1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20

Госць прыходзіць на золкім світанні

Чужыя, ненавісныя, хлуслівыя.Антось біў па іх на выбар, пакуль «вальтэр» не адказаў замест стрэлу пустым халодным ляскам.Гэта быў канец.Тады Доўгі дацягнуўся на дрыжачых нагах да акенца і стаў на вузкае падаконне. Ён ледзь змяшчаўся ў акне, сагнуўшы калені і шыю, трымаючыся рукою за вушак, над самай галавою.Іх было многа. Яны былі вакол.І тады Доўгі крыкнуў адзічэлым, хрыплым голасам:– Вы, ..., лавіце мяне.– Камрад, выходзь, – заспяваў нехта нудным голасам.Антось сказаў:– Свіння табе камрад, так тваю. I, абвёўшы вачыма нізкае шэрае неба над яго горадам будучага, над яго руінамі, уздыхнуў, як дзіцёнак.– Глядзіце, вы.Цела яго з недарэчна растапыранымі рукамі паляцела ўніз, змяншаючыся ў памерах, паляцела проста ў калодзеж двара. Там ён і застаўся ляжаць. І ў той самы момант, як ён зрабіў смяротны скок, пачалі біць аўтаматы.Стралялі і пасля таго, як ён скончыў свой палёт. Хвілін дзесяць. Быццам мог застацца жывым чалавек, які ўпаў з пятага паверха на бліскучы ад вільгаці брук.Аўтаматы гучна білі ў глыбіню двара.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20