1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22

Залаты бог

пракінулася нешта ў вачах і знікла.– А мы знаёмыя, – прыхільна сказала яна. – Я і то думала, чаго гэта мяне цягне загаварыць?– Але, – сказала маці.– Буду рада паразмаўляць, – сказала Агата і пайшла.Старая бачыла, як усе за столікам глядзяць ёй у спіну, і разумела, што глядзець варта, і разумела, што здарылася нейкая бяда.– Хто такая? – шэптам спытала старая ў Валерыя.– Гэта я н а , мама.– Хто?– Я н а , – паўтарыў ён.Маці зрушылася была, але ногі сталі цяжкія, зазвінела ў вушах. Яна засталася сядзець. Яна ўспомніла ўсё. Яна ніколі не бачыла яе, але ведала, што яна – такая вось.

І яна цяпер ненавідзела яе ўсёй страшнай сілай мацярынскай нянавісці. Бо яна бачыла, што з ім было два гады таму. Тая не бачыла. Бачыла яна. Бачыла, як ён не еў, і не спаў, і худзеў на вачах, і гадзінамі ляжаў, пазіраючы некуды ў пустату. І як ён стагнаў у сне – тая таксама не чула. Чула яна. “Добра. Не падабаецца – скажы адразу. Не мучай месяцамі, гадамі, не мучай чалавека. Не-е, занадта, відаць, радасная гульня. Бо ўсе азіраюцца, бо ніводнай няма, каб не зайздросціла, бо… якога ж ражна табе трэба, дзеўка, якога?! Разумны, пяшчотны, мужны, гожы… Як яна магла адмовіць яму ? Не каму-небудзь, я м у. Вось такому… Вялікі, дужы, а сэрцам дзіця. Адданы, верны, усё прымае, як скажуць. Верыць людзям ”.…Калі яны выйшлі са сталовай, маці сказала яму:– Т-так. Зноў, сыне, мукі табе.– Лухта, – сказаў ён.– Едзем адсюль, – сказала яна.– Нашто? – бесклапотна спытаў ён. – Усе нашы – тут. Яшчэ застаецца месяц. І потым… усё ж прайшло, маці. Мінула ўсё. На пляжы цяпер вакол маці заўсёды было поўна. Неяк проста так. Сядзелі, смяяліся і жартавалі дзяўчаты, аціраліся каля іх хлопцы. Калегі сына гулялі з імі ў валейбол. Рогат стаяў на ўвесь пляж.А Тэкля глядзела, як ён б’е па мячы, як кідаецца ў хвалі, як жартуе з дзяўчатамі. І трывога яе ўсё ўзрастала. Ніхто не бачыў, што ён сам не свой. Ніхто. Толькі яна. Трывога нарастала два дні, глухая, цяжкая, як кашмар. Познім вечарам трэцяга дня старая не вытрымала і, апынуўшыся адна ў пакоі, павагалася хвіліну, а потым укленчыла на закрытым з усіх бакоў балконе. Укленчыла паміж плеценымі крэсламі і канапай.…Яна і зараз глядзела на мора. Бо нават тут не магла адарваць ад яго вачэй. Такое яно было… вялікае.Мора шумела, гнала месячныя хвалі. Зрэдку дрыжалі каля тэрасы гледычыі.Старая не малілася, можа, дваццаць год. Яна сапраўды не верыла ў пекла, з таго дня, калі Янук і Антось стаялі пад сценкай, а каля іхніх ног лашчыўся і вішчаў Цюлік. Антось – яму было пятнаццаць – мякка піхнуў нагою пушыстага даўганогага шчанюка. – Бяжы, Цюлічак, бяжы адсюль.Шчанюк у дзікім захапленні пагнаўся за ўласным хвастом. Вішчаў, аж стагнаў, ад радасці. І круціўся… Ля самых іхніх ног…А ў яе – паласою – пякло аблічча. Мітусіліся перад вачыма цені… І Янук усміхаўся ля сценкі. Хлопцы былі вельмі падобныя да малодшага. Былі б такія, як ён. Цюлік лавіў свой хвост… ля самых іхніх ног. Яго чамусьці ніхто не гнаў.– Хай жыве Беларусь! – нейкім дзіўным, зрывістым, чужым голасам крыкнуў Антось. Яна не чула таго, што адбылося потым. Зусім не чула. І толькі пазней убачыла сценку і траву, на якой, не адрываючы цела ад зямлі, круціўся і екатаў Цюлік.…Яна тады выхадзіла яго.Цюліх здох гэтай зімой. Сівы ад старасці сабака. Толькі тады яна дала згоду пераехаць да малодшага.Што ўжо тут?!. Зямлі не было, бо не было рук. Не было сабакі. Не было і старэйшых. Дваццаць год кожны вечар яна хадзіла т у д ы , адчыняла рыплівую фортку і сядзела, а бузіна схілялася над ёю, бо ставала ўсё гусцейшая і гусцейшая.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22