Дзікае паляванне караля Стаха, частка 2

Мы жылі доўга і шчасліва, як у песні:Пакуль сонца ззяла над грэшнай зямлёю...Але яшчэ і зараз я часам бачу ў сне сівыя верасовыя пусткі, чэзлую траву на паверхні прорваў і дзікае паляванне караля Стаха, якое скача па дрыгве. Не бразгаюць цуглі, моўчкі сядзяць у сёдлах прамыя постаці коннікаў.Вецер развейвае іх валасы, плашчы, грывы коней, і самотная гострая зорка гарыць над іхнімі галовамі.У жахлівым маўчанні шалёна скача над зямлёю дзікае паляванне караля Стаха.Я прачынаюся і думаю, што не прайшоў ягоны час, пакуль ёсць цемра, голад, нераўнапраўе і цёмны жах на зямлі. Яно – сімвал усяго гэтага.Хаваючыся напалову ў тумане, імчыць над змрочнай зямлёй дзікае паляванне.