1 2 3 4 5 6 7 8

Ідылія ў духу Вато

– Чым займаўся гэтыя гады?Ён усміхнуўся:– Жыццё вывучаў. Усялякае было. Спачатку на шахтах працаваў, потым... Ды гэта цябе не павінна цікавіць.Твар яго перасмыкнуўся, але дзяўчына, здавалася, не заўважыла.– Мне дваццаць сем, а я амаль нічога не зрабіў. Зараз вось партрэт маці скончу, а потым ёсць у мяне задума. Гістарычная. Іван Вецер, здраджаны сябрам.Яна ўважліва паглядзела на яго.– Гэта ў паўстанні?– Так. Разумееш, здорава павінна атрымацца. Пястрыцкі ў парчы і гэты, пасінелы на снягу. Ядловец такі, разумееш, дымчата-зялёны, неба цяжкае.– Так, – сказала яна, – гэта было гістарычнае свінства: гарматы супраць бяззбройных... – правяла позіркам па голых мурмуровых фігурах і неяк нават паспешліва сказала: – Бр-р, як ім холадна.Абое збеглі па прыступках уніз, і тут, у алеі, каля грота Кацярыны, яна зноў прытулілася да яго.– Пацалуй мяне.– Не магу, – сказаў ён, – надта ўжо гэтая баба зайздросна глядзіць. Сурочыць, бадай што...– Не жартуй.– Ды я і не жартую. Проста небяспечна мне быць з табою. І табе... таксама.Яна апусціла вочы ўніз. Лімонныя, барвяныя, іржава-чырвоныя лісты клёнаў стракатай мазаікай ляжалі на зямлі. Дзяўчына нагнулася і стала збіраць іх. Хлопец дапамагаў.– Ты дзе спынілася?– У сваякоў. Станцыя па Яраслаўскай дарозе.– Ведала, што я тут?– Нядаўна даведалася.– Здзівілася?– Не вельмі.Хлопец працягнуў ёй велічэзны, зялёны, у пунсовых кропках ліст.– Бачыш, прыгожы які... Ты развялася?– З кім?– З Барысам.– Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, – сказала яна.– Гэта праўда.Зноў пачуўся звонкі шолах у паветры. Яна прыўзняла бліскучыя вочы.– Мінулае не забываецца. А наша было цудоўным. Ты не пісаў, я разумею, ты не мог. Але потым...– Што потым?– Потым, калі... боль прайшоў. Я даведалася, што яны ўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта, і не магла ім дараваць. Я так чакала, мне было так цяжка.– Барыс не вінаваты, – сказаў ён, – гэта ўсё Толька, яго дружок. Падумаеш, вакцына супрацьчумная. Змагар. Дбайнік.Дзяўчына здрыганулася:– Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, той паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? І я адхіснулася ад цябе, паверыла. Потым мне сказалі, што ты абразіў мяне, назваў дурніцай-энтузіясткай...Хлопец сумна ўсміхнуўся:– Потым бойка была. Борка стукнуў мяне. І зусім нечакана...– Ведаеш... гэта ж я вінавата. Гэта я сказала яму, што раней мужчыны ведалі, як ім дзейнічаць у такіх выпадках. Ён пайшоў неахвотна, ён вельмі любіў цябе.– Цябе ён любіў больш.Яна не слухала яго:– А потым Толька вырашыў зрабіць такое. А я не магла памагчы табе. Не знайшлося ў мяне сілы, каб памагчы табе, свайму ворагу, калі ўбачыла такую несправядлівасць. – Добра, – сказаў ён. – Чаго там.Насустрач сталі трапляцца хворыя з санаторыя на абрыве. І дзяўчына зноў – у які ўжо раз – заўважала, як спахмурнеў твар прыяцеля.Ён заўважыў аднаго, высокага, натапыранага, сутулага. Высокі ішоў у самы канец алеі, да апошняга ўказальніка. Крокі даваліся яму цяжка, але, відаць, ён упарта хацеў узяць апошнюю, паўкіламетровую дыстанцыю, якая нібы адна толькі і аддзяляла яго ад выздараўлення. І хлопец раптам узяў дзяўчыну пад руку і хуткімі крокамі павёў яе па алеі.Хутчэй. Хутчэй. Усё хутчэй.Яна ішла за ім і не разумела, што здарылася, прыціскаючы да высокіх грудзей ахапак вільготных пярэстых лісцяў.Чалавек з санаторыя застаўся ўжо далёка ззаду, яны збеглі ўніз па адхоне, па забрукаванай цаглінамі сцежцы, узрытай і ўспучанай карэннямі таполяў, якія прагна прабіваліся да паветра, да жыцця.

1 2 3 4 5 6 7 8