1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17

Калядная рапсодыя

“Пэўна, і труб такіх ужо даўно няма. Іхняя вёска заўсёды лічылася глухой”.Гудуць трубы. Як архангелы ў дзень судны, як трубы Ерыхона, як на страшнага ворага. І як жа не гармануе – і гармануе з імі – пяшчотная песня каляднікаў:

Чорны валішча – той дроў прывязе,

А памялішча – той печ замяце,

А ты, бабачка, стара галачка,

На печцы сядзі, чырвонцы лічы.Увайшлі ў хату, запоўнілі двор. – Святы вечар.– А, сёння ў нас усе вечары – грэшныя, – не па правілах адказвае гаспадар.“Як мне гэта забыць?!” – А ну, – гэта дзед, – паскачы, каза, павесялі гаспадара. “Што ж гэта за насланнё?!”– Ды пакланіся гаспадару, гаспадыні, каб нашу казу дый падарылі: рашато аўса, а наверх каўбаса, рашато грэчкі на варэнічкі.Сала, ружовае на зрэз, стылае кельца каўбасы, хлеб яшчэ цёплы.Зноў з гоманам, песнямі, гікам валіць проста праз гурбы натоўп каляднікаў… А зоры ўверсе былі спакойныя, амаль не дрыжалі. У снегавых пульхных падушках гарэлі агеньчыкі ў вокнах. І паўсюль гучалі, здалёк гучалі песні каляднікаў. У адным канцы сяла. У другім. – Аленка, даражэнькая ты, добра як!Яны адарваліся ад усіх, бягуць проста па гурбах у завулак і далей, у закінутую дрывотню, над якой пустой перагорнутай шапкай – буслянка.– І добра, яшчэ лепей, што ўцяклі, – сказаў ён.Дзяўчына ўпершыню не вырвалася. Стаяла, прыціснуўшыся да яго, і зрэдку ўздрыгвала. Ён скарыстаўся з гэтага.– Не бойся. Ніхто не зойдзе. Усе там. – Я не таму, – глуха сказала яна. – Ты застацца не мог бы?– Я і застануся. Ля цябе. Усё адно дзе. – Тут… Бо што ж я ў горадзе. Я там з нудоты памру.– Не памрэш. Звыкнеш.– Не звыкну. Была двойчы. Смурод, дым. А ў нас у полі вецер – такі празрысты. Дый смяяцца там будуць, што гавару не так. Застанься. Ну, добра?“Не, досыць пра гэта”.Марына ніколі і нічога ад яго не патрабавала. Нават у той, першы, вечар. Яны, урэшце, дайшлі да яе пад’езда. Стаялі, не дужа ведаючы, што і гаварыць, як і сказаць гэтыя апошнія словы. І раптам ён адчуў…– Бывайце, Марына, – усё ж сарвалася ў яго з языка. …І раптам ён адчуў, што яна не будзе супраць, калі ён зойдзе. І яшчэ адчуў сябе такім самотным у гэтым горадзе і ўвогуле ў гэтым свеце, што яму стала холадна… Але як? Усяго некалькі слоў, якімі яны абмяняліся, нязначных, пустых. Што яны маглі вырашыць?!А можа, гэтая сухасць, гэта яе нянавісць – можа, гэта яны? Калі гэта ўсё так, то гэта не болей чым пагарда да яго. І, магчыма, жаданне адпомсціць за нейкую вялікую, нясцерпную крыўду. Тады гэта яшчэ горай.Дзяўчына, відаць, да канца зразумела. – Зойдзем, – проста сказала яна.Толькі тут, пры нізкім святле таршэра, ён паглядзеў на дзяўчыну больш уважліва, і раптам яго як стукнула: бог мой, да чаго ж прыгожая! Валасы чорныя-чорныя, мяккія нават на выгляд, мяккі авал твару, у чорных веях сінія вочы. Грацыя рухаў, калі прыносіла сёе-тое на столік, такая, якая бывае толькі ў жанчын з дасканалай фігурай. Чаму не заўважыў раней? Вельмі проста. Знік з аблічча злы выраз. Цяпер на ім толькі лёгкая грэблівасць і стома.– Ну вось, сядайце. Будзем павольна піць віно і маўчаць.– Чаму маўчаць?– Аб чым гаварыць? Аб холадзе?– Ну, не так ужо і халодна.– Ды я не аб тым холадзе.– І я не аб тым.Маўчанне.– Слухайце, – сказаў ён. – Што з вамі, ну што? Вы крыху адышлі толькі тут.– Тут мая крэпасць. А ўвогуле што ж, мы дарослыя людзі. Бываюць на зямлі такія крыўды, за якія няма даравання.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17