1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17

Калядная рапсодыя

“Помсціцца. На мне”.Але дзіўна, гэтая думка, тое, што ён здагадаўся правільна, на гэты раз аніяк не абурыла яго.– Вось бачыце, а вы накінуліся на мяне на пероне, як дзікая звярына, – іранічна сказаў ён. – У бібліі гэта называецца: свая сваіх не пазнаша.– Я ведаю, таму вы й зайшлі сюды. Я за вечар зразумела тое, што з вамі. У мяне, па некаторых прычынах, за апошні час нюх на такое.“Значыць, думае, што і я хачу помсціць. Не, гэта даўно, некалькі месяцаў, як перагарэла. Толькі пустэча. Проста пустэча, і ўсё”.І яна зноў зразумела гэта без слоў. Ён сеў ля яе ног на падлогу.– Гэта вы кіньце, – сказаў ён. – Нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Для вас.– А я не думаю зараз ні аб сабе і ні аб кім. Самоты людзей, крыўды людзей – каго яны абыходзяць?– Не заўсёды ж самота.– А потым зноў пустка.– Ну, бываюць жа, згадзіцеся, хаця дні без усяго гэтага.– Так.– Ну вось і разумныя. Сядзіце ціха, мілыя, ачуньвайце.Яны маўчалі. Ён сядзеў ля яе ног і ўспамінаў, як гэта было тады.…Адрына. Чорная цёплая пашча варот, з якой патыхала летам. Ішлі нацянькі, задваркамі, да яе хаты і выпадкова натрапілі на яе. А можа, і невыпадкова. Можа, вяло нешта вышэйшае.Патрэсквалі сцябліны. Нешта шамацела, можа, мыш. Дужа здалёк, ад хат, ляцела ледзь чутнае:

Жаль на зязюлю,

Жаль на рабую.

Што рана закавала.

А-а-а жаль на матулю

Жаль на радную,

Што мала я пагуляла.Абняўшы яе, ён зразумеў, што гэта ўсё, канец.А яна дрыжала ў ягоных руках. Не ад холаду, бо ў сене было хутчэй горача.“Досыць, досыць пра гэта!”Таму што далей пайшла нейкая лухта. Нейкае дзікае, неверагоднае непаразуменне. Ласевіч паехаў, абяцаючы праз паўтара месяца вярнуцца і ўзяць яе з сабой: здалася-такі.Матляючыся ўсе гэтыя дні і тыдні ад станцыі да станцыі, недаядаючы і недасыпаючы, бо не было калі, начуючы ў дрэнных гасцільнях і на ліпучых канторскіх канапах з цыраты, – ён здзіўляўся, што яшчэ бываюць такія, – Мікола ўвесь час успамінаў чырвоную пляму зоркі, душны ад сена і свежы ад вонкавага марозу пах адрыны, Аленчыны рукі, што нечакана моцна сціскаюць ягоныя рамёны, цёмны рот, і цёмныя вочы, і няўлоўны водар яе валасоў.Два лісты – і няма адказу. Крыху абражаны, ён даслаў паштоўку – нічога. І тады ён, упершыню ў жыцці, сят-так скінуўшы з плячэй справы, узяў на некалькі дзён водпуск і памчаў у Ласевічы: ратаваць тое, што засталося, і ўсё, што толькі магчыма.Нічога не засталося.Вось такой ноччу ехаў ён, і так жа калаціла цягнік, і такія ж прывіды ўставалі за вокнамі. І ён кляўся сабе, што калі толькі ўсё добра, ён ніколі ні на імгненне не выпусціць яе з рук. А потым была вёска, незвычайна ціхая, у параўнанні з калядамі, яшчэ больш заснежаная і заінелая, з блакітнымі пацёкамі лёду ля студняў, з умытым ружовым усходам.І сустрэча была. Спяшаўся да хаты Наваграяў і, твар у твар, сутыкнуўся на вузюткай, нерастаптанай яшчэ сцежцы. Ішла ў гэтым сваім рудым, расшытым па баках і кішэнях кажушку, у той жа хусціне.Толькі твар быў не той. Не той, які смяяўся тады на санках, такі ззяючы і румяны. І на той цьмяны і загадкавы, як тады ў адрыне. Гэта быў твар жанчыны, якой давялося-такі сербануць ліха, падсохлы, жарсткаваты, з падціснутымі вуснамі.– Алена.Ён спалохаўся, убачыўшы, як пацямнелі яе вочы.– Што з табой?– Дай прайсці.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17