1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20

Госць прыходзіць на золкім світанні

У тую ж хвіліну з боку мура шчоўкнуў стрэл. Пасля другі. Трэці.Наступныя стрэлы заглушыў тупат людзей, якія беглі на стрэлы, паліваючы мур агнём.– Брудэр. Брудэр. Брудэр, – стагнаў нехта пад нагамі.Але ў гэты момант людзі забыліся на законы камрадства. Гэта было несумненна з боку аднаго бандыта – так затрымліваць усіх, прымушаць усіх плаціць смерці такі страшны падатак.Запахла мясам.А Антось, ведаючы, што яго якраз выратуюць толькі ногі, бег, пад аховаю мура, якраз туды, дзе чакаў другі ланцуг. У горле рэзала, пот заліваў вочы.Метраў за дваццаць да прыроднага спуску на Зялёную вуліцу ён нырнуў у нейкую нару, прапоўз пад каменнымі брыламі некалькі крокаў і з цяжкасцю адсунуў убок чыгунную крышку люка.Гэта быў сцёк, па якім калісь спускалі розную дрэнь у ваду рэчкі, забранай у трубу.Хутка Доўгі цягнуўся па калена ў вадзе ў напрамку свайго сховішча. Вылез ён праз другі люк, метраў праз пяцьсот, сеў на ўзгорку за ўламкам сцяны і з насалодаю сачыў, як збліжаліся ланцугі салдат, як узнікла мітусніна і пачалі гучна біць аўтаматы па ўсіх магчымых напрамках яго ўцёку.З ліста генеральнага камісара Бе-ларусі жонцы гэбітскамісара Лю-цыі Вестфаль“Дарагая мая! Вы ведаеце ўжо аб страшным удары, які спасцігнуў вас і мяне. Я плачу з вамі, мілая мая, харошая мая жанчына, добры мой друг. Я ведаю: толькі любоў да нямецкай радзімы, да нас, асірацелых з уходам Карла, падтрымае нас у жыцці. Плачу і я з вамі. Трэці дзень у мяне мокрыя вочы... Магчыма, вам будзе цікава ведаць, як гэта здарылася? Карл ехаў ад мяне (вы ведаеце, што апошні час адзіным суцяшэннем маім і яго былі размовы пра мастацтва – яно вечнае, яно адно жывое сярод усёй мярзоты, што чыніцца вакол). Гэта было 3 снежня, у адзінаццаць гадзін вечара. Чысты, нявінны, белы быў снег. Хто мог думаць, што такой ноччу скарыстаецца чалавек, у душы якога не было нічога чалавечага, падступны, подлы бандзюк, – хто мог думаць, што ён скарыстаецца такой ноччу для выканання сваіх подлых намераў? Што яму зрабіў Карл з яго крыштальнай душой? Дарагая мая, мужайцеся! Калі Карл выходзіў з машыны перад пад’ездам – той нягоднік стрэлам, з адлегласці ў пяцьдзесят крокаў, паклаў яго на месцы. Дрот вакол асабняка быў у адным месцы загадзя перарэзବ¬¬¬¬¬¬ны – злачынец знік.Мы ведаем яго імя, твар, выгляд. І падумаць толькі, што я яго бачыў раней зусім поруч з сабою і не забіў! Падумаць толькі, што ён, ледзь пазбегшы аблавы за чатыры дні да гэтага, возьмецца за сваё.Любая мая, верны мой друг, мы схібілі, нічога не зробіш, але я клянуся перад святой памяццю Карла, перад вашымі гожымі вачыма, што зараз слепнуць ад слёз, перад маёй павагай да вас і перад маім абавязкам салдата, што ён не доўга будзе жыць на зямлі. Я падыму паліцыю, разведвальную службу – усё, усё. Верце мне, яго возьмуць, вы пабачыце яго і я зраблю з ім усё, чаго вы захочаце.Цалую вашы пальчыкі. Будзьце мужнымі дзеля дзяцей і... дзеля мяне”.Антось засынаў і прачынаўся ад холаду ў гэту снежаньскую ноч. Сон быў кароткі, няпэўны, страшны. Ён думаў нават, што цяплей было б у нейкай сцечнай трубе, чым тут, дзе дзьмуў са шчылін вецер, навяваючы сухі, як пясок, халодны снег. Не дапамагаў лямец, у дзве рэдзі падкладзены пад спіну, кажух і стары палітон, якімі ён накрываўся. Сховы яго былі ў самым густым лабірынце каменных каробак. Ён адшукаў гэта месца яшчэ пад час бадзянняў па горадзе: вялікі пяціпавярховы гмах, абкружаны гіжэйшымі будынкамі. Усе яны свяціліся наскрозь, усе былі завалены брыламі камення, уламкамі бетонных пліт, пакарабачанай бляхай, блытанінай арматуры.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20