1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17

Калядная рапсодыя

Топельцем в песнь поплынэн, кіпелён похлонентыЛець, укоханы доме, зэрвій сен з земі окрентем!О, жоно! О, пшыяцеле! Доправды: нема повроту.Цягнік набіраў хаду, вырываючыся ў палі, у якіх рэдка-рэдка трапляліся агні і па якіх слаба гуляла дуйка. Пасля зноў пагружаўся ў лес, у нетры, і тады квадраты акон імкліва вырывалі з цемры заснежаныя яліны, каб разбудзіць іх на хвіліну, а пасля зноў пакінуць зімовым снам.Чалавек стаяў, курыў і глядзеў у начныя снягі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17