1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22

Залаты бог

І дзіўна, тое, што яна прызнала прыгажосць гэтай жанчыны, у соты раз прызнала, цяпер не ўзрушыла яе, не абурыла, не выклікала трывогі, а прынесла, хутчэй, дзіўнае заспакаенне. Нічога, маўляў, няхай.Голас спяваў, дрыжучы ад страсці, усё тую самую мелодыю, на якой звар’яцелі ў гэтыя дні, здавалася, усе людзі.И навеки угаснет Моя улыбка и радость.

І маці бачыла яго аблічча, схіленае над ёю: сінія вочы ўразлёт, залацістыя валасы, цвёрдыя мускулы ля рота. Ён гаварыў штосьці, а вусны яго ледзь не трапяталі ад узрушэння, а на дне вачэй, за доўгімі веямі жыў такі сум……Нібы гэты чалавек павінен быў развітацца. Нібы вышэйшая бязлітасная сіла адрывала яго ад кахання, ад былога. І нічога ўжо не заставалася на зямлі. Нічога. Толькі маліць аб апошняй літасці.Было яшчэ аблічча Ларысы. Яна глядзела на адчай аднаго і цягу другой, і, нягледзячы на ўсё гэта, вочы яе свяціліся сумнай, але добрай усмешкай, якая ўсё даравала.… Тэкля глядзела на мора, калі хтосьці ўспёрся побач на балюстраду пляцоўкі. Яна пачула голас, у якім быў водгук незразумелай трывогі.– Маці, растлумачце яму, што нельга… Нельга так.

Старая ўбачыла амаль спалоханыя вочы Агаты.– Я табе не маці. Чаго ты хочаш?– Я амаль спалохана.– А чаго ты хацела? Чаго ты трывожышся? – Ён… не такі, як заўсёды, маці.– Я не маці, – сказала старая. – За забітага сына не бласлаўляюць.Мора каціла на бераг золата, ціха ўздыхала. На яго можна было глядзець вечна.– Як вы смелі не пайсці з ім тады, калі ён паміраў? – спытала маці.– Я кахаю яго… Буду з ім. Ён мне патрэбен.– Не веру, – суха сказала Тэкля. – Не былі ў бязведамнасці – не будзеце і ў шчасці… Што з вамі? Чаму трывога? Вы ж бярэце яго?Пасля паўзы Агата сказала:– Я ўбачыла… ваш спакой.– Гэта лухта, – сказала стрымана маці. – Я проста ўбачыла ягоную сілу.Уздых пашырыў грудзі дзяўчыны.– Ён пойдзе, з кім захоча, – разлічана сказала яна, і ўсмешка кранула яе вусны.– І тут твая праўда, – сказала маці. – З кім захоча.– А наконт яго сілы… не трэба цешыцца занадта вялікай надзеяй… Багам таксама патрэбна ціхая прыстань… Адна…Яна ссунула бровы.– Ад-на, – падкрэсліла яна. – І няма больш слабых мужчын, чым моцныя.– Правільна, – сказала маці, устаючы. – Я табе, дзетухна, яшчэ адну праўду скажу, у пару да тваёй.– Але.– Няма жанчын больш нешчаслівых і няўдачлівых, чым халодна-разважлівыя ды з розумам.І яна спакойна пайшла між танцуючых. Вельмі спакойна, хаця ведала: сражэнне за сына прайграна.…Гадзінай пазней Валерый і Агата сядзелі наводдаль ад курортнага пляжа, на беразе маленькай бухты. Улева ад іх цягнуліся берагам развешаныя рыбацкія сені, нібы крылы кажана. Направа, над вялікай гарой, стаяў срэбны месяц.І гэты месяц працягнуў да іх па вадзе срэбны доўгі кілім, набягаў золатам на іхнія босыя ногі. Наплываў і вяртаўся, наплываў і вяртаўся.Агата сядзела, абхапіўшы далонямі падэшвы ног, уся напружаная. Галава яе ляжала шчакой на каленях, і вочы глядзелі на субяседніка насцярожана, наўскос. А ён ляжаў, абапёршыся на локці, неймаверна шырокі ў плячах і вузкі ў клубах і яшчэ вузейшы ў нагах. Нібы сцякаў у мора.– Што з табой? – спытала яна.– А што?– Ты нібы развітацца хацеў. Нібы адразу. Навек.– Не ведаю, – сказаў ён. – Такое пачуццё… Дзіўнае пачуццё, – сказаў ён. – Страшэнны боль, нібы губляеш жыццё. І адначасова палёгка…

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22