Зброя

Алесь ішоў моўчкі. Ён прыкідваў свае сілы. Ён, Мсціслаў, Кірдун, Кандрат Кагут – чацвёра. І на гэтым усё. Неверагодны план паступова складваўся ў ягонай галаве.– Скардзіцца будзеце-с? – спытаў Багатыроў.– Нашто, калі іх зарэжуць.– Гэта праўда-с, – уздыхнуў сырэйнік. – Гэта як піць даць.– Колькі яны маглі прагуляць?Багатыроў паціснуў плячыма:– Пяць чалавек на смерць паслаць? Думаю, рублёў дзвесце. З-за меншага не сталі б пэцкацца.– Што ж, у вас тут кошт жыцця сорак рублёў?– Атрымоўваецца так, барын.Алесь глядзеў у ягоныя вочы. Не, вочы не хлусілі.– Я магу заплаціць за іх грошы.– Што за гэта патрабуецца?– Мне патрэбны рукі вашых людзей, – сказаў Алесь.

РАЗДЗЕЛ VІІІГай нібы навісаў над Уладзімірскім гасцінцам. Свяціліся пад паўдзённым сонцам белыя ствалы бяроз, мякка шалахцелі іхнія галіны, зусім непрыкметна, толькі калі глядзець на ўвесь гай, кранутыя зеленню.Хмызы на адхоне падступалі да самай дарогі, брук якой блішчаў пад сонцам. Недзе далёка-далёка злева, па гэты бок дарогі ўгадвалася багатыроўскае паселішча, а насупраць яго – Аненгофская пасадка, за якой цягнуўся і цягнуўся Ізмайлаўскі бор.Людзі сядзелі на адхоне. Запрэжкі былі адведзены трохі далей, на лясную дарогу. У апошні момант вырашылі, што першую пару троек, на якой будуць скакаць да “лапцеўскай” падставы, лепей купіць, а потым адвесці ў бок ад дарогі ўцёкаў і там кінуць: нехта падбярэ.Ля коней зараз былі тыя два новавяскоўцы, якіх Чыўін не ведаў, здаровыя змрочныя мужыкі.Багатыроў не схлусіў. Хлопцам сапраўды трэба было адкупіцца ад Хлюста, толькі цана чалавечага жыцця была не сорак, а сорак пять рублёў. Калі, па загаду сырэйніка, няўдалыя разбойнікі прыйшлі да Алеся – яны былі ў адчаі.Алесь заплаціў доўг. Абяцаў столькі ж за падмогу.І вось чакалі. Ля коней – той, якому Алесь даў у пах (яму ўсё яшчэ было цяжка хадзіць), і той, каго ён выкінуў з брычкі (абышоўся чалавек выцінамі).Астатнія тры сядзелі побач. Рыжы Міхайла, па мянушцы Сямёнаўскі, з распухлым носам. Рабы новавясковец Васька Сноп. І яшчэ сажнёвы прыгажун Шчалканаў з нахабным і дзікаватым тварам.– Гэтага сцеражыцеся, – сказаў Сноп Алесю. – Можа і забіць.Сядзелі і чакалі. Алесь успамінаў зробленае за гэтыя дні....Андрэя сапраўды прывезлі перад вялікаднем і ў той самы дзень – бо на вялікдзень такога рабіць нельга – білі бізуном у двары Бутырскай турмы.Кірушка не падвёў. Абышлося нават без “ожгу”. Праз два дні арыштант мог ісці. Але Загорскі ведаў, чаго гэта яму каштавала, яму, якога ніхто ніколі не крануў іначай як у бойцы, бо дзяцей біць нельга ні бацькам, ні чужым, а стайня – ганьба панскага двара.Даведаўшыся, што ў Бутырках усё больш-менш добра, Алесь паехаў у Рагожскую, каб адмовіцца на тры дні ад паслуг Чыўіна: няма чаго было блытаць старога ў гэтую справу.Быў вялікдзень. На вулках людзі хадзілі з вярбою, а пад нагамі храбусцела малінавае, блакітнае і жоўтае шкарлупінне. І, супернічаючы з ім у бляску, калыхаліся ў паветры вязкі запырсканых сонцам паветраных шароў, нібы налітых небам, сонечным сідрам або крывёй.Прадавалі “амерыканскіх жыхароў”, закаркаваных у шкляных слоіках з вадой, – і сонца гуляла ў вадзе. Прадавалі “цешчыны языкі”, што разгортваюцца да пояса, калі дзьмухнеш, – і сонца скакала на чырвоных языках.Але чым далей да ўскраіны, тым больш было п’яных у лахманах – і тое ж самае сонца бессаромна гуляла ў прарэхах.