1 2 3 4 5 6 7 8

Ідылія ў духу Вато

Падала лісце.Часам пад парывамі ветру лісты асыпаліся тысячамі, і тады нават у паветры чуўся іх шолах. А потым вецер сціхаў і лісты пачыналі падаць па адным.А зямля паміж дрэвамі шапацела звонка і настойліва; раптам нехта нябачны пачынаў пятляць па апалай лістоце, уздымаючы ў паветра чырвоныя, жоўтыя, зялёныя з лімоннымі пражылкамі лісты.У гэты празрысты кастрычніцкі дзень Архангельскае здавалася пакінутым, як дача з забітымі вокнамі.Людзей не было. Была цішыня і закінутасць.Маладая пара, якая сышла з аўтобуса, не спяшаючыся, увайшла ў парк.– Што гэта ты з босай галавой? – быццам упершыню заўважыўшы, сказала дзяўчына.Ён адмаўчаўся. Ішоў поруч з ёю вельмі прамы, глядзеў на свет халоднымі зеленаватымі вачыма. Светлыя бровы насуплены, вялікі рот сціснуты нават занадта характэрна.Трохі пляскатым носам, жаўтавата-смуглай скурай, буйнай грывай каштанавых валасоў ён вельмі нагадваў льва. І не таго льва, абавязак якога гойсаць па пустыні, а таго, якога аблыталі цянётамі і вось-вось унясуць у клетку.Таму што на гэтым разумным твары быў дзіўны выраз насцярожанасці, чакання і яшчэ чагосьці.Добры сэрцазнаўца сказаў бы, што гэта выраз заўсёднай і закаранелай тугі. А яна была птушка-весялушка, маленькая, разумненькая. Скура малочна-белая, валасы занадта жорсткія і цяжкія. Затое вочы былі дзівосныя: вялізарныя, чорныя, з глыбокім бляскам.Гэтыя двое трымаліся занадта цёпла для брата і сястры, занадта разважна для каханкаў, занадта ўважліва для мужа і жонкі.Яны апынуліся на ўнутраным двары зачыненага музея, дзе мармуровы Ахіл з манерна-адчыйным тварам трымаў паміраючага Патрокла.Яны не заўважылі гэтай манернасці і прынялі яе сур’ёзна. Як усім людзям, занадта перапоўненым сабою, ім здавалася, што іншыя таксама адчуваць глыбока і моцна. Нават самотная старая, што дрэмле ў шэзлонгу на тэрасе, нават гэты мармуровы Ахіл.– Яго знявечылі. Ён зусім не Патрокл, а прыгонны, ¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬– сказала яна.– Так, – згадзіўся ён, – гэты хлопец хацеў будаваць, а яго прымушалі аўсянку сабакам варыць.– Што ты, ён музыка, – запярэчыла яна, – бычыш, якія пальцы. А наконт аўсянкі твая праўда.Яны ішлі суцэльным тунелем, які спускаўся ўніз, да грота. І раптам яна з перарывістым уздыхам прыпала да яго.– Любы, – сказала яна, – мы адны. Як добра!І падалася да яго з закрытымі вачыма, уся пасур’ёзнеўшы тварам.Ён цалаваў яе, спачатку стрымана, потым усё больш моцна, усё больш пяшчотна.Прахожы з тоўстым партфелем у руках адарваў іх ад гэтага карыснага занятку. Прайшоў, пачырванеўшы патыліцай, пакруціў галавой.– Ну і ну. Р-распусціўся народ.Яна паглядзела яму ўслед і ціха сказала спадарожніку:– У яго партфель з мамантавай скуры.Спадарожнік засмяяўся. Абое пайшлі далей і хутка выйшлі на балюстраду. Безудзельна глядзелі на іх твары мармуровых багоў і герояў. Вільготна зелянеў пад нагамі партэр.Вусны дзяўчыны раптам склаліся ў манерную ўсмешку:– У мяне няма рэшпекту да такіх пагулянак. І супірант мой нешта маўклівы. Зусім, відаць, не кахае.Ён, здавалася, не чуў. І яна зразумела: нешта не дазваляе яму жартаваць.– Раскажы хаця, як твае справы. Шэсць... не, нават дзевяць год мы не бачыліся, – спытала яна.– Так. З пяцьдзесят першага.– І што ты робіш?– Даганяю. Часу мала. Я і тады зрабіў памылку, што пайшоў ва універсітэт. Я ж любіў жывапіс больш за ўсё. А думаў, што будзе больш карысці.

1 2 3 4 5 6 7 8