1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20

Госць прыходзіць на золкім світанні

І гаспадары прыўстаюць з-за стала, на якім віно і шакалад у круглых плітках і нежна-ружовы, з чырвонымі пражылкамі, беларускі шпек.Госць прыйшоў на золкім світанні, і скончылася ідылія, і гнеў народа ў вачах Аднаго, і гэты Адзін ёсць народ.Чарга аўтамата. Яшчэ чарга. Яшчэ. І цішыня. Толькі з разбітай бутэлькі паволі капаюць на падлогу апошнія густыя кроплі. Па горадзе ідзе начны госць.Начальніку пятага паліцэйскага ўчастка ад паліцая Высоцкага Д а н я с е н н еСёння, 18 лістапада, абыходзячы ў восем гадзін раніцы даручаны мне ўчастак, я выявіў, што за рогам асабняка № 27 па Цяслярскай вуліцы ляжыць забіты труп аглушанага часавога. Будучы пасля гэтага ў доме праз расчыненыя кімсьці дзверы выявіліся чатыры забітых невядомымі злачынцамі пастаяльцы-афіцэры. Што і прэдправаджаю да пана начальніка. Слядоў не было.ВысоцкіУрывак з паліцэйскага рапарта:“Лісткі былі прыклеены да муроў у дзесяці розных пунктах. Даставіць іх не было магчымасці, бо клеілі калодыюмам. Змест кожнага такі:“Сёння я, мастак Антось Доўгі, якога абылгалі па радыё і ў газетах, знішчыў у дома № 27 па Цяслярскай вуліцы чатырох ворагаў. Я знішчу іх колькі магу. На мяне ўзвялі паклёп. Не верце яму, людзі”.Ад обер-лейтэнанта Ківітца гаўль-ману ПольмануД а н я с е н н еСёння, 20 лістапада, у ДЗОТ на паўночнай шашы бандыты кінулі гранату. Кінутая з блізкай адлегласці, яна знішчыла кулямётны разлік, які быў у ДЗОТ. Калі на месца здарэння прыбыў я, выявілася, што невядомыя забралі з сабою форму аднаго з салдат, дакументы, кулямёт МС-34 і тры бляшанкі са стужкамі. Сабакі не ўзялі след: ён быў апрацаваны нейкім рэчывам.КівітцУрывак з паліцэйскага рапарта:“Лісткі на гэты раз не толькі клеілі да муроў. Іх яшчэ раскідалі ў раёне рынку. Адміністрацыя толькі з некаторым спазненнем пачала барацьбу з імі. Ёсць меркаванні, што некаторая колькасць людзей паспела прачытаць іх. Змест той самы, што і ў мінулы раз, змянілі толькі месца здарэння”.Вытрымка з медыцынскай экспертызы:“Труп унтэр-афіцэра Гердтмана выцягнулі з дна рэчкі. Патылічная косць праламаная нейкім тупым прадметам – магчыма, каменем, аб які ён мог ударыцца, упаўшы з моста. У страўніку і вантробах мёртвага выяўлены алкаголь...”Урывак з паліцэйскага рапарта:“Лісткоў на гэты раз не было, але на разбуранай камяніцы банка паліцэйскімі быў заўважаны надпіс:“Я – Доўгі. Я знішчыў афіцэра». Раён вуліцы быў ачэплены. Надпіс знішчаецца”.Данясенне намесніка начальніка аховы парадку ў гета обер-лейтэ-нанта Ліст.Сёння, 24 лістапада, у чатырнаццаць гадзін на адзін з двух рабочых атрадаў, пакінутых па Вашаму загаду ў гета, быў зроблены напад. Атрад у колькасці сямідзесяці трох чалавек працаваў на рамонце дарогі ля мяжы горада. Ахова ў колькасці дзевяці чалавек пад камандай унтэра Паўля Лёве дапусціла парушэнне ўстава: згрупаваўшыся ў адным месцы, на абочыне дарогі. Дзве трапныя аўтаматныя чаргі з адлегласці ў дваццаць крокаў (з нізкага хмызняку) паклалі на зямлю ўсіх, акрамя цяжкапараненага радавога Адольфа Бюхнера. Па яго расказу, з хмызоў вылез вельмі брудны і зарослы чалавек і падышоў да арыштантаў. Словы яго, як зразумеў Бюхнер, былі такія:– Авечкі вы, ці што?! Ратуйцеся, можа, хто дойдзе лясамі да фронту. У гета – канец... Калі хто будзе жывы – скажыце, што я Антось Доўгі. Мяне абылгалі. Я Антось Доўгі, я іх б’ю. – Пасля гэтага ён стрэлам ва ўпор паклаў на месцы камісарскага старшыню юдэнрата Каждана, які спрабаваў умаўляць усіх, – і знік. Дапамога прыбыла праз дзве гадзіны. 3 тых, што разбегліся, удалося спаймаць сорак два чалавекі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20