1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17

Калядная рапсодыя

Калі нехта адчыняў дзверы, адкрывалася ўнутранасць касцёла, раскалена-чырвоная, як вусце печкі, і з гэтага агню даляталі трубныя гукі: мякка рыкаў арган.І раптам чалавек заплакаў. Без слёз, адной глоткай, што аж разрывалася, калоцячыся ўсім целам, як усе людзі, якія не ўмеюць плакаць.У нумары ён паставіў на стол бутэльку гарэлкі і стаў жлукціць поўнымі шклянкамі, як на апошнюю літасць, спадзеючыся на тое, што памрэ.Доўжыць гэта, нясцерпнае, не было ні сілы, ні жадання. Ён ляжаў, а ў вушах ягоных гучала, і гучала, і гучала, зноў, і зноў, і зноў, як сапсутая пласцінка: Купіла я сукню

Белага шоўку,

Ды ж тую не знасіла.

Толькі я ў ёй красавалася,

Як я ў ёй вянчалася.

Гарэлі свечы

Дый яснюсенька,

Борздзенька пажахалі,

А мне, дзевіцы,

Маладзюсенькай,

Ды ўжо свет

Завязалі. Ён не памёр. На жаль. Спачатку хацеў быў напісаць ёй, але раздумаў. Нашто разбіваць ім шчасце. Дый морду біць нікому не хацелася. Позна было нешта рабіць. Астап, ясна ж, нічога не ведаў. Не пайшоў бы на такое. Усё ж былы друг.Пару месяцаў ён кожную хвіліну хацеў, каб на яго наляцела машына, упала з даху брыла лёду, абы толькі не тое, што адбывалася з ім. Потым стаў пакрысе адыходзіць, цяжка, павольна, пасля занатурыўся: ну, і чорт з імі!…Цягнік, ірвучыся праз ноч і лясы, працягла заспяваў, загаласіў, скардзячыся на нешта. І чамусьці гэта нагадала Ласевічу гукі тых даўжэзных труб на калядах. Пэўна, яны гучалі і на вяселлі.…Хата аж гарыць святлом, сталы, знесеныя адусюль, аж ломяцца: студзіна, вялізныя пякучыя кавалкі свежыны, зялёныя бутэлькі, горы смажанай рыбы.Яна сядзіць у вышыванай сарочцы. Вянок з кветак і васковых “божых слёзак” аблямоўвае яе залатыя валасы. А пад ім аблічча, крыху сумнае, але ўсё ж здаволенае сваёй пачэснаю роллю на гэтым свяце жыцця. Сінявокае, з празрыстым румянцам, з вішнёвымі вуснамі, што ўсміхаюцца сумнавата і адначасова расчулена.– Горка!Той схіляецца да яе, здаровы, чубаты, вясёлы, гаспадар. Вочы смяюцца. І вусны Аленчыны раскрываюцца насустрач ягоным прагным вуснам, як кветка. А вакол гудзе і гудзе:

Ды сядзіць зайка

Да пад ліпкаю,

Вочкі трэ,

Да прыйшоў к яму

Падмаршалачак,

Зайкa б’е.

“А за што ж мяне,Падмаршалачак,Да ты б’еш?Да ці ж я твае Вараны коніНапужаў?Да ці ж я тваюКрасну дзевіцуАдбіваў?І… ды напужаліВараны коніВераб’і, І… ды адбівалі Красну дзевіцуМалайцы”.“Божа, куды мне ўцячы ад усяго гэтага?”…Таму праз некалькі там месяцаў ён і сядзеў ля ног іншай.– Кіньце, – пасля доўгага маўчання сказаў ён. – Яшчэ некалькі месяцаў назад і я думаў, што свет абурыўся. Даходзіў да такога вар’яцтва, да такога свінства, да такой нізасці, што, каб вярнуць былое, згадзіўся б, каб увесь свет ляснуў, а засталіся толькі яна і я. І вось – нічога. Нічога. Можна жыць. Можна і трэба жыць.– Дзеля чаго трэба?– Хаця б дзеля таго, што чалавек зрэдку вось так, як зараз, патрабуе другога.– Калі вы гэта вырашылі?– Тады, калі сказаў сабе: не, з гэтым глупствам, з гэтай мукай трэба канчаць.Яна паклала далонь яму на галаву, пагладзіла валасы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17