1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17

Калядная рапсодыя

– Дзякуй і табе. За ўсё.Яна заснула, прыпаўшы галавою да яго пляча. Зрэдку сутаргава ўздрыгвала ў сне. А ён ляжаў бяссонна і думаў.І зразумеў, што гэта ўварвалася ў яго жыццё не проста дарожная прыгода, і шкадаванне, і жаданне цішыні на адзін вечар, жаданне паратунку, да якога ён прыпаў, як атручаны да проціяддзя, а нешта куды большае, цяжкае, няўмольнае, але тое, ад чаго нікуды не пойдзеш, дый не трэба ісці.…Крык цягніка, што ляціць у ноч.“Так з ёю ніколі і потым не было таго, салодкага, магутнага, пагрозлівага, як смяротная часіна ў навальніцу… Каханая болей за ўсіх, а болей няма і не будзе… Ніколі не было таго, што прынеслі тады яму каляды... Але затое з ёю было іншае... Але затое тут была бязмежная адданасць, цеплыня, пяшчота і давер да яго.І вяртання ўжо не магло быць. Якімі пасля гэтага сабачымі вачыма ён паглядзіць у гэтыя адданыя вочы, якія жывуць толькі дзеля яго, яшчэ раз жорстка, да смяротнай абразы, а можа, і да смерці падмануць яе, добрую, мілую, якая спачатку проста хацела адпомсціць, а пасля зразумела, што з гэтага атрымалася нешта зусім не тое, і прыпала да яго, як да апошняга мура, і даверылася яму ”.“Усё скончана”.А можа, паспрабаваць яшчэ раз. Прыйсці, уладна ўзяць за руку, вярнуць тое, чаго не было, няма і не будзе.Вось ён ідзе па начной вуліцы. І каляднікі падыходзяць пад яе хату, і звініць песняй пад самае зорнае неба стракатая юрма.Ходзіць-паходзіць месяц па небе,

Кліча-пакліча зоры з сабою.Ускінутыя да зор абліччы, урачыстыя вочы.

Ой вы, зоранькі, сястрычкі мае,

Да хадзем жа мы пана шукаці,

Краснага пана, пана Астапа.І вось ён і яна кідаюць у мяшок каляднікам сала. Яе рукі, такія белыя, так плаўна і мякка загнутыя на локціках, з ямачкамі ля гэтых локцікаў, кладуць у мех каўбасу.Ён скрыгнуў зубамі ад пакутлівай рэўнасці.Не, сысці, узяць за руку, павесці за агністай чырвонай зоркай пад урачыстыя гукі доўгіх труб.…Але ж, магчыма, нічога гэтага няма, няма.Ёсць! Ёсць! Яны топчуць снег, і яе рука ў ягонай руцэ, моцная, цёплая, рука каханай болей за ўсіх, а болей няма і не будзе. І весела, радасна скачуць вакол воўк, мядзведзь і каза.…А Марына ляжыць на тахце, утаропіўшыся ў цемру пустымі вачамі, з якіх знік назаўсёды ён, з якіх знікла назаўсёды ўсё.Цягнік запавольваў хаду. Радзей і радзей стукалі колы. Праплыў адзін агеньчык… другі.Мікола схапіў чамадан і кінуўся ў тамбур.Паўстанак. Будыначак, што дзівам збярогся ў вайну. Слабае святло з акон. Таўшчэзныя таполі ў кветніку.“Як я мог без гэтага?”Пазелянелы звон. За будынкам, пад скупым ліхтаром, сялянскія сані. Рыпіць пад нагамі ў людзей снег! І яна! Яна!Брэнкнуў звон. Цягнік паволі рушыў у ноч.Кінуць чамадан, каб усё, каб так ці інакш скочыць…“Так… так… так…”, – адбівалі колы.Ён прымерыўся.“Не так… не так… не так…”, – змяніў рытм цягнік.Праплыло дзесяць агнёў… два… адзін… Потым цемра. І толькі дужа-дужа слабыя агні хутароў рэдка-рэдка міргаюць у снягах.…Ён стаяў у тамбуры, прыціснуўшы лоб да ледзянога шкла, і даўкі яблык паступова таяў, таяў, таяў.“Я ўсё ж страшэнна шкадую, вельмі кахаю яе”.Ён курыў, а ў вушах чамусьці стаялі радкі з нейкага польскага верша. Чые, ён забыў:Отвужце, отвужце окна в гломб кшычонцэго огроду,

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17