Зброя

У галаве калоны сядзеў ужо Аляксандар Шчалканаў захутаны, як бедуін, пабрынкваў вязкай адмычак.Салдат паднялі і пад рулямі павялі ў гай. Зноў паклалі на траву.За імі, але трохі ў другі бок, папоўз этап. Апошнія вызвалілі дарогу вазы: перавалілі канаву і з рыпеннем пацягнуліся ў гушчар.Алесь паглядзеў, ці добра сочаць за салдатамі (іх, на ўсякі выпадак, перавязалі і паклалі квадратам), і пайшоў да вязняў. Там ужо ваўсю ішла праца. Шчалканаў перабіраў адмычкі, з бліскавічнай хуткасцю шукаючы патрэбную, камбінуючы іх, час ад часу весела пазвоньваючы імі.Загорскі абвёў вачыма вязняў і ўбачыў, што Адрэя між іх не было. І гэта было добра. Значыцца, яго ўжо ўмыкнулі хлопцы. Яны дамовіліся, што гэта будзе зроблена непрыкметна, каб ніхто не ведаў, дзеля каго быў зроблены напад на этап.А новавяскоўцы не скажуць. Звязаныя па руках і нагах, павінныя ў падвойным разбоі, а значыць, і ў падвойным пакаранні.– Людзі, – сказаў Алесь. – Цяпер ужо не катаржане, а людзі. Падумайце добра. Я раіў бы пайсці ўсім. Хто пападзецца, а хто і не. Адсюль нямераныя дарогі. На Ўладзімір, і Ніжні, і Кержанец, і налева, на Растоў Вялікі, Пераяслаў, Волагду, Архангельск. А калі за Волгай павернеце – то Вялікі Ўсцюг і Перм... Думайце хутчэй. Канваіраў патрымаем да вечара... Хто не будзе ўцякаць?Знайшлося чалавек восем.– Ну вось. Астатнія – ідзіце.Падалі кайданы. І гэта была найлепшая для слыху музыка.

РАЗДЗЕЛ ІХСонца сядала. Калоднікі даўно разышліся ў розныя бакі. Тыя, што не захацелі ўцячы, сядзелі каля салдат.Прарыпелі вазы. На месцы вызвалення засталася купа кінутых халатаў ды яшчэ паўсюль, як змеі, блішчалі ў траве кінутыя кайданы. Нібыта распаўзлося кубло.Шчалканаў паматваў кісцямі рук:– Гэх, работачка крывая, прыгож-жая! І разбягуцца ж яны цяперака, літасцівенька, як тарганы.Алесь падумаў аб тым, колькі мужыкоў сёння не далічыцца на вяроўках кашуль і портак, – і ўсміхнуўся.– Хадзем, Шчалканаў.– Гэ-эх, бар-рын, святы ваўчок. Вызваліў ты нас ад Хлюста. Ці вызваліш ад Хваста?– А хто за вамі пацягнецца? Імя ты майго не ведаеш. А каб і ведаў – каму сказаў бы? За табою, брат, падвойны хвост.– Ведаю, – Шчалканаў прыплясваў. – Эх, чынчаль-мінчаль, хлюст мазепа. Табе хіба катарга, а мне яшчэ за разбоі па белай спінушцы ды тысяча палачак... А што, калі я на гэта не ўважу?– Не ўважай, – спакойна сказаў Алесь.– То ж бо... Ды чорт яго ведае, адкуль цябе Багатыроў выкапаў?.. А гэта, брат, крэмень!.. Калі нехта з нас брынкне языком – горш чым ад Хлюста не жыць нам. Кругавая парука... Дый потым: Сноп з Міхайлам мяне таксама ў такім разе за бессаромнасць прырэжуць... Гэта мужыкі строгія...– Зладзейскае тваё сумленне, – сказаў Алесь. – Няўжо толькі гэта цябе і стрымлівае?Шчалканаў нечакана сур’ёзна паглядзеў на яго.– Не, – падумаўшы, сказаў ён. – Яшчэ тое, што я ў гэтым тваім учынку выгады не бачу. Ну адбіў, ну адпусціў усіх. А далей што? Якое-такое золата здабыў? Га?Касыя праменні сонца стрэламі білі ім у твар. Маладзенькі пырнік шастаў пад нагамі. Прабіваліся з яго скручаныя, як дэка старой віёлы, парасткі папараці.– Адкрыйся, – нечакана папрасіў Шчалканаў, і ў вачах ягоных Алесь раптам убачыў састарэлую ваўчыную тугу.– Чаму не.Ён ведаў, што чымсьці вінен і перад гэтай душой, якая паяснічала, але і тужыла, як усе.– Я з казанскіх, – сказаў Алесь. – Матухна мая па старому сагласію. Аднойчы мяне беглы катаржнік вызваліў са страшэннай бяды... Я забыў... А тут прыйшоў матчын час, а незадоўга перад гэтым пасыпаліся на радзіну беды. І вось маці паклікала ды на смяротным адры і ўзяла абет, што буду жыць, каб нікому не было балюча... А што я паслугу забыў, а таму прыйшло няшчасце і майму дому і сябрам бліжэйшым – то ўзяла слова, што вызвалю, колькі здолею, такіх самых няшчасных... Вось я і зрабіў – “у выкананне абяцанага”.