Калыска чатырох чараўніц

ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ

БЕЛАЯ (Першая)

БЛАКІТНАЯ (Другая)

ЗАЛАТАЯ (Трэцяя)

ЦЁМНАЯ (Чацвёртая)

у дзевятнаццаць год.

ЯНКА ЛУЦЭВІЧ

у дваццаць два гады.

ДАМІНІК – сын Анупрэя Луцэвіча, бацька Янкі.

БЯНІГНА – Багуміла Луцэвіч з Валасевічаў, Янкава маці.

ЗЫГМУНТ (ЦЫКМУН) ЧАХОВІЧ-ЛЯХАВІЦКІ – былы паўстанец, цяпер “пан” у Бясядах.

АКАНОМ пані Чаховічавай з Арамовічаў – пані ўладаркі Бясядаў.

ПАКАЁЎКА.

СТАФАН КАЛЯДА – сын арандатара-палавіншчыка, пазней парабак.

у семнаццаць год.

МАРЫСЯ ГЛАДЫШЭЎСКАЯ, дачка арандатара

у дваццаць год.

ЮЗУК ГЛАДЫШЭЎСКІ – бацька Марысі.

КАТРА ГЛАДЫШЭЎСКАЯ – маці Марысі.

КАЗІК ВАЛАХОЎСКІ – паніч.

БЛАЖЭЙ – фурман Казіка.

УРАДНІК ПАН РАХЦЕЙ РАХЦЕЕВІЧ СНУЛЫ.

ЛІРНІК.

Купальскія дзяўчаты, госці Гладышэўскіх, сяляне, стражнікі.

Дзея пачынаецца ў 1895 годзе, заканчваецца ў 1904 годзе.

ПРАЛОГ ЧАТЫРОХ ЧАРАЎНІЦ

Ноч нібы толькі крыху асветленая праз туман ззяннем зорак. Нячутна заводзіць спеў дзявочы хор:

Гарэла Купала ясненька,

На Купале дзевачак паўненька.

А хто гэта Купала разлажыў –

Каб яму бог жыта зарадзіў.

Узносіцца – амаль без святла, толькі пырскаючы іскрамі, – агнявое кола. Цьмяна праплываюць у паўзмроку с і л у э т ы д з я ў ч а т: