лун. – Значыць, новая мятла ўсё адмяніла, нават забарону на музыку. Прынамсі, часова”, – а ўголас спытаў:– Спяваеце? Вайна?– На жаль, вайны, чжань, пакуль няма.– Шкада, – смірэнна сказаў філосаф і ўздыхнуў. – У нашым царстве ўзбагачаюцца толькі ад вайны, і таму людзі, дачуўшыся аб ёй, віншуюць адзін аднаго, – і зноў працытаваў “Шан-цзюнь шу”. – “Шлях да багацця і знатнасці павінен ісці толькі праз вароты вайны”… То я тады павучуся ў мудрых радцаў яго спадкаемцы.– Н-ну. Мудрасць гэта небяспечнае глупства, – не ўхваліў сотнік.– І… пакланіцца славутаму там алтару духа проса і зямлі “Хоў Цзі” – “Князю Проса”, Богу плоднасці. Гэта ж важнейшы афіцыйны культ.– Валочыцеся толькі, – жорсткасць зноў з’явілася ў вачах сотніка. – А валацуг кляймяць, бо яны не хочуць ні ворыва, ні вайны.– Я і працаваў і ваяваў, высакародны рыцар. Самі ведаеце, – зброя слабых, але гордых – страшэнная ад нянавісці іронія, якой мог не заўважыць толькі гэты насарог, гучала ў словах старога, – дзяржава павінна заўсёды ваяваць, іначай завядуцца дзесяць паразітаў ды яшчэ, крый Божа, імкненне да праўды і свабоды. Але цяпер я стары, і нават вялікі Шан Ян…Сотнікаў твар наліўся крывёй:– Сабака твой Шан Ян! Сабака і дзяржаўны злачынец, якога загадана лавіць, як тхара.– “За ворагам ганіся пасля вялікай перамогі дзесяць лі, пасля малой – пяць, але за носьбітам вошай да самай мяжы Цінь”, – працытаваў Жун.– А там ужо новы гасудар знойдзе яму кару. Можа кішкі выпусціць адным канцом на пясок і аддаць галодным пацукам, можа на палю ўссадзіць.– “Карай да таго, як зроблена злачынства”, – сказаў вучоны. – Але ж і гасудар сказаў: “Не забывай аб алтарах проса і зямлі”. Сотнік упершыню засумняваўся – а ці не здзекуюцца з яго?– А я вось думаю, ці не завесці цябе за бадзянні ў Сяньян? Толькі не да алтароў, а ў змяіную цямніцу.– “У дзяржаве, дзе дабрачыннымі кіруюць як распуснымі, запаноўвае парадак, і яна зробіцца моцная”, – павучальна працытаваў філосаф. – Я ведаю вышэйшую нашу мудрасць. У змяіную яму, то ў змяіную яму. На ўсё твая воля, высакародны рыцар. Так я хаця здалёк убачу алтары. Таму што я не дайду. Для мяне гэта, верагодна, апошняя ноч спасціжэня праўды. Не мной, то іншым.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18