1 2 3 4 5 6 7 8

Ідылія ў духу Вато

Ён чыркнуў запалкай. Трапяткі агеньчык выхапіў з цемры точаную, амаль безвалосую, прыгожае формы руку.“Жыць бы табе і жыць, рука...”У цемры мігцеў агеньчык папяросы.“Здаецца нехта ходзіць па пакоі? Магчыма, прыйдзе сябра, у яго ключы. Адчыніць. А, д’ябал...”Нейкае падабенства рэўнасці нарадзілася ў сэрцы.“Пайсці? Не”.А потым усё гэта перастала быць праблемай.Так яны ляжалі без сну, кожны ў сваім пакоі. Толькі вузкая перагародка, але ўсё адно што акіяны.“Працаваць, працаваць, працаваць. Толькі працаваць. Гэта адно”.Успыхваў чырвоны светлячок.“Смерць, я не баюся цябе! Я кідаю табе выклік. Я чалавек... Хоць сёння, як грубая жывёла, адштурхнуў тую, што на руках насіў бы ўсё жыццё... Але ж я кахаю яе. Я кахаю яе, кахаю, кахаю!..”Ён ляжаў, гледзячы ў цемру. А на начным століку нястомна цікаў гадзіннік, адбіваючы бег часу.

1 2 3 4 5 6 7 8