Зброя

“Закон – не абавязковы для кожнага. Закон – пудзіла для народа”.А шкада, што паўстанне не будзе пэцкаць рукі! Шкада! Кожны з такіх павінен чакаць адплаты – толькі гэта іх і можа стрымаць: веданне, што нават пасля смерці іхнія косткі з магілы выкінуць.Сорак год назад пачаў кар’еру з таго, што загадаў адхвастаць аднаго гарадскога галаву. Нават цар не ўхваліў. А потым пачалося вугорскае паўстанне....Так, яго прызначылі ў Маскву якраз у сорак восьмым – памяць не падводзіць. Як божы пярун на нявінныя гурткі асвечаных і ў меру вальнадумных цялятак.– Распусціліся. Франдуюць. Трэба падцягнуць... Ведаю, буду за Закрэўскім, як за каменным мурам.Так сказаў цар. І меў рацыю. За адзінаццаць год не было бадай ніводнага абывацеля (з тых, хто не належаў да эліты), які выйшаў бы ад графа без распяканцыі з памінавеннем бацькоў і асабліва роднай матухны.Выкліча, морыць ледзь не цэлы дзень у прыёмнай, а потым накінецца адразу, не слухаючы ніякіх апраўданняў, лічачы, што абвінавачванне ўжо даведзена, і, ніколі бадай не выслухаўшы, – прысуд. Высакародных – цераз вуліцу, у Цвярскі ўчастковы дом, а там і далей, у Волагду ці Каргапаль.Кроў, прынамсі, пяцідзесяці чалавек на руках. То якія такія “вышэйшыя меркаванні”, якая “высакароднасць мэты” можа абяліць такога, можа перашкодзіць назваць яго сапраўдным імем “злачынцы супраць чалавека” і “забойцы”?!“Чаго мая нага хоча”. І людзі так баяцца вось такога, што адзін, невінаваты, ад удару памёр, калі выклікалі. А ён дачцэ даў пісьмовы дазвол другі раз выйсці замуж, не разводзячыся з першым мужам. Ледзь не ўцягнуў Расею ў канфлікт з Грэцыяй: палічыў грэчаскага консула ў поўнай форме за шталмейстара і цыркача Сулье, які хадзіў у расшытым золатам турэцкім мундзіры і напярэдадні прасіў у Закрэўскага аб дазволе на выступленні. А палічыўшы, крыкнуў консулу (бо спяшаўся на вялікі пажар, аматарам якіх быў):– Пляши, сукин сын, скачи, прыгай! Разрешаю, так твою и разэтак!Дорага ж каштавалі гэтай няшчаснай Маскве гады яго адміністрацыйнага захаплення. Расперазаўся, сатрап. Наконт рэформы толькі й сказаў: “У Пецярбургу глупствы задумалі”.– Ваш рамізнік едзе, – сказаў купец.Са снегавой сеткі набліжаўся экіпаж. На шчасце, не калібер, а першагатунковыя сані з запонай і верхам. І фурман сыты і гожы сабою – не “ванька” ў дрэнным армяку. Каптан – навенечкі, збруя – з бляшкамі, пара коней – сытыя.– Ну вось, – сказаў стары. – Цяпер і мая чарга.– Вы адкуль жа?– Рагожскі... З Малай Андроньеўскай.Алеся нібы нешта штурхнула. Рагожскія палясціны, але не каля самой заставы, адкуль гоняць кайданнікаў. Бліжэй, калі ўжо так, не да Рагожскай, а да Пакроўскай заставы... Як зручна было б... Воўк ніколі не рабуе ля свайго логава. А тут і Камер – Калежскі вал, мяжа горада.– Па старому сагласію жывяцё? – спытаў ён.– Дрэўлепрэпраслаўленыя, – трохі цішэй сказаў стары. – Па рагожскіх могілках.– І, напэўна, не новаблаславенныя.Стары апусціў быў галаву і раптам цвёрда, хоць і спадылба, глянуў на Алеся.– Свяшчэнства ад ніканіян не прыемлем.Калі да гэтага Алесь і сумняваўся, то цяпер усім сумненням прыйшоў канец. Асцярожнасць – асцярожнасцю, а гэта быў такі ўдалы выпадак, што трэба было рызыкаваць. Таму што нікуды не варты той ігрок, які не ўмее без роздуму схапіць за шкірку выпадковасць. На Рагожскай не было прышлага элемента, туды ніколі не пускалі чужых. Гэты тугі і горды свет выштурхваў з сябе ўсіх не сваіх, як ртуць выштурхвае жалеза: “Не лезь, не тачыся, у нас свой нораў, свой побыт, свае звычаі”.