1 2 3 4

Завеі

Апошнія паўкіламетра да нашай хаты, другой яна была, – я не ішоў, а поўз i амаль зваліўся з высокай гурбы да самых дзвярэй бацькоўскай хаты. Шчасце, што расчышчалі, а іначай замёрз бы я, лежачы на роднай страсе, – сіл не было. І нават грукаць не магу, так закалелі pyкi. Біў я ў дзверы – можа, каму смешна – галавою.– Хто там? – чую голас маці.– Я.Не пазнае, не хоча адчыняць.– Мама! Гэта ж я, – сказаў я i заплакаў. Крыўдна мне стала: не пазнала родная маці.– Чакай. Чакай. Сыночак. Сыно-очак.Адчыніла. Я ўваліўся, увесь цалкам белы. І з чамаданам у руцэ. Калі яна выплакалася на плячы, сказала:– А да нас тэлеграму нейкую толькі што прынеслі. З сельсавета. Ледзь дайшлі. Сельсавет ад нас метраў дзвесце.– А што ў ёй?– Не ведаю. Леначка твая спіць. А я... не магу чытаць.Але я зразумеў ужо, якая тэлеграма. Нават чытаць не стаў. Дастала мяне яна, бо бегла па дроце, а не паўзла, як я. Што ж зробіш?Я пайшоў у суседні пакой. І такая злосць мяне ўзяла, што ўзняў я жонку за скроні, захапіўшы іx халоднымі лапамі.– Што, не прыехаў? Не верыла? Вось ён, я.Адчыніла яна вочы, i такое ў ix плесканулася, што знікла некуды мая злосць.– Вася, любы!

1 2 3 4