Званы Віцебска

М а м к а. А, дзень добры, каточкі. Хай вам добранька п’ецца ва ўдоў.

М а т ы с. Чаму... ува-ўва... удоў?

М а м к а. А што, хіба ўдовам так і хадзіць без суцяшэння? Яны што, ні грудзей, ані ног не маюць?

Н е ў с ц я. Ды, на цябе гледзячы, ма-аюць.

В о л ь х а. Змоўчце вы! Дзяўчына побач. Дзень добры, Багусенька.

Багуся. I табе добры дзень... (да Вольхі) мілы Антосю.

Р о п а т (агледзеўшы, іх, жорстка). Ага, ясна, чаму ты так да спакою прыкіпеў. З гэтай прычыны, можа, і я больш пра галаву думаў бы, а не пра...

В о л ь х а. А не пра што?

Р о п а т. А не пра шчасце горада, не пра Белую Русь.

В о л ь х а. Ропат!

Р о п а т. Што Ропат? Я спрадвеку Ропат. А вось ты не вольха, а асіна. Толькі ты памятай і пра таго, хто на асіне павесіўся.

Усе адыходзяць ад Вольхі. Ропат ідзе за жанчынамі.

Б а г у с я. Ну што табе, Марцыяне?

Р о п а т. Ты мне так і не адказала, дзяўчынанька.

М а м к а. Но-но. Ты што гэта? Забыўся, што я да яе прыстаўлена, каб вакол розныя каты не марцавалі?

Р о п а т. Ты, мамка, і сама б памарцавала, хаця на дварэ і жнівень.

М а м к а. Гэта на гэтым дварэ – жнівень. А на маім яшчэ толькі на май кідаецца.

Б а г у с я. Прузы-ына! Якая ж ты нямілая...

М а м к а. Ну-ну. Тады мамка была міла, як нешта мыла.

Ропат дае ёй нешта ў руку.

Ага, куку ў руку? Ды ты што думаеш? Ды ты думаеш, што я?! Ды я – у вочы!

Р о п а т (адступае). Ну-ну-ну, ну-ну-ну.

М а м к а. Ды я вочы кожнаму за яе шчасце выдзеру. Хіба я не разумею? Маладым – як галубам. Усё бурката-аць бы. Дык ты не пойдзеш у храм, Багусенька?

Б а г у с я. Не. Архідыякан, навушнік гэты, шпег, кат гэты, Дарафей. I САМ страшны.

Р о п а т. Ідзі ты, Трапашкава, калі ласка, ідзі.

М а м к а. Я на хвіліначку толькі. Не бойся тут гэтую хвільку, Багуська. (Пайшла.)

Р о п а т. Угм. Тут з табою баяцца трэба, а не без цябе.

Б а г у с я. Што з табою, Ропат?

Р о п а т. Ты ведаеш. Няма спакою на зямлі, няма і ў маёй душы.

Ідуць да іх праз натоўп Вольха і Палікар.

Б а г у с я. Я табе казала – не трэба. Нічога з таго не будзе, акрамя маёй ды тваёй загібелі й пакуты.

Р о п а т. Можа, я і хачу загібелі.

Б а г у с я. Ды што вы як пашалелі ўсе? Што, свет на мне сышоўся? Не!

Р о п а т. Што ж. Для мяне галоўнае – справа. Унь Зуліся да мяне нават чэпіцца, што лезу на нож. Але раз такое – тады проста пакладу галаву раней за ўсіх.

Б а г у с я. Што? Што?!

Р о п а т. Нічога... Горад хоча абраць чалавека, які расправіўся б з ваўком. У іншых жонкі, дзеці. А я адзін.

В о л ь х а. Ропат, ты дурань. (Схапіў яго, шэпча.) Ты што ж, з-за бабы хочаш галаву пакласці? Я адыду, адступлюся. Пагавары з ёю. (Уголас.) Багуся, ды ты што, не бачыш, што ён ашалеў? Скажы нешта, бо ён з-за боязі цябе...

Р о п а т. Я не баюся. Раз Масальскаму ў Мсціслаўлі не ўдалося застрэліць яго, раз застрэліў раней Масальскага падчас замаху Палікар Абрагімовіч – значыць, камусьці трэба. Чаму і не мне?

П а л і к а р. Хто гэта тут Масальскага ўспамінаў? Самае імя гэтай сволачы пад праклёнам, а ты... Ану, рушылі ў палац.

Р о п а т. Слухай, Палікар, адкасніся. Мы – народ мірны, мы – нікуды не лезем. Але кіпцем за жывое не чапляй.

Б а г у с я. Адстань ад яго.

Палікар. Яб і адстаў, ясачка, каб ты мяне вельмі папрасіла.

Б а г у с я. Пачакай яшчэ крыху.

П а л і к а р. Ну, а калі не папросіш – што ж, вас такіх сотні, але галава ў Ропата адна. Бацька твой памёр, заступіцца за цябе няма каму. А я – тысячнік. Я – гэта гвардыя біскупа.

Б а г у с я. Герой ты, як я гляджу. Сокал. Сокал дзеўкам праходу не даваць. Толькі не на тую ты напаў. Я табе не каханка, і не для цябе ў мяне смаляныя лаўкі... Вольха, я здагадалася, пра што вы. Ропат, я падумаю. Пачакай. І тут Вольха схапіў яго за плячук, крутануў.

П а л і к а р. Ды ты... Ды ён... Ды я яго... Як вяроўку скручу. За ногі перад ратушай павешу.

І тут Вольха схапіў яго за плячук, крутануў.

В о л ь х а. Ты што – войт, каб над намі судрасправу чыніць? Ты што, права віцебскае ламаць будзеш, лашак ты, мерын?!

З у л і с я.