1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22

Залаты бог

“Як птушкі ў нашых садах”, – думала маці.Валерый разграбаў нагою гальку амаль ля самых ног маці.– Ну, што? – спытала яна.– Нічога.– Яна шчаслівая з табою?– Пэўна, – змрочна сказаў ён.– Шчаслівыя не гавораць так пра дзяцей. Што ж шчасце? Шчасце для сябе – гэта пачвара.– То нашто ёй тады?..– Ты цяпер на вяршыні, то ёй і добра… Я нічога табе не кажу, але ты ўспомні, што яна табе т а д ы казала?Яны маўчалі. Дрымотна спявала вада. Танюткі струмень падаў у буйныя галышы і знікаў у іх, не маючы змогі пракласці сабе верхавы шлях у мора.У гэтых распаленых каменняў была такая прага! Такая нясцерпная прага!– Я… кахаю яе, мама.Гаварыць больш не было аб чым. І маўчанне рабілася нясцерпным, і невядома было, што б яны сказалі яшчэ, каб не крык, які раптам аддаўся з уступа.Нешта прамільгнула ў паветры. Потым узляцеў слуп вады. І адраза паўз маці мільганула магутная постаць сына. Ён ірвануўся з месца так, нібы ад гэтага залежала жыццё.Жыццё сапраўды зележала. Таму што на ўступе стаяў адзін Петра Мадэставіч. Пазней выявілася, што падлетак адступіў, каб скульптару было ямчэй кідаць каменную брылу. Адступіў, не думаючы, што за ягонай спіной строма. Ад нечаканасці ён хапануў вады і, захлынуўшыся, ключом пайшоў на дно. У наступны момант – Валерый яшчэ не паспеў дабегчы – Петра Мадэставіч кінуўся ў ваду галавой. Ягоная туша ўзняла фантан пырскаў і заглыбілася ў прадонне. Ён нібы падаў з вышыні і падаў значна хутчэй за вузенькі цень хлопчыка, які сутаргава варушыў рукамі і нагамі.Апынуўшыся непадалёк, Петра Мадэставіч рэзка выгнуў спіну, каб прыгасіць сваё падзенне, але хуткасць яго была, відаць, яшчэ вельмі вялікая, бо яго нібы стукнула нешта ў спіну. Скульптар таргануўся паясніцай, паспрабаваў схапіць падлетка, але тут яго панесла на паверхню, выкінула пад сонца. А хлопец ішоў ніжэй і ніжэй і ўжо цьмянеў, рабіўся з блакітнага каламутна-сінім. Бо тут, пад скалой, і сапраўды была страшная глыбіня.Маці ўбачыла ненатуральна шырокія плечы сына, яго залатую скуру і барвяныя плаўкі на вузкіх клубах. Потым ён увайшоў у ваду, як распаленая ігла ў масла: толькі бурбалкі серабрыста закіпелі вакол усяго цела.Ён ішоў глыбей і глыбей, і таксама цямнеў. І вось ужо імпэт ягонага цела быў прыглушаны супраціўленнем вады. Ён пачаў грэбціся рукамі, іх рыўкі ўсё больш запавольваліся……А потым яго панесла ўгору. Павольна-павольна. Момант, відаць, быў упушчаны, і цела Яраполка апусцілася занадта глыбока.Сына выкінула на паверхню, як корак. Ён прагна хапаў ротам паветра.– Стой! – крыкнуў скульптар. – Не дастанеш. Тут метраў дзесяць.– Здаецца… глыбей, – сказаў Валерый, – Значна… У прадонні плавалі медузы, яшчэ глыбей раслі падводныя сады. А ў іх ледзь бачны быў маленькі цёмны сілуэт чалавечка.

Не верылася, што ён ляжаў на такой глыбіні: занадта празрыстая была вада.– Не трэба! – крыкнула Агата. – Вадалазаў трэба.– Ідзі ты ў… – амаль непрытомна крыкнуў збялелы сын.Маці разумела: па вадалазаў трэба веславаць, і яны не паспеюць. І яшчэ яна зразумела: сын лаяўся не на жанчыну. Яна ўпершыню чула ад яго грубае слова, і, значыць, ягоны стан быў сапраўды ўтрапёна-разгублены.Валерый ускараскаўся на ўступ.– Што ж рабіць? Што ж рабіць, дзяцька Петра? Глыбока. Не дайду. Выкіне. – Позірк ягоны ўпаў на злашчасную брылу. І ён абвёў вачыма трох людзей, якія стаялі побач, убачыў фігуркі іншых экскурсантаў, якія беглі берагам… А потым паглядзеў на маці і ўсміхнуўся ёй.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22