1 2 3 4

Завеі

I гэтак далей на трох старонках. Дурная, думаю, вядома, у мае вусны цалуеш, у чые ж яшчэ. Паспрабавала б яшчэ цалаваць камусь – я б тады ўсю вёску дагары нагамі перавярнуў.I разабрала мяне злосць. Як гэта я “не прыязджай”, як гэта не “дабяруся”. Адпусцілі б толькі.І пайшоў да камандзіра роты, бо ўстава не ведаў, а, праўдзівей, таму, што ўзводны наш быў чалавек чэрствы. Усё яму расказаў. Той павагаўся трохі, а потым зрабіў злачынства па службе. Кажа:– Дабярэшся за тры днi?– Трэба паспрабаваць, – кажу.– Д-добра, душа цёмная. Сам гэта ведаю, давай адрас. Бачыш, яшчэ не адпраўляюць нас, але кожную гадзіну могуць адправіць. Дык вось паязджай, хутчэй толькі паязджай. А я табе тэлеграму дам, i ты абяцай, што па першай тэлеграме выедзеш i нас дагоніш, каб на месца мы з табою ўжо прыехалі. Згода?– Згода, – кажу цвёрда. – Дзякуй вам. Я вас не падвяду.І паехаў я. А зiмa была ў той год сапраўды такая, што людзі па хатах сядзелі, цягнікі на суткі спазняліся па прычыне завеяў i хаты заносіла да самых стрэх.Паехаў я. Узяў з сабою чамадан з падарункамі i паехаў. На восем гадзін спыніўся мой цягнік, i выйшаў я на станцыі Вальшанцы надвячоркам, гадзін у шэсць вечара. Выйшаў – i як у малако трапіў, нічога не бачна на крок ад сябе. Прыйшоў на вакзал, а там на мяне як на вар’ята глядзяць. Кум мой, Сцяпан, кажа:– Здурэў, браце. Hixтo на тваю Андрэеўшчыну ўжо тры дні не ездзіў, якраз пошту тады прывезлі. Паштар i зараз тут начуе, назад дарогі не было. I да гэтага дні чатыры не ездзілі. Сцягвай шынель, кладзіся, cпi, можа, заўтра лепей будзе. Я такой завipyxi за пяцьдзесят год жыцця не бачыў.– Эге, – кажу, – спецыяльна я ехаў сюды, каб з вaмi тут начаваць, радасць якая! Дурны я, ці што?– Відаць, што дурны.Выцягнуў я тады з чамадана компас (выменяў яго за пайку махры – добры компас, фінскі, – а я паляўнічы, мне патрэбна), паклаў у Сцяпана ўсё непатрэбнае i пайшоў. Ён мяне паспрабаваў затрымаць, але я вырваўся, ён слабейшы за мяне.Пакуль ішоў станцыяй, было даволі добра. У зацішку за хатамі дарога хоць трошкі прабітая. А пасля, адразу за мастом, ударыў мяне вецер, панёс. Лятуць з неба белыя пчолы, круцяцца, падаюць на зямлю. Добра хоць, што завіруха тpoxі сціхнула, і гэта ўжо проста вялікі снегапад з рэзкім ветрам, i можна што-небудзь заўважыць наперадзе.Iду па тэлеграфных слупах, а часам, калі з гэтага месца снег задзьмухала, бачу апалены палын на мяжы, быльнёг i рэдкія лазіны. Горача мне стала хутка, бо снег добра, калі вышэй калена. Адмахаў вёрст пяць, калі пачало цямнець. Спачатку снег стаў фіялетавым, пасля сінім, потым проста белым, i амаль не адрозніш, дзе сумёт, а дзе яма... Плыву па гурбах, як карабель па хвалях. Цяжка стала. Сеў. Паглытаў трохі снегу, хоць ведаю – нельга.І ўсё ж iдy. Прайшоў палову дарогі, да вёскі Шкароўшчына, i ў поўнай цемры ўваліўся ў хату да знаёмых, белы, як здань. Там нават спудзіліся, бо жанчыны адны былі, а гаспадар паехаў да брата, у маю вёску, i дагэтуль яго няма.Я глытнуў вады, пасядзеў трохі i, хоць як ні трымалі, пайшоў далей. І дрэнна зрабіў, бо размарыўся ў цёплым i асавеў. Толькі мінуў старыя вербы ля весніц – як з вяроўкі падвей сарваўся: паляцелі ўжо не пчолы, а вераб’i снежныя. Нясе, мяце, а я толькі ад ветру трохі закрываюся. Хутка снег стаў мне амаль па пояс, шынель прадзьмула, рукі пачалі калець. I нават калені сагнуць нельга, так холадна.Ciвep! Ciвep!Расціраю шчокі, нос – амаль не дапамагае, хвілін на пяць толькі. Ах, які вецер, які жахлівы вецер! Хутка я нават паўзці пачаў, але зноў выдраўся на ўзлобак i пайшоў хутчэй. Чамадана не кідаю. А вецер, як назнарок, кідае мне за каўнер цэлымі жменямі снег, здзекуецца, мярзотнік. Смяецца нават, калі вые.

1 2 3 4